Ад мя­ст­эч­ка Ба­гу­слаў По­ле да жа­лез­ных во­ла­таў

Minskaya pravda - - Наш Край - Алё­на ДРАЗДОЎСКА­Я

Ін­фар­ма­цый­на-асвет­ніц­кі пра­ект «Мінш­чы­на дзівос­ная» за­вяр­шае па­да­рож­жа па рэ­гіё­нах воб­лас­ці. Апош­ні пункт марш­ру­ту – го­рад Жод­зі­на. Тут ро­бя­ць кар’ер­ную тэхніку з су­свет­ным імем, узвед­зе­на ўнікаль­ная царк­ва з двух­схіль­ным да­хам у некаль­кі ра­доў, і ме­навіта ў гэтым кут­ку калісь­ці жы­ла зна­ка­мітая на ўвесь Са­вец­кі Са­юз ма­ці Ана­стасія Фа­мініч­на Ку­пры­я­на­ва.

Пра­мыс­ло­вы го­рад Жод­зі­на з’явіў­ся ў 1963 год­зе на мес­цы мя­ст­эч­ка Жод­зін. Яно, у сваю чар­гу, бы­ло за­сна­ва­на Ба­гу­сла­вам Рад­зіві­лам, ста­я­ла на ра­цэ Плі­са з 1643 го­да і пер­ша­па­чат­ко­ва на­зы­ва­ла­ся Ба­гу­слаў По­ле. Ёс­ць у го­рад­зе ці­ка­вы гіста­рыч­ны пом­нік з та­кой на­звай. На вя­лі­кай зя­лё­най па­ляне ўста­ноў­ле­ны ма­кет вад­зя­но­га млы­на і ста­ро­га бе­ла­рус­ка­га па­двор­ка з драў­ля­ны­мі хат­ка­мі, скульп­ту­ра­мі і ка­лод­зе­жам. Нешта нак­шталт рэт­ра-вё­скі ў мінія­ц­ю­ры. Пе­рад ва­ро­та­мі – драў­ля­ны зруб з над­пі­сам: «365 год та­му на­зад на злучыне Плі­сы і Жод­зін­кі Ба­гу­сла­вам Рад­зіві­лам за­сна­ва­на мя­ст­эч­ка Ба­гу­слаў По­ле, якое па­кла­ла па­ч­а­так го­ра­ду Жод­зі­на...».

На­конт па­ход­жан­ня су­час­най на­звы ёс­ць некаль­кі ле­генд: аб за­ка­ха­ным ва­ен­на­па­лон­ным Жор­д­эне, аб ра­цэ са слёз дзяўчы­ны Жод­зін­кі, аб сквап­ным млы­на­ру, пра яко­га ка­за­лі: «Зма­ло­ць му­ку ў Жад­зі­ны».

У да­ку­мен­тах упер­шы­ню па­селіш­ча «Жод­зі­на Сла­ба­да» зга­д­ва­ец­ца ў 1688 год­зе. З XVII ста­годдзя яно ўва­х­од­зі­ць у склад ВКЛ і на­ле­жы­ць Рад­зіві­лам. Пас­ля пад­зе­лу Рэчы Пас­палітай Жод­зі­на Сла­ба­да пе­ра­ход­зі­ць да Расій­с­кай ім­пе­рыі.

У пас­ля­ва­ен­ны пе­ры­яд Жод­зі­на – гэта ўжо не ся­ло, а пер­спек­ты­ў­ны га­рад­скі па­сё­лак. Тут бу­ду­юц­ца ГЭС, аўта­ма­біль­ны за­вод. На­сель­ніцтва хут­ка рас­це, з уся­го Са­ю­за сю­ды еду­ць спе­цы­я­лі­сты, мо­ладзь. Га­рад­скім па­сёл­кам Жод­зі­на ста­ла ў 1958-м, а 7 са­кавіка 1963 го­да Ука­зам Пр­эзі­ды­ума Вяр­хоў­на­га Са­ве­та БССР Жод­зі­на ат­ры­ма­ла ста­тус го­ра­да аб­лас­но­га пад­па­рад­ка­ван­ня.

За­не­се­ны ў Кні­гу рэкор­даў Гі­не­са

Больш за ўсё Жод­зі­на славіц­ца сваі­мі во­ла­та­мі – кар’ер­ны­мі са­маз­ва­ла­мі, якія вы­пус­ка­юц­ца на ад­най­мен­ным прад­пры­ем­стве. Са­мы вя­лікі «БЕЛАЗ» гру­за­па­ды­маль­на­сцю 450 тон за­не­се­ны ў Кні­гу рэкор­даў Гі­не­са: гэта ма­шы­на вы­шы­нёй з пя­ці­па­вяр­хо­вы дом і шы­ры­нёй 9,5 мет­ра. Ёс­ць маг­чы­мас­ць за­гад­зя за­ка­за­ць экс­кур­сію ў му­зей БЕЛАЗа, уба­чы­ць узо­ры тэхнікі і да­ве­дац­ца пра гісто­рыю развіц­ця ма­шы­на­бу­да­ван­ня. Ама­та­ры драй­ву і вост­рых ад­чу­ван­няў мо­гу­ць пра­ка­ціц­ца ў ка­біне 130-тон­ніка на вы­пра­ба­валь­ным палі­гоне.

У апош­нюю няд­зе­лю ве­рас­ня на прад­пры­ем­стве тра­ды­цый­на пра­вод­зіц­ца Дзень ад­чы­не­ных дзвяр­эй: ту­ды з’язд­жа­юц­ца гос­ці з роз­ных кут­коў краі­ны і све­ту, каб азна­ё­міц­ца з поў­ным ма­д­эль­ным ра­дам тэхнікі і на­ве­да­ць збо­рач­ную вы­твор­час­ць унікаль­ных ма­шын.

Гісто­рыя ад­ной сям’і

Ад­зін з сім­ва­лаў Жод­зі­на – ма­ну­мент у го­нар са­вец­кай ма­ці-пат­ры­ёт­кі Ана­стасіі Ку­пры­я­на­вай. Ана­стасія Фа­мініч­на ста­ла пер­шай га­на­ро­вай жы­хар­кай го­ра­да Жод­зі­на. У свой час пра яе под­звіг і муж­на­сць да­ве­даў­ся ўвесь Са­вец­кі Са­юз... Толь­кі вось за ўсім гэтым стаі­ць велі­зар­нае мат­чы­на го­ра: пя­ць сы­ноў Ана­стасіі Фа­мініч­ны за­гі­нулі на вайне. Мі­хась – у 43-м, ён зма­гаў­ся ра­зам з пар­ты­за­на­мі, тра­піў з атра­дам у за­са­ду. Па­ра­не­на­га ў абед­зве на­гі, гіт­ле­раў­цы ад­вез­лі яго ў Ба­ры­саў, у штаб ге­ста­па. Там яго ка­та­валі і да­пытвалі, там ён і па­мёр. Міка­лай і Сця­пан за­гі­нулі ў ба­ях за вы­зва­ленне Польш­чы. Улад­зі­мір тра­піў у па­лон у 43-м год­зе, яго тры­малі ў ба­ры­саўс­кай тур­ме, по­тым з ін­шы­мі ва­ен­на­па­лон­ны­мі ад­правілі ў Гер­манію, ад­куль ён збег, апы­нуў­ся ў Польш­чы. Да­до­му вяр­нуў­ся ра­зам з Чы­рво­най Ар­міяй. Але па­лон і ка­та­ван­ні моц­на па­дарвалі зда­роўе. Праз тры га­ды пас­ля вай­ны ён па­мёр на ру­ках у ма­ці. Ма­лод­шы Пётр ва­яваў у ра­дах пар­ты­зан. У лі­пе­ні 1944-га пай­шоў до­бра­ахвот­ні­кам на фронт. Апош­ні ліст ма­ці ён на­пі­саў з Пры­бал­ты­кі. А за­тым толь­кі афі­цый­ныя рад­кі ўз­на­га­род­на­га лі­ста: «У ба­ях з 27 ка­ст­рыч­ніка па 2 ліста­па­да 1944 го­да Пётр Іва­навіч Ку­пры­я­наў па­ка­заў узор муж­на­сці і ге­раіз­му. Ба­та­льё­ну ка­піта­на Бу­то­ры­на бы­ла пас­таў­ле­на за­да­ча ава­ло­да­ць вы­шы­нёй 107,7. Ба­та­льён пад­няў­ся ў ата­ку, калі зноў за­траш­чаў ня­мец­кі ку­ля­мёт. Яфр­эй­тар Ку­пры­я­наў кі­нуў­ся на ам­бра­зу­ру дзо­та і за­крыў яе сваім це­лам, за­бяс­пе­чы­ў­шы сва­бод­ны шлях ба­та­льё­на». 24 са­кавіка 1945 го­да Пят­ру Ку­пры­я­на­ву бы­ло пры­сво­е­на званне Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за. Пасмя­рот­на. Па­ха­ва­ны ён у Латвіі, ка­ля па­сёл­ка Нікрат­цэ.

У до­ме, дзе жы­ла Ана­стасія Ку­пры­я­на­ва, у 1980 год­зе ад­кры­лі му­зей. Гэта най­стар­эй­шы му­зей го­ра­да і ад­зі­ны ме­ма­ры­яль­ны му­зей у Бе­ла­русі, пры­све­ча­ны ма­ці як гіста­рыч­най асо­бе. А на прас­пек­це Лені­на ёс­ць пом­нік Пят­ру Ку­пры­я­на­ву.

Ду­хоў­нае сэр­ца го­ра­да

Гіста­рыч­ным і ду­хоў­ным сэр­цам Жод­зі­на лічыц­ца Цар­ко­віш­ча. На гэтым мес­цы ў роз­ныя га­ды зна­ход­зілі­ся роз­ныя хра­мы. Спа­чат­ку гэта бы­ла царк­ва Свя­то­га Пят­ра, паз­ней по­бач з ёю з’явіла­ся царк­ва Свя­то­га Паў­ла. У XVIII ста­годдзі на гэтым мес­цы бы­ла па­бу­да­ва­на Пет­ра­паўлаўская ўніяц­кая царк­ва, а з 1863 па 1962 год у цэн­тры вё­скі Жод­зі­на ста­я­ла пра­васлаў­ная царк­ва Свя­то­га Мі­хаі­ла Ар­хан­ге­ла. Усе яны бы­лі зніш­ча­ны. Ця­пер на мес­цы Цар­ко­віш­ча зна­ход­зіц­ца пра­васлаў­ная кап­лі­ца Свя­то­га Мі­хаі­ла Ар­хан­ге­ла, асвя­чо­ная ў 2018 год­зе. По­бач ве­ка­выя др­э­вы. Дар­эчы, у кан­цы 1980-х га­доў ка­ля вуліц Бр­эсц­кай і Мас­коўс­кай бы­ла ўз­вед­зе­на драў­ля­ная царк­ва Свя­то­га Мі­хаі­ла Ар­хан­ге­ла. Храм па­бу­да­ва­ны ў тра­ды­цы­ях рус­ка­га пра­васлаў­на­га дой­лід­ства. Архіт­эк­ту­ра но­ва­га хра­ма бліз­кая па сты­лі да ар­хіт­эк­ту­ры скітаў Паў­ноч­най Русі XV–XVII стст. Дад­зе­ныя ты­пы цэрк­ваў ад­роз­ні­валі­ся двух­схіль­ным да­хам у некаль­кі шэра­гаў.

Паз­ней по­бач бы­ла па­бу­да­ва­на му­ра­ва­ная веліч­ная царк­ва Св. Пят­ра і Паў­ла. Як і царк­ва Св. Мі­хаі­ла Ар­хан­ге­ла, но­вая Пет­ра­паўлаўская царк­ва з’яў­ля­ец­ца свай­го ро­ду пе­ра­ем­ні­цай ста­ра­жыт­най Пет­ра­паўлаўс­кай царк­вы. Та­кім чы­нам, на сты­ку вуліц Мас­коўс­кай і Бр­эсц­кай уз­нік но­вы куль­тур­ны, ду­хоў­ны і рэ­лі­гій­ны цэнтр го­ра­да.

Тры алеі

Яны з’явілі­ся не так даў­но і сталі зна­ка­вы­мі аб’ек­та­мі.

Алея га­ра­доў – па­бра­ці­маў Жод­зі­на ство­ра­на ў 2018 год­зе по­бач з бу­дын­кам га­рад­ской ад­міністра­цыі. Гэта пля­цоўка з 12 граніт­ны­мі кні­га­мі, на ста­рон­ках якіх – гер­бы га­ра­доў-па­бра­ці­маў і іх на­звы. Тры­нац­ца­тая кні­га – сам го­рад Жод­зі­на.

Алея ліх­та­роў на прас­пек­це Мі­ру і Алея кр­эа­ты­ў­ных ла­вак на прас­пек­це Лені­на ство­ра­ны на­ма­ган­ня­мі роз­ных ка­лек­ты­ваў. Яны сталі са­праўд­най ра­зынач­кай Жод­зі­на. І ліх­та­ры, і лаўкі ары­гі­наль­ныя і ад­люстроў­ва­ю­ць сфе­ру дзей­на­сці прад­пры­ем­стваў і ар­гані­за­цый го­ра­да. Так, на­прыклад, на Алеі ліх­та­роў мож­на су­стр­эць ка­ва­ля за пра­цай (ка­валь­скі за­вод цяж­кіх штам­по­вак), павітац­ца з пе­ка­рам (Жод­зін­скі хле­ба­за­вод). А на Алеі кр­эа­ты­ў­ных ла­вак па­сяд­зе­ць за пар­тай (аддзел аду­ка­цыі), сфа­та­гра­фа­вац­ца на фоне ру­лет­кі (ры­шту­нак мяс­цо­вых бу­даўнікоў).

Царк­ва Свя­то­га Мі­хаі­ла Ар­хан­ге­ла

Жод­зі­на – буй­ны эка­на­міч­ны і куль­тур­ны цэнтр, які зна­ход­зіц­ца за 44 кіла­мет­ры ад сталі­цы на рэ­ках Плі­са і Жод­зін­ка. Ад Мас­к­вы, Кіе­ва і Вар­ша­вы яго аддзя­ляе прак­тыч­на роў­ная ад­лег­лас­ць – ка­ля 600 кіла­мет­раў. На сён­няш­ні дзень у Жод­зіне пра­жы­вае амаль 64 ты­сячы ча­ла­век.

Ма­ну­мент у го­нар Ана­стасіі Ку­пры­я­на­вай

Ба­гу­слаў По­ле: рэт­ра-вёс­ка

Алея кр­эа­ты­ў­ных ла­вак

Лаўка-ру­лет­ка ад мяс­цо­вых бу­даўнікоў

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.