БРАВА!

ГРАН-ПРЫ НАЦЫЯНАЛЬН­АГА КОНКУРСУ МАЛАДЫХ ВЫКАНАЎЦАЎ ЭСТРАДНАЙ ПЕСНІ – У ЯНЫ МАРМЫШ З МІНШЧЫНЫ

Minskaya pravda - - Первая Страница -

Ён пе­рат­ва­рыў Ма­лад­зеч­на ў ад­ну су­ц­эль­ную твор­чую пля­цоўку: літа­ра­тур­ныя су­стр­эчы, пле­нэ­ры, спек­таклі, вы­ста­вы, кан­ц­эр­ты… Асаб­лі­вае мес­ца зай­мае На­цы­я­наль­ны кон­курс маладых выканаўцаў бе­ла­рус­кай эстраднай песні. Га­лоў­ны крыт­э­рый для ўд­зель­нікаў – та­лент, пры гэтым ме­ць му­зыч­ную аду­ка­цыю зусім неа­ба­вяз­ко­ва. Прад­стаўнік Ма­гілёўс­кай воб­лас­ці Ра­ман Тра­па­чоў, на­прыклад, ін­жы­нер-элек­трык, а Па­вел Лаш­ч­эўскі з Гро­дзен­шчы­ны па­куль вучыц­ца ў 10-м кла­се.

Мінш­чы­ну на кон­кур­се прад­стаў­ля­лі Улад­зіслаў Са­зо­наў, Яна Мармыш і На­тал­ля Ла­ма­ка. Пра на­шых зем­ля­коў «МП» пад­ра­бяз­на рас­ка­за­ла ў ну­ма­ры за 31 мая.

На дру­гім эта­пе конкурсу яго ўд­зель­нікі – па тры ад кож­най воб­лас­ці і Мін­ска – вы­кон­валі песні пад «мі­нус», на тр­эцім – спя­валі ў су­пра­ва­д­ж­эн­ні Нацыянальн­ага ака­д­эміч­на­га кан­ц­эрт­на­га ар­кест­ра.

Імё­ны пе­ра­мож­цаў агучы­лі толь­кі пад­час ура­чы­с­та­га ад­крыц­ця фе­сты­ва­лю. Так мы і да­ве­далі­ся, што га­лоў­ны прыз у Яны Мармыш! Ула­даль­ні­цай пер­шай пр­эміі ста­ла прад­стаўні­ца Ма­гілёўс­кай воб­лас­ці Дар’я Часлаўская, дру­гой – Улья­на Пяш­ко­ва з Мін­ска. Ад­мет­на, што тр­эцяя пр­эмія ў на­ша­га зем­ля­ка Улад­зі­сла­ва Са­зо­на­ва.

Па-бе­ла­рус­ку мне ска­жы і прас­пя­вай

Га­лоў­най пад­зе­яй пер­ша­га фе­сты­валь­на­га дня, апроч вы­зна­ч­эн­ня пе­ра­мож­цаў конкурсу маладых выканаўцаў, ста­ла пр­эм’ера кан­ц­эр­та «Песні вай­ны». У пе­ра­поў­не­ным ам­фіт­эат­ры На­цы­я­наль­ны ака­д­эміч­ны кан­ц­эрт­ны ар­кестр Бе­ла­русі пад кіраўніцтв­ам Мі­хаі­ла Фін­бер­га ат­ры­маў за­слу­жа­ныя ава­цыі. Гле­да­чы з за­да­валь­нен­нем пад­пя­валі салістам Дз­міт­рыю Ка­ча­роўс­ка­му, Галіне Гра­мо­віч, Яў­ге­ну Цым­балісту, Тац­цяне Гла­зу­но­вай.

Доб­ра зна­ё­мыя ўсім «Ка­ц­ю­ша», «Бам­бард­зіроўш­чы­кі», «Над да­ро­гай ба­явой ма­ёй» гу­чалі па-бе­ла­рус­ку. За гэта – асоб­ны дзя­куй па­эту Васі­лю Жу­ко­ві­чу, які вель­мі твор­ча і ад­каз­на, уда­ла пе­рак­лаў вя­до­мыя рад­кі на род­ную мо­ву.

Гу­ча­ла мат­чы­на мо­ва і ў Па­ла­цы куль­ту­ры, дзе ў рам­ках сва­ёй аўтар­скай тэле­пра­гра­мы «Су­раз­моў­цы» пісь­мен­нік На­вум Галь­пя­ро­віч су­стра­каў дра­ма­тур­га Аляк­сея Ду­да­ра­ва і па­эта-пе­сен­ніка Улад­зі­мі­ра Маз­го. Га­ва­ры­лі аб праб­ле­мах су­час­на­га развіц­ця бе­ла­рус­кай літа­ра­ту­ры, ролі род­най мо­вы ў штод­зён­ным жыц­ці бе­ла­ру­саў.

– Гэта тое, як я раз­маў­ляю з дзе­ць­мі і ўну­ка­мі, бліз­кі­мі і сяб­ра­мі, пі­шу вер­шы і про­зу, раб­лю пра­гра­мы на ра­дыё і тэле­ба­чан­ні, чым жы­ву. Гэта як па­вет­ра для ча­ла­ве­ка, – за­зна­чыў На­вум Галь­пя­ро­віч.

На­род­ная ар­тыст­ка Бе­ла­русі Над­зея Мікуліч пры­ня­ла ўд­зел у пра­ек­це «Асо­ба эпо­хі». Твор­чая су­стр­э­ча са спя­вач­кай, якую стар­эй­шае па­ка­ленне па­мя­тае як саліст­ку вя­до­ма­га ва­каль­на-ін­стру­мен­таль­на­га ан­сам­бля «Ве­ра­сы», прай­ш­ла ра­дас­на і цёп­ла. Да­бры­ні і шчы­рас­ці да­далі песні, боль­шас­ць з якіх «жан­чы­на з гіта­рай» вы­ка­на­ла на род­най мо­ве.

Пра вай­ну і Пе­ра­мо­гу

Фе­сты­валь­ныя дні бы­лі вель­мі на­сы­ча­ныя. Мно­гіх удзель­нікаў і гас­цей за­ці­кавілі ад­крыц­цё вы­ста­вы пла­ка­таў ва­ен­на­га ча­су і тво­раў жы­ва­пі­су бе­ла­рус­кіх аўта­раў «Пра вай­ну» і пр­э­зен­та­цыя пра­ек­та Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жан­чын «Бе­ла­русь па­мя­тае. Жа­ночы твар Пе­ра­мо­гі».

– На Бе­ла­русі шмат жан­чын здаб­ы­валі Пе­ра­мо­гу ў ты­ле во­ра­га, на фран­тах і ў пад­пол­лі, збе­ра­га­ю­чы га­лоў­нае – жыц­цё і дзя­цей, – пад­кр­эс­лі­ла

на­мес­нік стар­шы­ні гра­мад­ска­га аб’яд­нан­ня «Бе­ла­рус­кі са­юз жан­чын» Лілія Ананіч. – Наш са­юз робі­ць усё маг­чы­мае для та­го, каб ма­ла­дое па­ка­ленне ве­да­ла пра іх под­звіг, га­на­ры­ла­ся гэты­мі люд­зь­мі.

Ёс­ць па­куль час па­гляд­зе­ць унікаль­ныя да­ку­мен­ты эпо­хі. Неў­за­ба­ве з гэты­мі пра­ек­та­мі змо­гу­ць пазна­ё­міц­ца жы­ха­ры ін­шых га­ра­доў Міншчыны. Ак­ты­ві­сты жа­но­ча­га ру­ху хо­чу­ць, каб іх уба­чы­ла як ма­га больш люд­зей.

У доб­рым ро­дзе ўсё ў згод­зе

Уд­зель­нікі VІІ аб­лас­но­га фе­сты­ва­лю ся­мей­най твор­час­ці су­стр­э­лі­ся ў Ма­лад­зечне якраз на свя­та бе­ла­рус­кай песні і па­эзіі. Пры­ехалі 26 ка­лек­ты­ваў з 14 ра­ё­наў Міншчыны.

«Кро­ну» – а гэта на­шчад­кі ро­ду Лям­бо­ві­чаў з мя­ст­эч­ка Ра­каў – вы­пе­ста­ва­ла нераў­на­душ­ная да спад­чы­ны свай­го краю жы­хар­ка Ва­ло­жын­ска­га ра­ё­на Лі­за­ве­та Пятроўская. Ра­зам з ёю спя­ва­ю­ць сёст­ры Ядві­га, Хры­с­ці­на, а так­са­ма дзе­ці і ўнукі.

За­хап­ленне твор­час­цю тут пе­ра­да­ец­ца з па­ка­лен­ня ў па­ка­ленне. Прад­зед Лі­за­ве­ты – Клі­мент Лям­бо­віч ства­рыў у свой час глі­ня­ны ар­ган. Гар­монікі, на якіх іграў на вя­сел­лях, ра­біў дзед Мі­хась. Яго­ны са­мы ма­лод­шы сын Эд­зік ар­гані­за­ваў кварт­эт ба­яністаў, вы­кла­даў у кан­сер­ва­то­рыі. І на­ват вучыў на­род­на­га ар­ты­ста Бе­ла­русі Мі­ха­ся Казін­ца.

Акра­мя та­го, прак­тыч­на ўся іх рад­ня мае та­лент да вя­зан­ня, вы­шы­ўкі, ткацтва, ма­ля­ван­ня. Уд­зель­нікі «Кро­ны» са­мі шы­ю­ць

строі, стры­ма­ныя і та­кія пры­го­жыя – не ад­вес­ці ва­ч­эй.

– Ка­лек­тыў здаў­на зай­ма­ец­ца роз­ны­мі ві­да­мі ма­стацтва, ра­мес­ніцтва, – рас­каз­вае Лі­за­ве­та Пятроўская. – І ўсе яны ўлас­ці­выя на­ша­му ра­ё­ну. Жан­чы­ны ўме­ю­ць плес­ці ка­рун­кі, муж­чы­ны асвоілі ка­валь­ства. Але больш за ўсё га­на­рым­ся сваі­мі па­я­са­мі, што ма­ю­ць ста­тус гісто­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны краі­ны.

«Жыц­цё як твор­час­ць, твор­час­ць як жыц­цё» – дэ­віз на­род­на­га ся­мей­на­га ан­сам­бля «Жы­ві­ца» з Пу­хавіц­ка­га ра­ё­на. Сё­ле­та роў­на 25 год, як яго ўд­зель­нікі вый­шлі на сц­эну. У рэпер­ту­а­ры на­род­на­га ка­лек­ты­ву – аб­ра­ды, тан­цы, аўт­эн­тыч­ныя, а так­са­ма бе­ла­рус­кія, рус­кія, украін­скія, цы­ган­скія, іс­пан­скія песні, з які­мі яны вы­сту­палі ў Мін­ску, Ня­сві­жы, Чэрвені, Таліне, Санкт-Пе­цяр­бур­гу, Мас­кве.

Цёп­ла пры­ма­ла «Жы­ві­цу» і ма­лад­зе­чан­ская пуб­ліка.

– Што ні ка­жы, а ня­ма леп­шых ін­стру­мен­таў, як цым­ба­лы і гар­монік, – дзеліц­ца ўра­жан­ня­мі гос­ця го­ра­да Ла­ры­са Стан­кевіч. – Уста­ць бы вось з ла­вак ды па­тань­чы­ць ра­зам з удзель­ні­ка­мі, якія па­да­ры­лі столь­кі бад­зё­рас­ці і го­нар за краі­ну і люд­зей!

Ой, сэр­ца-ля­нок!

Сім­ва­лу ства­раль­най пра­цы, зна­ку даб­ра­бы­ту і даб­ра – лё­ну пры­свя­цілі арт-фэст «Ля­нОК». Гэта, мож­на ска­за­ць, на­він­ка Нацыянальн­ага фе­сты­ва­лю. У фэс­це бралі ўд­зел ай­чын­ныя ды­зай­не­ры, са­мад­зей­ныя май­ст­ры і ра­мес­нікі з усёй Бе­ла­русі.

Два дні сваю пра­дук­цыю ў Ма­лад­зечне прад­стаў­ля­лі прад­пры­ем­ст­вы Мін­с­кай, Ві­цеб­скай, Гро­дзен­скай аб­лас­цей, а так­са­ма Ма­лад­зеч­на. Яны ж на­лад­зілі і дэ­ман­стра­цыю ма­д­элей ад­зен­ня «ЭкаСтыль», у тым ліку з лё­ну.

– Лён для Бе­ла­русі – на­цы­я­наль­нае ба­гац­це, – раз­ва­жае жы­хар­ка Ма­лад­зеч­на Воль­га Су­пра­но­віч. – Мно­гія яш­чэ бе­ра­гу­ць вы­шы­тыя ўме­лы­мі ру­ка­мі на­шых ба­буль руч­нікі, сур­вэт­кі. Шмат за­раз пра­дук­цыі з лё­ну. Ёс­ць незвы­чай­ныя – ляль­кі, упры­го­жан­ні, абярэ­гі.

За­мест эпі­ло­га

За­вяр­шыў фе­сты­валь­ныя дні Дзяр­жаў­ны ака­д­эміч­ны ан­самбль тан­ца Бе­ла­русі пад кіраўніцтв­ам на­род­на­га ар­ты­ста краі­ны Ва­лян­ці­на Дуд­кеві­ча. «Зор­ны ка­ра­год» з удзе­лам леп­шых выканаўцаў ай­чын­най эст­ра­ды стаў ла­гіч­най фі­наль­най кроп­кай, пас­ля якой ра­дас­на на ду­шы і ад­на­ча­со­ва шка­да, што ўсё скон­чы­ла­ся так хут­ка… Да су­стр­эчы, «Ма­лад­зеч­на-2020»!

Ак­ты­ві­сты жа­но­ча­га ру­ху Свят­ла­на Са­ро­ка, Над­зея Ер­ма­ко­ва і Лілія Ананіч на пр­э­зен­та­цыі пра­ек­таў Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жан­чын

На ад­ной з кан­ц­эрт­ных пля­цо­вак фе­сты­ва­лю

Пер­шы фе­сты­валь­ны дзень за­вяр­шы­ў­ся гран­ды­ёз­ным фе­ер­вер­кам

На­род­ны май­стар Са­фія Чэр­ні­ка­ва ўразі­ла нас сваім та­лен­там

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.