Ка­му­наль­ны дай­дж­эст

Minskaya pravda - - ЖЫЛЛЁВАЯ ГАСПАДАРКА - Па­ла­су пад­рых­та­ва­ла Кры­с­ці­на ЛАЗОЎСКАЯ

Ра­зум­нае свят­ло, но­выя стан­цыі абез­жа­ле­зван­ня і рост та­ры­фаў на ЖКП. Са­мыя ці­ка­выя ка­му­наль­ныя на­ві­ны – у на­шым агляд­зе.

Цяп­ло стане да­ра­ж­эй­шым

З чэрве­ня ў краіне па­вы­ся­ць суб­сід­зіру­е­мыя та­ры­фы на ацяп­ленне і па­дагр­эў ва­ды. Но­вая рас­ц­эн­ка склад­зе 18,48 руб­ля (ра­ней – 16,92) за 1 Гкал. А вось эка­на­міч­на аб­грун­та­ва­ная пла­та за­ста­нец­ца на ста­рым уз­роўні – 88,99 руб­ля. Ад­зна­чым, што гэтае па­вы­ш­энне цэн з’яў­ля­ец­ца пла­на­вым – пра яго ка­му­наль­нікі па­пяр­эдж­валі яш­чэ на­пры­кан­цы мі­ну­ла­га го­да.

Апош­ні раз цэ­ны па­вы­шалі 1 студ­зе­ня 2019 го­да. Та­ды па­вя­лічы­лі­ся рас­ц­эн­кі на пас­лу­гі га­за-, элек­тра- і во­да­за­бес­пяч­эн­ня, во­да­ад­вяд­зен­ня і інш. З па­чат­ку го­да жы­роўка за стан­дарт­ную двух­па­ка­ё­вую кват­э­ру па­ця­ж­э­ла прыклад­на на 5 до­ла­раў у экві­ва­лен­це. Але сё­ле­та гэта апош­ні рост та­ры­фаў.

Якас­ць піт­ной ва­ды па­вы­ша­ец­ца

З іні­цы­я­ты­вай бу­даўніцтва но­вых стан­цый абез­жа­ле­зван­ня вы­сту­пі­ла Мініст­эр­ства жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі Бе­ла­русi. Спе­цы­я­лі­сты ад­зна­чы­лі, што толь­кі за апош­нія два га­ды ў краіне з’явіла­ся 60 но­вых стан­цый. Для па­ляп­ш­эн­ня якас­ці ва­ды ў 14 на­се­ле­ных пунк­тах вы­ка­налі ра­бо­ты па бу­даўніцтву се­так во­да­за­бес­пяч­эн­ня. Ка­му­наль­нікі ад­зна­чы­лі, што да кан­ца 2019-га якас­ную піт­ную во­ду бу­ду­ць ат­рым­лі­ва­ць не менш за 95,6% гра­мад­зян.

Ці­ка­ва, што толь­кі ў Пу­хавіц­кім ра­ёне Мінш­чы­ны за най­б­лі­ж­эй­шыя шэс­ць год за­пла­на­ва­на па­бу­да­ва­ць 19 та­кіх стан­цый.

Пад­час рэс­пуб­лі­кан­ска­га эка­ла­гіч­на­га фо­ру­му, які ад­буд­зец­ца 7–8 чэрве­ня ў На­ва­груд­ку, га­ра­джа­нам прад­ста­вя­ць іна­ва­цый­ную сіст­эму вуліч­на­га асвят­лен­ня. Звыш ча­ты­рох со­цень свят­ло­ды­ёд­ных свя­ціль­нікаў з пра­г­рам­ным кіра­ван­нем уста­ноў­ле­ны на ад­ной з вуліц у рам­ках пра­ек­та ПРААН «Беларусь: пад­т­рым­ка зя­лё­на­га го­ра­да­бу­даўніцтва ў ма­лых і сяр­эд­ніх га­ра­дах».

Сіст­э­ма даз­волі­ць у аўта­ма­тыч­ным рэ­жы­ме рэ­гу­ля­ва­ць яр­кас­ць асвят­лен­ня ў за­леж­на­сці ад знеш­ніх умоў. «Ра­зум­нае свят­ло» так­са­ма ўліч­вае час су­так, на­яў­на­сць люд­зей на вулі­цах і інт­эн­сіў­на­сць транс­парт­най плы­ні. Мяр­ку­ец­ца, што іна­ва­цый­нае ра­ш­энне да­па­мо­жа да­сяг­ну­ць вы­ка­нан­ня са­цы­яль­ных стан­дар­таў з най­мен­шы­мі за­тра­та­мі і па­леп­шы­ць дэка­ра­ты­ў­нае афарм­ленне го­ра­да. Для кіра­ван­ня сіст­э­май спе­цы­я­лі­сты зман­ціра­валі 10 пра­г­рам­ных ком­плек­саў. Ча­ка­ны эка­на­міч­ны эфект склад­зе ка­ля 90 ты­сяч до­ла­раў на год.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.