Вод­на-ка­ля­ро­вая фе­е­рыя

На свя­це азёр вы­біралі най­леп­шую юш­ку і вы­ву­чалі тра­вы

Minskaya pravda - - КАЛЕЙДАСКО­П -

– У юш­цы – лінь, лешч, некаль­кі ві­даў рыб, – гэта на­дае ёй сма­ку, – тлу­ма­чы­ць Але­на Жол­нер з экс­кур­сій­на­ту­ры­стыч­на­га ком­плек­су, што на Мядзельшчы­не.

Свя­та «Кра­са май­го краю» са­бра­ла ў апош­нюю су­б­о­ту лі­пе­ня мяд­зяль­чан і гас­цей го­ра­да. На бе­ра­зе во­зе­ра Мяст­ра су­стра­калі азяр­ніц, вучы­лі­ся лячыц­ца тра­ва­мі і фар­ба­валі­ся ў роз­ныя ко­ле­ры.

Па­ба­чы­ў­шы тэатралі­за­ва­нае ад­крыц­цё з удзе­лам азяр­ніц, на­вед­валь­нікі ма­глі пазна­ё­міц­ца з тра­ды­цы­я­мі і гісто­ры­яй краю на ад­ной з тэ­ма­тыч­ных пля­цо­вак. Ахвот­ныя фа­та­гра­фа­валі­ся ля бра­мы «Мяд­зельш­чы­на гас­цін­ная», па­ды­ход­зілі да траўні­цы.

– Адра­джа­ем на­род­ныя тра­ды­цыі: вучым лячыц­ца тра­ва­мі, якія да­па­ма­га­ю­ць пры прас­туд­зе, ін­шых хва­ро­бах, – ад­зна­чае ды­р­эк­тар Ста­ра­габ­ска­га СДК Люд­мі­ла Грузд. – Пра кож­ную травін­ку, яга­ду, што ў нас ёс­ць, ма­гу рас­ка­за­ць.

Не­па­да­лё­ку ўжо га­та­ва­ла­ся юш­ка – некаль­кі на вы­бар. Шмат хто вы­ра­шыў па­часта­вац­ца.

– А ў на­шай юш­цы ры­ба з на­ра­чан­скіх азёр: плот­ка, акунь, шчу­пак. Са­кр­эт та­кі: тр­э­ба, каб у ёй аба­вяз­ко­ва дра­пеж­ная ры­ба пры­сут­ні­ча­ла, – рас­каз­ва­ю­ць прад­стаўнікі ка­ман­ды да­школь­ных уста­ноў го­ра­да. – Паста­ралі­ся афор­мі­ць пры­го­жа: кроп, пятруш­ка, агу­рок. А пі­ць юш­ку мож­на праз пер’е цы­булі.

Гос­ці свя­та ма­глі не толь­кі пас­пы­та­ць юш­кі, але і пра­га­ла­са­ва­ць, чыя смач­ней­шая. Пе­ра­мож­цы ат­ры­малі па­да­рун­кі ад ра­ён­най ар­гані­за­цыі Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жан­чын.

Тра­ды­цый­на не абыш­ло­ся без кір­ма­шу ра­мес­нікаў. Свае вы­ра­бы па­ка­за­лі на­род­ныя май­ст­ры з Мяд­зельш­чы­ны і ін­шых кут­коў Бе­ла­русі.

На га­лоў­най сц­эне вы­сту­пілі ама­тар­скія ка­лек­ты­вы Мяд­зель­ска­га і Вілей­ска­га ра­ё­наў, удзель­нікі пра­гра­мы «Шан­сон над во­зе­рам» і ан­самбль «Гу­ляй, ка­зак!»

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.