ГАРТАЮЧЫ КАЛЯНДАР

Minskaya pravda - - З Добрым Настроем -

Імяні­ны 30 кра­савіка

Пр. Аляк­сандра, Іва­на, Мі­хаі­ла, Ся­мё­на, Фё­да­ра

Кат. Ка­цяры­ны, Мак­сі­ма, Ма­рыі, Пят­ра, Са­фіі

У све­це

30 кра­савіка – Між­на­род­ны дзень джа­за, Між­на­род­ны дзень свеч­ніка

1 мая – Свя­та пра­цы (коліш­няя наз­ва – Дзень між­на­род­най салі­дар­на­сці пра­цоў­ных)

2 мая – Су­свет­ны дзень тун­ца

У краіне

1 мая – Свя­та пра­цы

Ці­ка­выя да­ты

30 кра­савіка 1961 г. пад­час шо­стай са­вец­кай экс­пе­ды­цыі ў Ан­тарк­тыд­зе ад­бы­ў­ся са­праўд­ны цуд: ма­ла­ды хірург Ле­анід Ро­га­заў сам са­бе вы­даліў апен­дыкс. Вы­па­дак увай­шоў у гісто­рыю са­вец­кай ме­ды­цы­ны і стаў су­свет­най сен­са­цы­яй. Гэты хірург, што па волі лё­су апы­нуў­ся ў Ан­тарк­тыд­зе, – ад­зі­ны ўрач у све­це, які змог пас­пя­хо­ва пра­вес­ці са­мо­му са­бе апе­ра­цыю ў па­ляр­ных умо­вах. Апе­ра­цыя пра­ця­г­ва­ла­ся 1 гад­зі­ну 45 хвілін. Ро­га­з­а­ву да­па­ма­галі асіст­эн­ты – ме­те­эа­ро­лаг і ме­ханік-вад­зі­цель (тва­ры абодвух, па­вод­ле ўс­па­мі­наў хірур­га, які ад­на­ча­со­ва з’яў­ляў­ся і па­цы­ен­там, бы­лі бя­лей­шыя за апра­ну­тыя на іх ха­ла­ты). Улад­зі­мір Вы­соц­кі пры­свя­ціў муж­на­му ўра­чу сваю пес­ню: «По­ка вы здесь в ван­ноч­ке с ка­фе­лем // Мо­е­тесь, нежи­тесь, гре­е­тесь, – // В хо­ло­де сам се­бе скаль­пе­лем // Он вы­ре­за­ет ап­пен­дикс…»

Сла­ву­тыя імё­ны, знач­ныя пад­зеі

30 кра­савіка 1777 г. на­рад­зіў­ся Карл Фры­д­рых Га­ус, ня­мец­кі мат­э­ма­тык, аст­ра­ном і фізік. Яго лі­ча­ць ад­ным з най­вя­лік­шых мат­э­ма­ты­каў усіх ча­соў

1 мая 1786 г. у Вене з по­спе­хам ад­бы­ла­ся пр­эм’ера опе­ры Мо­цар­та «Вя­сел­ле Фі­га­ро»

2 мая 1949 г. са­вец­кім гле­да­чам па­ка­за­лі пер­шы ў СССР фут­боль­ны тэлер­эпар­таж са ста­ды­ё­на «Ды­на­ма»

На­род­ныя тра­ды­цыi

30 кра­савіка – дзень Зосі­ма і Са­ва­цея. Свя­тыя лічы­лі­ся ахоўні­ка­мі пчол. Нез­дар­ма імя Зосі­ма ўжы­ва­ец­ца ва ўсіх пча­ляр­скіх за­мо­вах. На пчаль­ні­ках аба­вяз­ко­ва меў­ся аб­ра­зок абодвух свя­тых, пры­чым Зосім быў на­ма­ля­ва­ны на фоне ле­су (у ад­ной ру­цэ ён тры­маў «ка­ця­лок», а ў дру­гой – крыж і мя­цёл­ку для згра­бан­ня ра­ёў). Зі­мой аб­ра­зы пе­ра­носілі­ся ў ам­шанік, дзе за­хоў­валі­ся вул­лі, ці ў ха­ту. У гэты дзень пча­ля­ры рас­стаў­ля­лі вул­лі. У на­ро­дзе прык­мя­чалі: калі 30-га сон­ца ўзыд­зе яс­на – ча­кай су­хо­га ле­та, а калі праз хма­ры – даж­дж­лі­ва­га

1 мая – Гра­да­вая се­ра­да. Се­ра­да на Велі­код­ным тыд­ні. На­шы прод­кі не пра­ца­валі, каб ле­там по­ле не па­біў град

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.