З мяс­цо­вым ка­ла­ры­там

…прай­шоў ка­ля вё­скі Іванічы ў Чэрвен­скім ра­ёне ча­цвёр­ты аб­лас­ны мо­лад­зе­вы фе­сты­валь «Васіль­ко­вы вя­нок – 2019». Ме­ра­пры­ем­ства са­бра­ла больш як 300 юна­коў і дзяў­чат цэн­траль­на­га рэ­гіё­на.

Minskaya pravda - - Да Ведама - Юлія ГАЎРЫЛЕНКА

Ма­ла­дых люд­зей ча­калі спа­бор­ніцт­вы па ва­лей­бо­лу і пад­няц­ці гі­ры, па­ла­са пе­раш­код «Ігу­мен­скі шлях».

– Кож­ны год мы да­да­ём у пра­гра­му фэс­ту но­выя ці­ка­выя ме­ра­пры­ем­ст­вы, звя­за­ныя з мяс­цо­вы­мі тра­ды­цы­я­мі та­го рэ­гіё­на, на тэ­ры­то­рыі яко­га ён ад­бы­ва­ец­ца. Так, сё­ле­та ўпер­шы­ню пра­вя­лі спа­бор­ніцтва па жы­му штан­гі, па­каз мо­ды «Мая васіль­ко­вая су­кен­ка» і літа­ра­тур­на-му­зыч­ны кон­курс «Васіль­ко­вы дву­бой», – па­ве­да­міў пер­шы са­кра­тар Мін­с­кай аб­лас­ной ар­гані­за­цыі БРСМ Кірыл Шык.

Са­мы­мі ма­са­вы­мі тра­ды­цый­на сталі твор­чыя кон­кур­сы на най­леп­шыя візіт­ную карт­ку і бі­вак, у якіх бы­лі зад­зей­ні­ча­ны амаль усе чле­ны ка­манд. Дар­эчы, у апош­нім спа­бор­ніц­тве тр­э­ба бы­ло не толь­кі кр­эа­ты­ў­на афор­мі­ць мес­ца пра­жы­ван­ня, але і пр­э­зен­та­ва­ць ад­зі­ную ка­манд­ную фор­му, пры­га­та­ва­ць у па­ход­ных умо­вах стра­ву.

На­пры­кан­цы фэс­ту ў ар­гані­за­та­раў з’явіла­ся ід­эя аб’яві­ць кон­курс на са­мую чы­стую тэ­ры­то­рыю ла­ге­ра. Кож­ная ка­ман­да прад­ставі­ла фо­та- і від­эас­пра­ва­з­да­чу аб тым, як яны пры­біралі тэ­ры­то­рыю. У бу­дучым гэты кон­курс так­са­ма мо­жа ста­ць до­брай тра­ды­цы­яй.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.