Звац­ца бе­ла­ру­са­мі

Minskaya pravda - - Землякі -

Ку­пал­ле ў Клай­пед­зе, Каля­да ў Не­а­палі, мо­ва Яку­ба Ко­ла­са ў Таш­кен­це. Як бе­ла­рус­кія ды­яс­па­ры ў ін­шых краі­нах пад­т­рым­лі­ва­ю­ць су­вязь з рад­зі­май? Што ро­бя­ць для збе­ра­ж­эн­ня і рас­паў­сюдж­ван­ня бе­ла­рус­кай куль­ту­ры за мя­жой?

Італія, Не­а­паль. Стар­шы­ня аса­цы­я­цыі BELLARUS Тац­ця­на ПУМПУЛЕВА:

– Я з Ра­га­чоўска­га ра­ё­на Го­мельш­чы­ны. Вый­ш­ла за­муж за іта­льян­ца і пе­ра­е­ха­ла да яго. Аса­цы­я­цыю BELLARUS у Не­а­палі за­рэ­гістра­ва­ла са­ма. Яе філіял ёс­ць і ў ад­міністра­цый­най воб­лас­ці Ка­лаб­рыя. Мы імкнём­ся заха­ва­ць і рас­паў­сюдж­ва­ць бе­ла­рус­кую куль­ту­ру. Лад­зім кан­ц­эр­ты, дзе з бе­ла­рус­кім рэпер­ту­а­рам вы­сту­пае ство­ра­ны на­мі хор «Спад­чы­на». Ся­род яго ўд­зель­нікаў ёс­ць і кар­эн­ныя іта­льян­цы, якім вель­мі па­даб­а­ец­ца спя­ва­ць па-бе­ла­рус­ку. На на­шы свя­ты за­пра­ша­ем прад­стаўнікоў ін­шых на­цы­я­наль­на­сцей. Ра­зам свят­ку­ем 8 Сакавіка. У Італіі гэта звы­чай­ны пра­цоў­ны дзень. Не ад­зна­ча­ю­ць у Не­а­палі і Но­вы год 1 студ­зе­ня. Та­му спе­цы­яль­на для дзя­цей беларусаў пра­вод­зім раніш­нік з Дзе­дам Ма­ро­зам і Сня­гур­кай, з па­да­рун­ка­мі. Усе ра­зам збіра­ем­ся і на Каляд­кі.

Ёс­ць у нас і бе­ла­рус­кія вя­чор­кі – сяброўскія гу­тар­кі за ста­лом, аб­мен ін­фар­ма­цы­яй. Калі на пас­та­ян­нае мес­ца жы­хар­ства пры­язд­жае бе­ла­рус і мае патр­э­бу ў да­па­мо­зе, мы над ім апя­ку­ем­ся, як сям’я, да­па­ма­га­ем ра­за­брац­ца ва ўсіх юры­дыч­ных ню­ан­сах.

Расія, Томск. Стар­шы­ня рэ­гія­наль­най гра­мад­скай ар­гані­за­цыі на­цы­я­наль­на­куль­тур­най аўта­но­міі беларусаў у Том­скай воб­лас­ці Лю­боў АДАСКЕВІЧ:

– У Расіі жы­ву со­рак год. Ка­рані мае на На­ва­груд­чыне. На­шай ар­гані­за­цыі ўжо амаль 20 год. На том­скай зям­лі пра­жы­вае ка­ля пя­ці ты­сяч беларусаў. Але мы вы­явілі, што люд­зей з бе­ла­рус­кі­мі ка­ра­ня­мі на­шмат бо­лей, чым па­вод­ле да­ных пе­ра­пі­су. Сё­ле­та вый­гралі грант расій­ска­га пр­эзід­эн­та па за­яў­цы «Мае прод­кі – з Бе­ла­русі». Ён да­па­мо­жа заха­ва­ць гіста­рыч­ную па­мя­ць. Збіра­ем гісто­рыі беларусаў, якія пе­ра­ся­лілі­ся ў сібір­скі рэ­гіён у дру­гой па­ло­ве XIX – пер­шай па­ло­ве ХХ ста­годдзя. Ства­ры­лі вы­ста­ву ад­па­вед­най тэ­ма­ты­кі, якую возім па ўсёй воб­лас­ці. На яе ад­крыц­цё да нас пры­язд­жа­ла дэле­га­цыя Вет­каўска­га му­зея ста­ра­абрад­ніцтва і бе­ла­рус­кіх тра­ды­цый, пра­вод­зі­ла для нас май­стар-кла­сы па ста­ра­жыт­на­му тан­цу і аўт­эн­тыч­ных пес­нях. У нас шмат вё­сак, дзе жы­ву­ць на­шчад­кі беларусаў. Звест­кі аб пе­ра­ся­лен­ні, ак­ра­мя том­скіх ар­хі­ваў, нам да­па­ма­гае шу­ка­ць На­цы­я­наль­ны гіста­рыч­ны му­зей Бе­ла­русі. Усе да­ку­мен­ты раз­мяш­ча­юц­ца на сай­це на­шай ар­гані­за­цыі. Нам ці­ка­вая гісто­рыя кож­на­га ча­ла­ве­ка. У Том­ску стаў тра­ды­цый­ным фе­сты­валь «Рад­зі­ма мая Бе­ла­русь». Ён мае між­на­род­ны ста­тус – удзель­ні­ча­ю­ць бе­ла­рус­кія су­пол­кі Расіі, ан­сам­блі з Бе­ла­русі. Твор­чыя ка­лек­ты­вы на­шай ар­гані­за­цыі што­год вы­праў­ля­юц­ца ў Бе­ла­русь на Дзень Не­за­леж­на­сці – каб не за­бы­ва­ць сваіх ка­ра­нёў.

Літва, Клай­пе­да. Пр­эзід­энт аб’яд­нан­ня бе­ла­рус­кіх гра­мад­скіх ар­гані­за­цый Літ­вы, стар­шы­ня бе­ла­рус­кай су­пол­кі Клай­пе­ды «Кры­ні­ца» Міка­лай ЛОГВІН:

– Пад­т­рым­лі­ва­ем су­вязі з на­шы­мі зем­ля­ка­мі. З Лід­скім рай­вы­кан­ка­мам пад­пі­салі да­га­вор аб су­пра­цоўніц­тве. На­прыклад, чле­ны на­шай су­пол­кі ўд­зель­ні­чалі ў кан­ц­эр­тах на рэс­пуб­лі­кан­скіх «Да­жын­ках», якія пра­ход­зілі ў Лід­зе. У сваю чар­гу мяс­цо­выя твор­чыя ка­лек­ты­вы пры­язд­жа­ю­ць на свя­ты ў Клай­пе­ду. Ар­ганізоў­ва­ем ту­ры­стыч­ныя па­да­ро­ж­жы для беларусаў Клай­пе­ды ў Лі­ду, На­ва­гру­дак, Мір, Ня­свіж, Бр­эст, Мінск, на «Сла­вян­скі ба­зар».

А за­раз, калі Гро­дзен­скі ра­ён на­быў ста­тус бязві­за­вай тэ­ры­то­рыі, та­кія па­да­ро­ж­жы ар­ганізоў­ва­юц­ца два-тры ра­зы на год. З лід­скі­мі ама­та­ра­мі эпо­хі вікін­гаў ажыц­цявілі ці­ка­вы пра­ект – вандра­ванне на сяр­эд­нявеч­ным ка­раб­лі па Нё­мане з Грод­на да Клай­пе­ды, з вы­хадам у Бал­тый­с­кае мо­ра. Вод­ны па­ход доў­жы­ў­ся два тыд­ні. На та­кія доў­гія дыс­тан­цыі на драў­ля­най лод­цы ў СНД, ка­жу­ць, яш­чэ не хад­зілі. Па­вод­ле да­ных апош­ня­га пе­ра­пі­су на­сель­ніцтва, у Літве жы­ве 68 ты­сяч беларусаў. Ды­яс­па­ру ў Клай­пед­зе ўтва­ры­лі бе­ла­ру­сы, якія пры­ехалі пра­ца­ва­ць у мар­скі порт, пас­ту­па­ць у мяс­цо­вае ма­ра­ход­нае вучы­ліш­ча. За­раз мно­гія дзе­ці чле­наў на­шай су­пол­кі пас­ту­па­ю­ць вучыц­ца ў бе­ла­рус­кія ВНУ па пра­гра­ме да­па­мо­гі бе­ла­ру­сам замежжа.

Імкнём­ся збе­ра­га­ць най­леп­шыя на­цы­я­наль­ныя тра­ды­цыі. Свят­ку­ем Ку­пал­ле на бе­ра­зе ра­кі Мініі з усі­мі аб­ра­да­мі і по­шу­кам па­па­ра­ць-квет­кі. А ў маі – Дні бе­ла­рус­кай куль­ту­ры, ку­ды за­пра­ша­ем салістаў Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ака­д­эміч­на­га му­зыч­на­га тэат­ра і ін­шыя пра­фесій­ныя ка­лек­ты­вы з род­най краі­ны. У на­шу су­пол­ку ў Клай­пед­зе про­сяц­ца па­ля­кі, рус­кія – мы ўсіх пры­ма­ем з ра­дас­цю.

Уз­бекістан, Таш­кент. Стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га куль­тур­на­га цэн­тра «Світа­нак» Свят­ла­на ДУДЗЮК:

– Ва Уз­бекістане за­раз 18 ты­сяч беларусаў, у Таш­кен­це – 6 ты­сяч. У ас­ноў­ным гэта люд­зі ва ўз­рос­це за 70–80 га­доў. Бы­лі ўся­го дзве хвалі пе­ра­ся­лен­ня: бе­ла­ру­сы ехалі бу­да­ва­ць Таш­кент пас­ля раз­бу­раль­на­га зем­ле­тра­сен­ня ў 1966 год­зе, а так­са­ма пра­ца­ва­ць на ўз­вяд­зен­ні Мін­скім МТЗ трак­тар­на­га за­во­да ва ўз­бек­с­кай сталі­цы. За­раз дзей­на­сць на­шай су­пол­кі скіра­ва­на на збе­ра­ж­энне і рас­паў­сюдж­ванне бе­ла­рус­кай мо­вы. Пры пад­т­рым­цы Бе­ла­рус­ка­га пе­да­га­гіч­на­га ўнівер­сіт­эта імя М. Тан­ка мы ад­кры­лі бе­ла­рус­ка-ўз­бек­скі аду­ка­цый­ны цэнтр на ба­зе Таш­кенц­ка­га пе­да­га­гіч­на­га ўнівер­сіт­эта. Дар­эчы, вы­ву­ча­ць бе­ла­рус­кую мо­ву за­пі­са­ла­ся больш ма­ла­дых уз­бе­каў, якім ці­ка­вая на­ша культура. Шы­ро­ка ад­зна­чалі 130-годдзе Яку­ба Ко­ла­са, які пад­час Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны жыў у Таш­кен­це. Тут у 1942 год­зе ён свя­тка­ваў свой юбілей, быў зроб­ле­ны да­ку­мен­таль­ны фільм. На «Уз­бек­філь­ме» мне паш­час­ці­ла знай­с­ці гэтую стуж­ку і пе­ра­да­ць яе ко­пію ў мін­скі му­зей Яку­ба Ко­ла­са. Пла­ну­ем пе­рак­лас­ці «Сы­мо­на-му­зы­ку» з бе­ла­рус­кай мо­вы на ўз­бек­скую – за­клю­чы­лі да­моў­ле­на­сць з Са­ю­зам пісь­мен­нікаў Уз­бекіста­на.

Украі­на, Меліто­паль. Стар­шы­ня гра­мад­ска­га аб’яд­нан­ня «Украі­на – Бе­ла­рус­кае куль­тур­на-асвет­ніц­кае та­ва­ры­ства «Су­зор’е» На­тал­ля БЯРНАГА:

– Меліто­паль – інт­эр­куль­тур­ны го­рад, дзе жы­ву­ць прад­стаўнікі больш за сто на­цы­я­наль­на­сцей. Па іх коль­кас­ці мы дру­гія пас­ля Лівер­пу­ля. На­ша­му аб’яд­нан­ню ўся­го два га­ды. Ства­ры­лі яго, калі вы­свет­ліла­ся, што ў За­па­рож­с­кай воб­лас­ці шмат беларусаў, якія даў­но хо­чу­ць адра­джа­ць свае тра­ды­цыі, куль­ту­ру, на­цы­я­наль­ную кух­ню. На­прыклад, ёс­ць ся­ло

Гус­ар­ка, дзе жы­ву­ць толь­кі бе­ла­ру­сы-пе­ра­ся­лен­цы. У іх шы­коў­ны му­зей бе­ла­рус­кай куль­ту­ры, пра­вод­зіц­ца фэст «Гу­сар­ская буль­ба», на­ват пом­нік буль­бе пас­тавілі. На ба­зе ад­ной са школ Меліто­па­ля на­ша су­пол­ка ад­кры­ла фа­куль­та­ты­ў­ны бе­ла­рус­кі клас, дзе лад­зяц­ца тэатралі­за­ва­ныя пас­та­ноўкі на бе­ла­рус­кай мо­ве, мо­ладзь асвой­вае бе­ла­рус­кае ру­кад­зел­ле.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.