Рубі­на­вае вя­сел­ле ў Мяд­зе­ле, алім­пій­скі сквер Па­мя­ці ў Ня­сві­жы, ба­явы сна­рад пад Ма­лад­зеч­на... Пра гэта і не толь­кі – у тра­ды­цый­ным агляд­зе.

Minskaya pravda - - Цэнтральны Рэгіён - Дзя­жур­ны па воб­лас­ці Ры­гор САЛАНЕЦ

У Між­на­род­ны дзень сем’яў у аддзе­ле ЗАГСа Мяд­зель­ска­га рай­вы­кан­ка­ма прай­ш­ла ўра­чы­стая рэ­гістра­цыя рубі­на­вых вя­сел­ляў дзвюх пар – Ле­ані­да Улад­зі­міраві­ча і Ле­а­кад­зіі Улад­зі­міраў­ны Нес­ця­ро­ві­чаў, Міка­лая Ра­ма­наві­ча і Ла­ры­сы Пятроў­ны Ба­бро­ві­чаў. Па сло­вах юбі­ля­раў, 40 год, пра­жы­тыя ў ка­хан­ні і згод­зе, пра­ля­це­лі неза­ў­важ­на. Яны знай­шлі ся­бе ў пра­фесіі, вы­га­да­валі дзя­цей, ця­пер вы­хоў­ва­ю­ць уну­каў.

З круг­лай да­тай ся­мей­ныя па­ры павін­ша­валі род­ныя і бліз­кія, а так­са­ма стар­шы­ня Мяд­зель­ска­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэпу­та­таў Алег Ба­роўка.

Як і ча­ты­ры дзе­ся­ці­годдзі та­му, муж і жон­ка з ра­дас­цю і хва­ля­ван­нем сталі на вя­сель­ны руч­нік. По­тым яны тан­ца­валі пад гукі валь­са і пад вя­сё­лыя кры­кі «Гор­ка!» па­ца­ла­валі­ся...

Дэ­с­ант бе­ла­рус­кіх спартс­ме­наў вы­сад­зіў­ся ў Ня­сві­жы, каб ра­зам з прад­стаўні­ка­мі гра­мад­с­кас­ці го­ра­да, школь­ні­ка­мі за­сна­ва­ць сквер Па­мя­ці да 75-й га­даві­ны вы­зва­лен­ня Бе­ла­русі ад ня­мец­ка-фа­шы­сц­кіх за­хопнікаў.

Свае імян­ныя др­э­вы ў го­рад­зе Рад­зівілаў з’явілі­ся ў алім­пій­ска­га чэм­піё­на па ве­сла­ван­ню Сяр­гея Ма­ка­ран­кі, двух­ра­зо­ва­га пры­зё­ра Алім­пій­скіх гуль­няў фры­стай­лі­ста Дз­міт­рыя Даш­чын­ска­га, пе­ра­мож­цы эта­пу Куб­ка све­ту па лыж­ных гон­ках Сяр­гея Далі­до­ві­ча, май­ст­ра спор­ту між­на­род­на­га кла­са па лёг­кай ат­ле­ты­цы Свят­ла­ны Куд­зеліч, 12-ра­зо­ва­га чэм­піё­на Бе­ла­русі па фут­бо­ле Віта­ля Рад­зіво­на­ва, ігра­ка на­цы­я­наль­най збор­най па ганд­бо­ле Ма­рыі Ка­на­вал.

На мес­цы скве­ра, дзе па­са­д­жа­на 120 др­эў, уста­ля­ва­ны па­мят­ны знак, які буд­зе на­га­д­ва­ць ця­пе­раш­нім і бу­дучым па­ка­лен­ням жы­ха­роў го­ра­да аб до­брай спра­ве.

У Стоўб­цах пад­вя­лі вы­нікі кон­кур­су эс­кіз­ных пра­ек­таў бу­ду­ча­га пом­ніка вы­дат­на­му зем­ля­ку, класіку бе­ла­рус­кай літа­ра­ту­ры Яку­бу Ко­ла­су.

Най­леп­шым прызна­ны су­мес­ны пра­ект аўтар­ска­га ка­лек­ты­ву скульп­та­раў Іва­на Міско, Сяр­гея Ло­гві­на, Улад­зі­мі­ра Пі­пі­на і ар­хіт­эк­та­раў Улад­зі­мі­ра Ар­хан­гель­ска­га і Аляк­сандра Коб­ру­се­ва. Так­са­ма ад­зна­ча­ны су­мес­ны эс­кіз Ге­над­зя Лой­кі і Віта­ля Ара­бея, чыя ра­бо­та за­ня­ла дру­гое мес­ца, і пра­ект Улад­зі­мі­ра Сла­бод­чы­ка­ва і Ры­го­ра Гу­ля­кеві­ча (тр­эцяе мес­ца). У твор­чым спа­бор­ніц­тве ўд­зель­ні­чалі 15 пра­ек­таў пра­фесій­ных скульп­та­раў і ар­хіт­эк­та­раў. Для заха­ван­ня ананім­на­сці кон­курс­ныя мат­э­ры­я­лы, прад­стаў­ле­ныя на суд жу­ры, ат­ры­малі ну­ма­ры, без ука­зан­ня про­звіч­шаў. Аўта­ры сталі вя­до­мыя толь­кі пас­ля та­го, як бы­лі ад­кры­ты кан­вер­ты.

Сё­ле­та дзяд­зь­ка Якуб з’явіц­ца ў лю­бі­мым га­ра­джа­на­мі скве­ры на вулі­цы Цэн­траль­най. Па ўмо­вах кон­кур­су, які пра­вод­зіў­ся Мініст­эр­ствам куль­ту­ры, Мін­скім аб­лас­ным і Стаўб­цоўскім ра­ён­ным вы­кан­ка­ма­мі, ко­шт пом­ніка не мо­жа пе­ра­вы­ша­ць Br200 тыс.

Мінш­чы­на ра­зам з краі­най ня­даў­на ад­зна­чы­ла 74-ы Дзень Пе­ра­мо­гі, а вай­на зноў на­га­да­ла аб са­бе.

Ар­ты­ле­рый­скі сна­рад 72-га каліб­ру ча­соў Вя­лі­кай Ай­чын­най вы­явіў 18-га­до­вы хло­пец у на­ва­кол­лі род­най вё­скі Ціві­даўка Ма­лад­зе­чан­ска­га ра­ё­на. Пас­ля зван­ка ў РАУС да мес­ца небяс­печ­най зна­ход­кі хут­ка пры­бы­лі ма­лад­зе­чан­скія мілі­цы­я­не­ры і ўзя­лі аб’ект пад ахо­ву. Праз сут­кі са­пё­ры вы­вез­лі сна­рад у кар’ер, дзе яго і па­дарвалі.

Гэта не пер­шы вы­па­дак, калі на Мінш­чыне, у тым ліку пад­час па­ля­вых ра­бот, зна­ход­зяц­ца бо­е­пры­па­сы Вя­лі­кай Ай­чын­най. Вай­на даў­но скон­чы­ла­ся, але небяс­печ­ная яе спад­чы­на ўсё яш­чэ па­гра­жае жыц­цю люд­зей.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.