Са­праўд­нае ма­стацтва не патра­буе пе­рак­ла­ду

Minskaya pravda - - Культура - Ма­ры­на СЛІЖ

Дні Ка­ра­леўства

Кам­бод­жа – краі­ны з най­ба­га­цей­шай спад­чы­най, ка­зач­най, эк­за­тыч­най куль­ту­рай, цё­п­лым мо­рам, кам­форт­ным клі­ма­там, з хра­ма­вым ком­плек­сам Анг­кор-Ват, які лічыц­ца са­май вя­лі­кай куль­та­вай па­бу­до­вай у све­це, прай­шлі ў на­шай краіне.

Кам­бод­жа – дзяр­жа­ва ў Паўд­нё­ва-Ус­ход­няй Азіі на поўд­ні Інда­кітай­ска­га паўво­стра­ва. Мя­жуе з В'ет­на­мам, Ла­осам і Тай­лан­дам. Сталі­ца – Пнам­пень. Афі­цый­ная мо­ва – кхмер­ская, гра­шо­вая ад­зін­ка – ры­ель.

Ура­чы­стая цы­ры­монія іх ад­крыц­ця ад­бы­ла­ся ў Бел­дзярж­філар­моніі. А на на­ступ­ны дзень хар­эа­гра­фіч­ныя ка­лек­ты­вы і салі­сты-ін­стру­мен­талі­сты гэтай краі­ны на­ве­далі Ма­лад­зеч­на з вя­лікім кан­ц­эр­там.

Кож­ны ну­мар пра­гра­мы быў за­сна­ва­ны на тра­ды­цы­ях, мі­фах і ле­ген­дах Кам­бод­жы, дзе жы­ву­ць прад­стаўнікі шмат­лікіх эт­ніч­ных груп. Ха­ця на­са­мр­эч гэта зям­ля кхме­раў, вя­до­мых яш­чэ з да­гіста­рыч­ных ча­соў.

Тэ­ры­то­рыя іх рас­ся­лен­ня бы­ла знач­на шы­р­эй­шая за плош­чу ця­пе­раш­няй Кам­бод­жы і зай­ма­ла поўд­зень су­час­най М'ян­мы, амаль увесь Тай­ланд, паўд­нё­вую част­ку Ла­оса, усю Кам­бод­жу і вя­лікую част­ку В'ет­на­ма. Гэтыя на­ро­ды зна­ход­зілі­ся на вы­со­кай ста­дыі развіц­ця. Ім­пе­рыя, што ўз­рас­ла на ін­дый­с­кай куль­ту­ры кхме­раў, праіс­на­ва­ла паўты­ся­ча­годдзя, за­тым, пад­па­рад­коў­ва­ю­чы­ся за­гад­ка­вым аб­ставі­нам, неча­ка­на рас­па­ла­ся пад на­ціс­кам во­ра­га.

Як гэта ад­бы­ва­ла­ся, гос­ці з эк­за­тыч­най краі­ны пас­та­ралі­ся па­ка­за­ць у сваіх кан­ц­эрт­ных ну­ма­рах. На ад­ной сц­эне сыш­лі­ся За­ла­тая ру­сал­ка і ка­роль мал­паў Ха­ну­ман. Гу­чалі два ўнікаль­ныя бам­бу­ка­выя му­зыч­ныя ін­стру­мен­ты нак­шталт на­шай дуд­кі, што і сён­ня іг­ра­ю­ць на кхмер­скіх вя­сел­лях. Па­ка­за­лі гос­ці з Кам­бод­жы і гуль­ню «Ка­ко­са­вая ра­каві­на» ў го­нар ка­ко­са­вай паль­мы, якая лічыц­ца ў гэтай краіне ле­ка­вай раслі­най, ёй пры­све­ча­ны ся­лян­скі фальк­лор.

Пры­го­жы­мі кас­цю­ма­мі, ары­гі­наль­ны­мі га­лаў­ны­мі ўбо­ра­мі, пла­сты­кай рук зд­зіў­ля­лі ма­лад­зе­чан­цаў гос­ці. Са слоў вя­ду­чай кан­ц­эр­та Ма­ры­ны Гры­цук, якая ста­ра­ла­ся «рас­шы­фра­ва­ць» гле­да­чам кож­нае кан­ц­эрт­нае вы­ступ­ленне, та­кую гіб­кас­ць су­ста­ваў дзяўчын­кі разві­ва­ю­ць у тан­цах з са­ма­га ма­лен­ства. І кож­ны рух іх паль­цаў, кож­ны па­ва­рот кіс­ці мае свой сэнс, зра­зу­ме­лы як парт­нё­ру па сц­эне, так і гле­да­чу – са­праўд­нае ма­стацтва пе­рак­ла­ду не патра­буе.

Зра­зу­мелі гэта на­ро­ды дзвюх краін яш­чэ ў маі 2017 го­да, пад­час Дзён куль­тры Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь у Ка­ра­леўстве Кам­бод­жа. У ме­ра­пры­ем­стве та­ды ўд­зель­ні­чалі Дзяр­жаў­ны ака­д­эміч­ны ан­самбль тан­ца Бе­ла­русі, саліст­ка Ма­лад­зёж­на­га тэат­ра эст­ра­ды за­слу­жа­ная ар­тыст­ка Бе­ла­русі Вік­то­рыя Алеш­ка. Так­са­ма бы­лі ар­гані­за­ва­ны вы­ста­ва На­цы­я­наль­на­га гіста­рыч­на­га му­зея «Бе­ла­русь і бе­ла­ру­сы» і экс­пазі­цыя ма­ста­ка і пе­да­го­га Васі­ля Ясю­ка.

Ды­пла­ма­тыч­ныя ад­но­сі­ны па­між Рэс­пуб­лі­кай Бе­ла­русь і Ка­ра­леўствам Кам­бод­жа ўста­ноў­ле­ны 25 студ­зе­ня 1995 го­да. У маі 1999-га ад­бы­ў­ся візіт у Рэс­пуб­ліку Бе­ла­русь дэле­га­цыі мініст­эр­ства на­цы­я­наль­най аба­ро­ны Ка­ра­леўства Кам­бод­жа на ча­ле з пер­шым на­мес­ні­кам мініст­ра Пор Бун Сро.

Пры­го­жы­мі кас­цю­ма­мі, ары­гі­наль­ны­мі га­лаў­ны­мі ўбо­ра­мі, пла­сты­кай рук зд­зіў­ля­лі ма­лад­зе­чан­цаў гос­ці

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.