ГАРТАЮЧЫ КАЛЯНДАР

Minskaya pravda - - З Добрым Настроем -

Імяні­ны 23 лі­пе­ня

Пр. Аляк­сандра, Ан­то­на, Геор­гія, Даніі­ла, Пят­ра

Кат. Ган­ны, Тра­фі­ма, Яў­ге­на

У све­це

23 лі­пе­ня – Су­свет­ны дзень кітоў і дэль­фі­наў

У краіне

25 лі­пе­ня – Дзень па­жар­най

служ­бы

Фак­ты з гісто­рыі

23 лі­пе­ня 1645 г. на­сель­ніцтва кітай­ска­га го­ра­да Цзян’ін уз­бун­та­ва­ла­ся су­пра­ць за­хопнікаў-мань­чжу­раў. Га­ра­джан абу­рыў за­гад «паў­ноч­ных вар­ва­раў»: усе муж­чы­ны павін­ны бы­лі змяні­ць тра­ды­цый­ную кітай­скую пры­чос­ку на мань­чжур­скую – «недар­эч­ную і смеш­ную». Шмат ста­годдзяў па тра­ды­цыі кітай­цы ад­рош­ч­валі доў­гія ва­ла­сы, скруч­валі іх на па­ты­лі­цы ў пу­чок і за­ма­цоў­валі ма­туз­ком або па­лач­кай. Мань­чжу­ры патра­ба­валі вы­бры­ва­ць ва­ла­сы з іл­ба, а астат­нія за­пля­та­ць у ка­су. Ат­ры­маў­шы звест­кі пра бунт, яны асад­зілі Цзян’ін і ўзя­лі яго штур­мам. Усе жы­ха­ры бы­лі за­біты

Сла­ву­тыя імё­ны, знач­ныя пад­зеі

23 лі­пе­ня 1690 г. у Пін­ску на­рад­зіў­ся жы­ва­пі­сец Якуб Бр­эт­ц­эр. Зра­біў ро­спіс інт­эр’ера кас­цё­ла езуітаў у Слуц­ку. Ства­рыў іко­ны «Рас­пяц­це», «Ба­га­ро­дзі­ца», се­рыю парт­р­этаў. У Мін­скім ка­фед­раль­ным кас­цё­ле Свя­то­га Стані­сла­ва вы­ка­наў ал­тар Ма­ці Бо­жай.

24 лі­пе­ня 1970 г. у Бронк­се ў бед­най сям’і эмі­гран­таў з Пу­эр­та-Ры­ка – вы­ха­валь­ні­цы дзі­ця­ча­га са­да Гва­д­элу­пы Ра­дры­гес і камп’ютарш­чы­ка Дэ­ві­да Ло­пе­са – на­рад­зіла­ся бу­ду­чая зор­ка поп-эст­ра­ды і кі­но Дж­эні­фер Ло­пес. Яе імя ста­ла ле­ген­дай. Ак­тры­са і спя­вач­ка га­на­рыц­ца сваі­мі ла­ці­на­а­ме­ры­кан­скі­мі ка­ра­ня­мі. «Калі я з кім­сь­ці і спа­бор­ні­чаю, дык толь­кі з са­бой – за леп­шую ся­бе», – прызна­ец­ца яна

25 лі­пе­ня 1909 г. Луі Бл­э­рыё пер­шым пе­ра­сек на аэра­п­лане Ла-Манш. Дар­эчы, гэта яш­чэ і пер­шы фран­цуз, які ат­ры­маў па­свед­чанне пі­ло­та

На­род­ныя тра­ды­цыi

23 лі­пе­ня – Ан­тоній (Ра­сач­нік). На ва­да­ё­мах з’яў­ля­ла­ся вя­лікая коль­кас­ць рас­кі. Яе вы­ка­ры­стоў­валі для та­го, каб кар­мі­ць свой­скую птуш­ку, а так­са­ма ра­білі на яе ас­но­ве ўг­на­енне. Лічы­ла­ся, што там, дзе ёс­ць рас­ка, жы­ву­ць ру­сал­кі. Вось ча­му на­шы прод­кі 23 лі­пе­ня да са­жа­лак без асаб­лі­вай неаб­ход­на­сці не хад­зілі: за­сце­ра­галі­ся ду­хаў, якія ма­глі за­цяг­ну­ць ча­ла­ве­ка пад ва­ду

24 лі­пе­ня – Воль­га. Згод­на з пра­васлаў­ным ка­лен­да­ром уша­ноў­ва­ю­ць свя­тую роў­на­апо­сталь­ную кня­гі­ню Воль­гу

25 лі­пе­ня – Про­кл. За­сце­ра­галі­ся вя­лікіх рос. Якуб. Пры­свя­так добра ха­рак­тары­зу­ю­ць на­род­ныя пры­каз­кі і пры­маўкі: «На Яку­ба хле­ба поў­на гу­ба»; «На Яку­ба гр­эе лю­ба»; «Які Якуб да паўд­ня, та­кая да снеж­ня зі­ма»

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.