«Но­выя вяр­шы­ні» па­шы­ра­ю­ць ме­жы

Minskaya pravda - - Культура - Ма­ры­на СЛІЖ

– Да­лучы­ць да фо­ру­му го­рад, які да­па­мог мне ў свой час рас­праві­ць твор­чыя кры­лы, ма­рыў даў­но, – га­во­ры­ць стар­шы­ня арг­ка­міт­эта Сяр­гей Дзяр­бун. – Ме­навіта тут, у мяс­цо­вым му­зыч­ным ка­ле­джы імя Мі­ха­ла Кле­а­фа­са Агін­ска­га, я вучы­ў­ся, ра­біў свае пер­шыя кро­кі ў ма­стацтва і пра­фесію.

Фе­сты­валь­ным ру­хам Сяр­гей зай­ма­ец­ца больш за дзе­ся­ць год. На­па­чат­ку гэта бы­лі пра­ек­ты для сваіх, мяс­цо­вых та­лен­таў.

І вось ужо сё­ле­та кон­курс свят­куе пя­ці­га­до­вы юбілей у ста­ту­се між­на­род­на­га, а яго ар­гані­за­та­ры ка­жу­ць, што ўсё толь­кі па­чы­на­ец­ца. На ка­ры­с­ць гэтай выс­но­вы і ста­ты­сты­ка: у пер­шы год удзель­ні­ка­мі «Но­вых вяр­шынь» сталі 30 прад­стаўнікоў ін­шых краін све­ту, за­тым – 100. Сё­ле­та сталі­ца пры­мае больш за 5500 кан­кур­сан­таў з Бе­ла­русі, Украі­ны, Расіі, Сла­веніі, Ка­зах­ста­на і Польш­чы.

Улад­зі­мір Ка­лаш­нікаў жы­ве і пра­цуе ва Украіне. Ка­жа, удзель­ні­кам фе­сты­ва­лю стаў, мож­на ска­за­ць, вы­пад­ко­ва. Але не паш­ка­да­ваў, што ад­клаў усе свае спра­вы і пры­ехаў у склад­зе дэле­га­цыі.

– Ма­лад­зе­чан­цы су­стр­э­лі нас як са­мых да­ра­гіх гас­цей, – дзеліц­ца ён ура­жан­ня­мі. – Бы­лі і му­зы­ка, і пес­ні, і май­стар-кла­сы, і вы­ста­вы, якія па­ка­за­лі, што ў на­шых на­ро­даў вель­мі шмат агуль­на­га. Па­доб­ныя куль­ту­ры, ад­но­сі­ны да жыц­ця і на­ват мо­ва. Вы ба­чы­лі тут хо­ць ад­на­го пе­рак­лад­чы­ка? Я – не!

Абыш­ло­ся без пе­рак­лад­чы­каў і пад­час кругла­га ста­ла, у якім пры­ня­лі ўд­зел кіраўнікі за­меж­ных дэле­га­цый, прад­стаўнікі улад і гра­мад­с­кас­ці. Аб пра­цы куль­ту­ста­ноў ра­ё­на рас­ка­за­ла ды­р­эк­тар цэн­тралі­за­ва­най клуб­най сіст­эмы Ган­на Вла­ды­ка, з го­ра­дам пры­сут­ных пазна­ё­мі­ла на­чаль­нік аддзе­ла ід­эа­ла­гіч­най ра­бо­ты, куль­ту­ры і па спра­вах мо­лад­зі Ма­лад­зе­чан­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Раі­са Ка­за­но­віч.

Ад­бы­ў­ся аб­мен дум­ка­мі, гос­ці пад­зя­лілі­ся ўра­жан­ня­мі ад уба­ча­на­га і па­чу­та­га.

За­пра­ш­энне пры­еха­ць ва Украі­ну ат­ры­малі прад­стаўнікі на­род­най тэлевід­эасту­дыі «Наш час», што пра­цуе на ба­зе цэн­тралі­за­ва­най клуб­най сіст­эмы пад кіраўніцтв­ам Дз­міт­рыя Кандра­ц­ю­ка, ра­ды ўба­чы­ць у ся­бе гос­ці і ўд­зель­нікаў узор­най цыр­ка­вой сту­дыі «Ма­ра», а так­са­ма ва­каль­на­га ан­сам­бля «Аса­ло­да» Ра­ёўска­га сель­ска­га До­ма куль­ту­ры.

– Вам спа­даб­аў­ся наш го­рад, а мы ў сваю чар­гу га­на­рым­ся Ль­во­вам, Кіе­вам, Хар­ка­вам, якія заха­валі сваю са­ма­быт­на­сць, ра­ду­ем­ся, калі су­стра­ка­ем­ся са сваі­мі поль­скі­мі сяб­ра­мі з га­ра­доў-па­бра­ці­маў Пётр­куў-Тры­бу­наль­скі і Са­кул­ка, хвар­эем за ўд­зель­нікаў алім­піяд, кон­кур­саў, спар­ты­ў­ных спа­бор­ніцтваў з Расіі, Сла­веніі, – пад­вод­зячы вы­нікі кругла­га ста­ла, ска­за­ла Раі­са Ка­за­но­віч. – Усе мы моц­ныя сваі­мі ка­ра­ня­мі, ма­ем шмат агуль­на­га ў гісто­рыі і куль­ту­ры і ба­га­тыя тым, што ўме­ем жы­ць у згод­зе і зна­ход­зі­ць агуль­ную мо­ву, пры­чым у лю­бых аб­ставі­нах.

V між­на­род­ны фе­сты­валь­кон­курс «Но­выя вяр­шы­ні–2019» збірае ў сталі­цы Бе­ла­русі ты­сячы ўд­зель­нікаў з роз­ных краін све­ту, па­шы­ра­ю­чы свае ме­жы. Твор­чыя су­стр­эчы, май­старк­ла­сы, а так­са­ма кан­ц­эрт­ная пра­гра­ма «Мы ра­зам!» ад­бы­лі­ся і ў Ма­лад­зечне.

Кан­кур­сан­ты з Бе­ла­русі, Украі­ны, Расіі, Сла­веніі, Ка­зах­ста­на і Польш­чы вый­шлі на ма­лад­зе­чан­скую сц­эну

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.