Дзе ў Мінскай воб­лас­ці сталі­ца ро­ба­тат­эхнiкi? Што па­ка­жу­ць ва­ен­ныя на па­рад­зе? Як ад­зна­чы­лі па­ч­а­так лет­ня­га се­зо­на на На­ра­чы? Са­мыя прык­мет­ныя пад­зеі мі­ну­ла­га тыд­ня – у тра­ды­цый­ным агляд­зе «МП».

Minskaya pravda - - Цэнтральны Рэгіён - Дзя­жур­ны па воб­лас­ці Аляк­сей БОЛАТАЎ

На тэ­ры­то­рыі Бе­ла­рус­ка-Кітай­ска­га ін­ду­ст­ры­яль­на­га пар­ка «Вя­лікі ка­мень» сён­ня ад­кры­ец­ца па­жар­ная ава­рый­на-вы­ра­та­валь­ная стан­цыя. Па­дразд­зя­ленне аб­ста­ля­ва­на па апош­нім сло­ве тэхнікі і ад­па­вя­дае най­но­ў­шым стан­дар­там у галіне бяс­пе­кі. Па­жар­ныя раз­лікі «Вя­ліка­га ка­ме­ня» бу­ду­ць ста­я­ць не толь­кі на вар­це прад­пры­ем­стваў ін­ду­ст­ры­яль­на­га пар­ка, але і ўся­го Сма­лявіц­ка­га ра­ё­на.

Ста­тус са­ма­га ра­ба­ты­за­ва­на­га і тэхна­ла­гіч­на­га пры­ме­рыў на ся­бе па­сё­лак Рас­свет у Клец­кім ра­ёне. Тут прай­шоў фе­сты­валь для школь­нікаў па пра­гра­ма­ван­ню. Сты­му­ля­ва­ць наву­ко­ва-тэхніч­ную твор­час­ць, а так­са­ма імкненне да развіц­ця ве­даў у сфе­ры іна­ва­цый – вось га­лоў­ная мэта, якую пас­тавілі ар­гані­за­та­ры. У фор­ме гуль­ні хлоп­цы ства­ралі ро­ба­таў і пра­гра­ма­валі пры­ла­ды для спа­бор­ніцтваў у хут­кас­ных за­ез­дах і фут­бо­ле. Ін­шыя пры­дум­валі сц­эна­рыі і рас­пра­цоў­валі пер­шыя ў жыц­ці камп’ютар­ныя гуль­ні. Ро­ба­ф­эст – спро­ба раз­глед­зе­ць бу­дучыя кад­ры для бе­ла­рус­кай IT-ін­ду­ст­рыі.

Уз­лёт­на-па­са­дач­ная па­ла­са на аэра­д­ро­ме «Ліп­кі» ў Мін­скім ра­ёне на гад­зі­ну пе­рат­ва­ры­ла­ся ў па­рад­ны пляц. Тут пра­ход­зя­ць тр­эніроўкі ме­хані­за­ва­ных раз­лікаў да ўра­чы­с­та­га пра­ход­жан­ня ка­лон тэхнікі да Дня Не­за­леж­на­сці. Па­ло­ва з 22 гу­сеніч­ных і ко­ла­вых ма­шын буд­зе прад­стаў­ле­на цал­кам но­вы­мі або ма­д­эр­ні­за­ва­ны­мі ўзо­ра­мі. Пад­час свя­тка­ван­ня 75-годдзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­русі ся­род экс­пе­ры­мен­таль­най тэхнікі пе­рад гле­да­ча­мі пра­ед­зе бро­не­аўта­ма­біль «Аба­рон­ца» – на­він­ка 140-га ра­монт­на­га за­во­да ў Ба­ры­са­ве.

Не про­ста май­стра­ва­ць, а ства­ры­ць пля­цоўку па на­ву­чан­ню мо­лад­зі тра­ды­цый­ным ра­мё­ствам збі­ра­юц­ца ў Бе­разі­но. Крафт­ц­энтр збярэ пад ад­ным да­хам тых, хто за­ха­п­ля­ец­ца пля­цен­нем па­я­соў або ко­шы­каў, ле­пі­ць ке­ра­міч­ны по­суд і вы­раб­ляе ля­лек. Сім­ва­лам пуб­ліч­ных май­ст­эр­няў ста­ла драў­ля­ная лыж­ка даў­жы­нёй 23 мет­ры 62 сан­ты­мет­ры. Яе вы­ра­за­лі мяс­цо­выя ра­мес­нікі.

Праз год пас­ля рэ­кан­струк­цыі ў Сма­ляві­чах ад­кры­ў­ся ста­ды­ён «Азёр­ны». Ця­пер тры­бу­ны, якія змяш­ча­ю­ць ка­ля 1500 гле­да­чоў, на­кры­ты на­ве­сам. Аб­ноў­ле­ны разд­зя­вал­кі для спартс­ме­наў, а так­са­ма суд­зей­с­кае па­мяш­канне, кан­фер­энц-за­ла і па­кой для ра­бо­ты ан­ты­до­пін­га­вай ка­місіі. Для пр­э­сы аб­ста­ля­ва­на тэле­а­пе­ра­тар­ская і VIP-мес­цы. На по­ле вы­се­я­на га­зон­ная тра­ва, аб­ноў­ле­на раз­мет­ка. Ма­д­эр­ні­за­ва­ны аб’ект ужо пас­пеў пры­ня­ць і пер­шы матч. Праў­да, для мяс­цо­ва­га клу­ба «Сма­лявічы» гуль­ня скон­чы­ла­ся па­ра­ж­эн­нем ад рэчыц­ка­га «Спа­да­рож­ніка».

Ку­рорт­ны се­зон з раз­ма­хам ад­зна­чы­лі на На­ра­чы. Га­лоў­ная дзі­ця­чая здраўні­ца во­зе­ра – ла­гер «Зубра­ня» – у жніўні гэ­та­га го­да ад­зна­чы­ць 50-годдзе з дня за­сна­ван­ня. А на­пяр­э­дад­ні тут ад­свя­тка­валі Дзень аба­ро­ны дзя­цей. І лет­няя па­ра тут стар­та­ва­ла яс­кра­ва – з фе­сты­ва­лю фар­баў. Гуль­ні, эка­ла­гіч­ныя пра­гра­мы, кан­ц­эр­ты – усё тое, што пра­па­ну­ю­ць ад­па­чы­ва­ю­чым у гэтым год­зе, са­бралі на на­бяр­эж­най На­ра­чы.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.