МУЗЫЧНАЯ ІДЫЛІЯ

ЯК «МУЗЫ НЯСВІЖА – 2019» ЗДЗІЎЛЯЛІ СЛУХАЧОЎ

Minskaya pravda - - Первая Страница - Але­на ПАШКЕВІЧ

Му­зыч­на-асвет­ніц­кае ме­ра­пры­ем­ства на Мінш­чыне тра­ды­цый­на ад­бы­ва­ец­ца дзя­ку­ю­чы няз­мен­на­му ід­эй­на­му на­тх­няль­ніку пра­ек­та, ма­стац­ка­му кіраўніку – ды­р­эк­та­ру На­цы­я­наль­на­га ака­д­эміч­на­га кан­ц­эрт­на­га ар­кест­ра на­род­на­му ар­ты­сту Бе­ла­русі Мі­хаі­лу Фін­бер­гу. Дар­эчы, Мі­хаіл Якаўлевіч з’яў­ля­ец­ца га­на­ро­вым гра­мад­зяні­нам Мін­с­кай воб­лас­ці і го­ра­да Нясвіжа. На тры дні ста­ра­жыт­ны го­рад пе­рат­ва­ры­ў­ся ў кан­ц­эрт­ную пля­цоўку, дзе гу­ча­ла ай­чын­ная му­зы­ка роз­ных эпох і жан­раў. На свя­це бы­лі прад­стаў­ле­ны но­выя кан­ц­эрт­ныя пра­гра­мы, а так­са­ма вы­кон­валі­ся леп­шыя ўзо­ры бе­ла­рус­кай му­зы­кі з ХІІ па ХХІ ста­годдзе.

Станіслаў Ма­нюш­ка – аўтар пер­шай бе­ла­рус­ка­моў­най опе­ры «Ся­лян­ка», або «Ідылія», па­вод­ле тво­ра Він­ц­эн­та Дуні­на-Мар­цін­кеві­ча. Дар­эчы, у 1850-х опе­ра гэтая гу­ча­ла і ў Ня­сві­жы. Та­кая пад­зея ме­ла вя­лі­кае зна­ч­энне ў гісто­рыі на­шай му­зыч­най куль­ту­ры – опе­ра аба­піра­ла­ся на бе­ла­рус­кі фальк­лор. Упер­шы­ню з бе­ла­рус­кай тэатраль­най сц­э­ны гу­чалі на­цы­я­наль­ныя ме­ло­дыі, пры­маўкі і пры­каз­кі.

Змя­стоў­ную фе­сты­валь­ную афі­шу ня­свіж­ска­га фэс­ту аз­даб­ля­лі так­са­ма ма­стац­кія вы­ста­вы і тэатраль­ныя па­ка­зы. Га­ра­джане, шмат­лікія гос­ці зма­глі аку­нуц­ца ў куль­тур­ную ат­ма­сфе­ру мі­ну­лых эпох.

Рас­па­чаў­ся фе­сты­валь спек­так­лем па­вод­ле п’есы Жа­на-Ба­ці­ста Ма­лье­ра «Ён му­жык, а яна – па­нен­ка» за­слу­жа­на­га ама­тар­ска­га ка­лек­ты­ву тэат­ра імя Ур­шулі Рад­зівіл ра­ён­на­га цэн­тра куль­ту­ры. У цэн­траль­най ра­ён­най біб­ліят­э­цы вы­сту­пілі струн­ны кварт­эт і ан­самбль клар­не­ты­стаў. А Тэатраль­ная за­ла па­ла­ца­ва­га ан­сам­бля Нясвіжа за­ча­ра­ва­ла сва­ёй ба­га­тай полі­фаніяй: тут гу­чалі флей­ты, ар­фы і скрып­кі… Кан­ц­эрт «Рэлі­гій­ныя тво­ры ай­чын­ных май­строў» са­браў сваіх прых­іль­нікаў у Ня­свіж­скім кас­цё­ле Бо­жа­га Це­ла. Мес­ца для кан­ц­эр­та вы­бра­на невы­пад­ко­ва. На пра­ця­гу 18 год кам­пазітар пра­ца­ваў у кас­цё­ле Свя­то­га Яна ў Віль­ні. Ён на­пі­саў збор­нік ар­ган­ных тво­раў «Пес­ні на­ша­га кас­цё­ла», мно­ства соль­ных і ха­ра­вых кам­пазі­цый рэ­лі­гій­най тэ­ма­ты­кі.

Бе­з­умоў­на, фа­ва­ры­та­мі му­зыч­на­га фэс­ту сталі твор­чыя ка­лек­ты­вы На­цы­я­наль­на­га ака­д­эміч­на­га кан­ц­эрт­на­га ар­кест­ра сім­фаніч­най і эст­рад­най му­зы­кі пад кіраўніцтв­ам на­род­на­га ар­ты­ста Бе­ла­русі Мі­хаі­ла Фін­бер­га, якія пад­рых­та­валі вя­лікі кан­ц­эрт ака­д­эміч­най му­зы­кі «Ня­свіж – кры­ні­ца на­тх­нен­ня Стані­сла­ва Ма­нюш­кі і яго ад­на­дум­цаў». Флей­ты­сты, клар­не­ты­сты, струн­ны кварт­эт, ва­каль­ны ан­самбль у мяс­цо­вым цэн­тры куль­ту­ры па­да­ры­лі гле­да­чам неза­бы­ў­ныя ўра­жан­ні. Жы­вы гук, без­да­кор­нае вы­ка­нанне, вы­ключ­ны му­зыч­ны густ ха­рак­тары­зу­ю­ць ар­кестр Мі­хаі­ла Фін­бер­га. Дзя­ку­ю­чы гэта­му ка­лек­ты­ву пра­фесія­на­лаў слу­ха­чы ў Ня­сві­жы пазна­ё­мілі­ся з унікаль­ны­мі му­зыч­ны­мі арт­эфак­та­мі,

ад­чулі хва­лю­ю­чы во­дар да­лё­кай куль­тур­най спад­чы­ны, ад­кры­лі для ся­бе но­выя ста­рон­кі твор­ча­га жыц­ця Стані­сла­ва Ма­нюш­кі.

«Музы Нясвіжа» – гэта сво­е­а­саб­лі­вая пля­цоўка аб­ме­ну во­пы­там, дэ­ман­стра­цыя вы­со­кіх крыт­э­ры­яў ма­стацтва. На свя­та пры­язд­жа­ю­ць не толь­кі зор­кі, але і шмат­лікія ама­тар­скія ка­лек­ты­вы воб­лас­ці, та­ле­навітыя на­вуч­эн­цы дзі­цячых школ ма­стацтваў. Му­зы­ка ар­ганіч­на спа­лу­ча­ла­ся з ін­шы­мі ві­да­мі твор­час­ці. У пры­ват­на­сці, у мяс­цо­вым цэн­тры куль­ту­ры дэ­ман­стра­валі­ся ра­бо­ты «Кра­яві­ды Нясвіжа ва­чы­ма дзяцей» з фон­ду

між­на­род­на­га кон­кур­су-пле­нэ­ру юных ма­ста­коў імя Мі­хаі­ла Сеўру­ка. Фар­ны кас­цёл, на­пі­са­ны Аляк­сандрам Гал­кі­ным са Слуц­кай дзі­ця­чай ма­стац­кай шко­лы, ат­ры­маў Гран-пры сё­лет­ня­га кон­кур­су-пле­нэ­ру.

Яр­кім фі­наль­ным акор­дам май­ска­га фе­сты­ва­лю без пе­ра­боль­шан­ня мож­на на­з­ва­ць су­б­от­ні га­ла-кан­ц­эрт. Склад вы­ка­наў­цаў са­праў­ды зор­ны і ты­ту­ла­ва­ны – пе­рад шмат­лі­кай пуб­лі­кай вы­сту­пілі лаўр­эа­ты між­на­род­ных і рэс­пуб­лі­кан­скіх кон­кур­саў. Акам­паніра­ваў ар­ты­стам ар­кестр з яго няз­мен­ным ды­ры­жо­рам ма­эст­ра Фін­бер­гам.

Вы­ста­ва жы­ва­пі­су дэ­ман­стра­ва­ла ха­рас­тво бы­лых ула­дан­няў ро­ду Рад­зівілаў, уба­ча­нае ва­чы­ма дзяцей Мінш­чы­ны

Пад­час ура­чы­с­та­га ад­крыц­ця свя­та ма­стацтваў кан­ц­эрт ака­д­эміч­най му­зы­кі вёў сам ма­эст­ра Мі­хаіл Фін­берг

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.