Пе­ра­мож­цы – усе!

Minskaya pravda - - Дайджэст -

У Чэрвень­скім фіз­куль­тур­на-аз­да­раў­лен­чым ком­плек­се прай­ш­ла пер­шая мі­жрэ­гія­наль­ная па­ралім­пія­да. Уд­зель­ні­чалі ка­ман­ды аддзя­лен­няў дзён­на­га зна­ход­жан­ня для ін­валі­даў тэ­ры­та­ры­яль­ных цэн­траў са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніцтва воб­лас­ці.

Пры­бы­лі ўсе за­яў­ле­ныя ка­ман­ды з ча­ты­рох ра­ё­наў: Чэрвень­ска­га, Пу­хавіц­ка­га, Бяр­эзін­ска­га і Сма­лявіц­ка­га. Флаг пер­шай мі­жрэ­гія­наль­най па­ралім­пія­ды пад­ня­лі фа­ке­ла­нос­цы ІІ Еўра­пей­скіх гуль­няў Люд­мі­ла Ваў­чок і Па­вел Клын­дзюк. Люд­мі­ла Ваў­чок, чэм­піён­ка вя­лікіх Па­ралім­пій­скіх гуль­няў, у пры­віталь­ным сло­ве па­жа­да­ла ўд­зель­ні­кам спа­бор­ніцтваў ве­ры­ць у ся­бе і ў тое, што вель­мі мно­гае ў жыц­ці маг­чы­ма, няг­лед­зячы на пе­раш­ко­ды, няў­п­эў­не­на­сць.

Пра­гра­ма па­ралім­пія­ды ўклю­ча­ла пя­ць ві­даў спа­бор­ніцтваў: лёг­кая ат­ле­ты­ка, эс­та­фе­та, бочэ, шаш­кі і пе­ра­ця­г­ванне ка­на­та. Амаль у кож­най дыс­цып­ліне чэрвень­цы лід­зіра­валі ці бы­лі дру­гі­мі. Са­мым ві­до­вішч­ным і эма­цы­я­наль­ным спа­бор­ніцтвам ста­ла пе­ра­ця­г­ванне ка­на­та.

Га­лоў­ны суддзя Па­вел Клын­дзюк ад­зна­чыў вы­дат­ную фізіч­ную фор­му мяс­цо­вых «жоўтых ма­ек». Ён з усмеш­кай кан­ста­та­ваў, што ін­шыя ка­ман­ды з пэў­най нясме­лас­цю вы­ход­зя­ць су­пра­ць та­кіх са­пер­нікаў.

У вы­ніку пер­шае агуль­на­ка­манд­нае мес­ца за­ва­явалі чэрвень­цы. На дру­гім мес­цы – бяр­эзін­цы. Усім без вы­клю­ч­эн­ня ўд­зель­ні­кам уручы­лі ме­далі і па­да­рун­кі, так што ніх­то не за­стаў­ся без узна­га­ро­ды. На са­май спра­ве пе­ра­мог кож­ны. Про­ста та­му, што, пе­ра­адо­леў­шы ся­бе, апра­нуў спар­ты­ў­ную фор­му...

«Ра­ён­ны вес­нік», Чэрвень

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.