ГАРТАЮЧЫ КАЛЯНДАР

Minskaya pravda - - З Добрым Настроем -

Імяні­ны 16 лі­пе­ня

Пр. Аляк­сандра, Ана­то­ля, Васі­ля, Іва­на, Мі­хаі­ла, Кан­стан­ці­на

Кат. Ан­др­эя, Ва­лян­ці­на, Ма­рыі, Юлія­на

У све­це

17 лі­пе­ня

– Cу­свет­ны дзень між­на­род­на­га кры­мі­наль­на­га пра­ва­суддзя, Су­свет­ны дзень эмод­жы (эмод­зі) – пры­све­ча­ны пік­та­гра­мам, смай­лі­кам і ін­шым сім­ва­лам, якія вы­ка­ры­стоў­ва­юц­ца ў сіст­эме элек­трон­най су­вязі

18 лі­пе­ня – Між­на­род­ны дзень Нэль­са­на Ман­д­э­лы

Ці­ка­выя да­ты

16 лі­пе­ня 1994 г. гі­ганц­кая ка­ме­та Шу­мей­кер-Леві-9, якая ат­ры­ма­ла сваю на­зву ад імё­наў аме­ры­кан­скіх аст­ра­но­маў, што ад­кры­лі яе ў са­кавіку 1993 г., су­тык­ну­ла­ся з Юпіт­эрам. Ка­ме­та ў вы­гляд­зе лан­цу­га з больш чым 20 глы­баў лё­ду і пы­лу (па­мер кож­най – з вы­со­кую га­ру) імча­ла з хут­кас­цю 60 кіла­мет­раў у гад­зі­ну. Бам­бард­зіроўка пла­не­ты доў­жы­ла­ся да 22 лі­пе­ня. Яе су­мар­ны эфект быў экві­ва­лент­ны вы­бу­ху мі­льё­на атам­ных бом­баў. Ніколі да гэ­та­га ча­су ву­чо­ным не да­вод­зіла­ся на­зіра­ць касміч­ныя ка­та­кліз­мы та­кіх неве­ра­год­ных ма­шта­баў

Сла­ву­тыя імё­ны, знач­ныя пад­зеі

16 лі­пе­ня 1944 г. у вы­зва­ле­ным Мін­ску ад­бы­ў­ся пар­ты­зан­скі па­рад

17 лі­пе­ня 1924 г. – да­та ўтвар­эн­ня Чэрвень­ска­га, Пу­хавіц­ка­га, Ста­ра­да­рож­ска­га, Ба­ры­саўска­га, Круп­ска­га, Лю­бан­ска­га, Ка­пыль­ска­га, Ста­робін­ска­га (ця­пер – Салі­гор­ска­га), Кой­да­наўска­га (ця­пер – Дзяр­жын­ска­га), Слуц­ка­га ра­ё­наў

18 лі­пе­ня 1635 г. у га­рад­ку Фр­э­шу­от­эр на бры­тан­скім во­стра­ве Уайт на­рад­зіў­ся ву­чо­ны Ро­берт Гук, вы­на­ход­нік мікрас­ко­па, ба­ро­мет­ра і па­вет­ра­най пом­пы

На­род­ныя тра­ды­цыi

17 лі­пе­ня – Ан­др­эй, ад­зін з апе­ку­ноў зем­ля­роб­ства. «Свя­ты Ан­др­эй усіх мудр­эй, / Са­ху лад­зі­ць, ка­ня глад­зі­ць...» – спя­ва­ла­ся пра яго ў ад­ной з пе­сень. Да гэ­та­га дня жы­та ўжо вы­спя­ва­ла. У на­ро­дзе ка­за­лі: «На Ан­др­эя азі­мыя налілі­ся, а тат­ка-авёс да па­лаві­ны да­рос», «Зерне ў ка­лас­ку, не ва­ляй­ся ў ха­лад­ку», «Авёс у світ­цы, а на гр­эч­цы і ка­шулі ня­ма»

Хры­с­ціян­скі каляндар ад­зна­чае 17 лі­пе­ня адра­зу трох Ан­др­эяў: свя­ці­це­ля Ан­др­эя, ар­хіе­піска­па Крыц­ка­га; бла­га­вер­на­га вя­ліка­га кня­зя Ан­др­эя Ба­га­люб­ска­га і пра­па­доб­на­га Ан­др­эя Руб­лё­ва, іка­на­піс­ца

18 лі­пе­ня – Свя­та Ме­ся­ца. Лічы­ла­ся, што «Ме­сяц іг­рае» 

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.