ЗНАКАВЫЯ ПАД­ЗЕІ ДНЯ БЕ­ЛА­РУС­КА­ГА ПІСЬ­МЕН­СТВА Ў СЛОНІ­МЕ

Minskaya pravda - - Первая Страница - Ры­гор САЛАНЕЦ, член Са­ю­за пісь­мен­нікаў Бе­ла­русі

Ма­штаб­на, гуч­на, непаўтор­на ад­зна­чы­лі ў Слоні­ме XXVI Дзень бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства. Зна­ка­вай пад­зе­яй свя­та ста­ла афі­цый­нае ад­крыц­цё ў цэн­тры го­ра­да пом­ніка вы­дат­на­му дзяр­жаў­на­му дзе­я­чу, іні­цы­я­та­ру рас­пра­цоўкі фак­тыч­на пер­шай еўра­пей­с­кай кан­сты­ту­цыі – Ста­ту­та Вя­ліка­га Княст­ва Літоўска­га, ста­рас­ту Слоні­ма Ль­ву Са­пе­гу.

1 ве­рас­ня на га­лоў­най сц­эніч­най пля­цоў­цы ад­бы­ло­ся ўруч­энне На­цы­я­наль­най літа­ра­тур­най пр­эміі. Жу­ры пад стар­шын­ствам док­та­ра філа­ла­гіч­ных навук, пра­фе­са­ра Іва­на Са­вер­чан­кі, раз­глед­зеў­шы тво­ры больш чым 70 аўта­раў, на­зва­ла пе­ра­мож­цаў. У на­мі­на­цыі «Най­леп­шы твор (збор­нік тво­раў) па­эзіі» пе­ра­мож­цам стаў Міко­ла Ма­ляўка за збор­нік вер­шаў «Сла­неч­нiк». Ся­род тво­раў про­зы – апо­вес­ць «Геній» Але­га Жда­на, а ў на­мі­на­цыі «Пуб­лі­цы­сты­ка» – кні­га «VALE!» Вік­та­ра Хур­сіка. Даслед­чая пра­ца Свят­ла­ны Каляд­ка «Літа­ра­ту­раз­наў­чая тэо­рыя па­этыч­най эмо­цыі» ўз­на­га­род­жа­на На­цы­я­наль­най пр­эміяй у разд­зе­ле літа­ра­тур­най кры­ты­кі. А са­мым пас­пя­хо­вым твор­чым дэ­бю­там жу­ры прызна­ла кні­гу «Сэр­ца Са­к­ры» ма­ла­дой пiсь­мен­нi­цы Стані­сла­вы Умец. Лаўр­эа­там пр­э­с­тыж­най дзяр­жаў­най узна­га­ро­ды стаў і ўра­дж­энец Слонімшчы­ны, дзі­цячы пісь­мен­нік Улад­зі­мір Ягоўд­зік («Кры­ла­тыя су­сед­зі», «За­ча­ра­ва­ная Свіслач» і «Квет­кі дзі­васі­лу»).

А вось у на­мі­на­цыі «Най­леп­шы твор дра­ма­тур­гіі» сё­ле­та пр­эмію вы­ра­шы­лі не пры­суд­жа­ць.

Лаўр­эа­таў з за­слу­жа­ным по­спе­хам цёп­ла павін­ша­валі міністр ін­фар­ма­цыі Аляк­сандр Кар­лю­кевіч і стар­шы­ня Са­ю­за пісь­мен­нікаў Бе­ла­русі Міка­лай Чар­гі­нец.

Дзень бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства – свя­та яш­чэ і аду­ка­цый­нае. Та­му яго ар­гані­за­та­ры пра­ду­г­лед­зелі раз­на­стай­ныя пля­цоўкі для пра­вяд­зен­ня наву­ко­ва-даслед­чых кан­фер­эн­цый, асвет­ніц­кіх круг­лых ста­лоў, пр­э­зен­та­цый но­вых літа­ра­тур­ных тво­раў.

Пісь­мен­нікаў Азер­бай­джа­на, Грузіі, Італіі, Ка­зах­ста­на, Кітая, Літ­вы, Мал­до­вы, Польш­чы, Расіі, Сер­біі, Уз­бекіста­на, Украі­ны аб’яд­наў тра­ды­цый­ны між­на­род­ны круг­лы стол «Мастац­кая літа­ра­ту­ра як шлях ад­зін да ад­на­го». Прай­шоў ён у Свя­та-Успен­скім Жы­ро­віц­кім ма­на­сты­ры, неда­лё­ка ад Слоні­ма. На дум­ку ды­р­эк­та­ра вы­да­вецтва «Мастац­кая лiта­ра­ту­ра», пісь­мен­ніка Але­ся Ба­да­ка, яго пра­вяд­зенне сад­зей­ні­ча­ла па­шы­р­эн­ню твор­чых су­вя­зей, развіц­цю і па­пу­ляры­за­цыі на­цы­я­наль­ных літа­ра­тур.

Ста­ра­жыт­ны Слонім, дзе я даў­но не быў, на ва­чах па­ма­лад­зеў. Рэ­кан­стру­я­ва­ны і адра­ман­та­ва­ны дзя­сят­кі вуліц, да­моў, мно­гія з якіх упры­го­жы­лі тэ­ма­тыч­ныя гра­фі­ці. З за­да­валь­нен­нем ра­зам з ка­ле­га­мі пра­гу­ля­лі­ся па цэн­тры го­ра­да, па­лю­ба­валі­ся га­лоў­ны­мі сла­ву­тас­ця­мі – до­браў­па­рад­ка­ва­ны­мі пар­кам, ка­на­лам Агін­ска­га, гас­ціні­цай «Шча­ра»,

ары­гі­наль­ным, яш­чэ дар­э­ва­лю­цый­ных ча­соў, бу­дын­кам по­шты, веліч­ным Спа­са-Пра­абра­ж­эн­скім са­бо­рам. Што на­зы­ва­ец­ца, з га­ла­вой аку­нулі­ся ў ат­ма­сфе­ру фе­сты­ва­лю кні­гі і пр­э­сы, у рам­ках яко­га жы­ва і ці­ка­ва пра­ход­зілі пр­э­зен­та­цыі дру­ка­ва­ных вы­дан­няў бе­ла­рус­кіх і за­меж­ных аўта­раў, тэ­ма­тыч­ныя вы­ста­вы, у пры­ват­на­сці «Дру­ка­ва­ныя вы­дан­ні на тэ­ры­то­рыі За­ход­няй Бе­ла­русі ў 20–39 гг. ХХ ста­годдзя», «Па­эты і пісь­мен­нікі Бе­ла­русі на ме­да­лях і ма­не­тах», шмат­лікія ак­цыі, у тым ліку «Мая Рад­зі­ма – Бе­ла­русь», «Доб­рая кні­га – дзе­цям».

На інт­эрак­ты­ў­най пля­цоў­цы «Дру­кар­скі двор» кож­ны ахвот­ны мог на ста­ра­даўнім стан­ку ад­дру­ка­ва­ць ста­рон­ку з «Біб­ліі Ска­ры­ны», а так­са­ма на прыклад­зе рэд­кай ка­лек­цыі гісто­ры­ка Улад­зі­мі­ра Лі­хад­зе­да­ва ўба­чы­ць, як разві­ва­ла­ся тэхна­ло­гія дру­ка­ван­ня пашто­вак.

Са­праўд­най фіш­кай свя­та ста­ла квэст-гуль­ня «Код Са­пе­гi», рас­пра­ца­ва­ная па іні­цы­я­ты­ве Мініст­эр­ства ін­фар­ма­цыі. Яе ўд­зель­ні­кам, каб раз­га­да­ць азарт­ную га­ла­ва­лом­ку, неаб­ход­на бы­ло вы­ка­на­ць 10 за­дан­няў па ўсім го­рад­зе і мэта­на­кіра­ва­на, па­вод­ле сю­ж­эт­най лініі, азна­ё­міц­ца з са­мы­мі ці­ка­вы­мі і ма­ла­вя­до­мы­мі сла­ву­тас­ця­мі. Навін­ка ві­да­воч­на спа­даб­а­ла­ся ўд­зель­ні­кам і гас­цям усіх уз­рос­таў.

Талісман свя­та – сім­па­тыч­нае львя­ня Ля­вон, зда­ец­ца, су­пра­ва­д­жа­ла нас паў­сюль, за­ра­джа­ю­чы пазіты­вам. З ім мно­гія ха­целі сфа­та­гра­фа­вац­ца.

А якое ж свя­та пісь­мен­ства без свай­го сім­ва­ла! Ім стаў «Кніж­ны зубр», унікаль­ны арт-аб’ект, ство­ра­ны та­ле­навітым май­страм Ге­над­зем Кат­лін­скім з дэта­лей ста­рых дру­кар­скіх ма­шын і шрыф­тоў.

Тыя, хто ста­міў­ся і злёг­ку пра­га­ла­даў­ся, кіра­валі­ся да ганд­лё­вых пля­цо­вак, на фе­сты­валь на­цы­я­наль­най кух­ні. Мно­гія з за­да­валь­нен­нем за­каз­валі ары­гі­наль­ныя «літа­ра­тур­ныя» стра­вы, пра якія рас­па­вя­да­ец­ца ў тво­рах вя­до­мых бе­ла­рус­кіх пісь­мен­нікаў.

За­вяр­шы­ў­ся XXVI Дзень бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства вяч­эр­нім кан­ц­эр­там і ўра­чы­стай пе­ра­да­чай эс­та­фе­ты го­ра­ду Бя­лы­нічы Ма­гілёўс­кай воб­лас­ці, дзе свя­та пройдзе ў на­ступ­ным год­зе.

Не­па­ср­эд­ны­мі ўдель­ні­ка­мі на­цы­я­наль­на­га літа­ра­тур­на­га свя­та сталі і пісь­мен­нікі Мінш­чы­ны, чле­ны аб­лас­но­га аддзя­лен­ня Са­ю­за пісь­мен­нікаў Бе­ла­русі. На пля­цоў­цы «Сло­ва пісь­мен­ніка» ад­бы­ла­ся пр­э­зен­та­цыя твор­час­ці літа­ра­та­раў Мінш­чы­ны. Свае най­леп­шыя вер­шы, апа­вя­данне пра­чы­талі Свят­ла­на Бы­ка­ва, Дз­міт­рый Крас­коўскі, Іры­на Кар­на­вух­а­ва, а аўтар гэтых рад­коў прад­ставіў но­выя кні­гі «Аф­ган­ский плен­ник» і «Люкс для оди­но­кой ду­ши».

Дзень бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства – на­цы­я­наль­нае свя­та, якое ад­зна­ча­ец­ца з 1994 го­да ў пер­шую няд­зе­лю ве­рас­ня. Пер­шым мес­цам яго пра­вяд­зен­ня стаў ста­ра­жыт­ны По­лацк. Форум пры­малі Ту­раў, На­ва­гру­дак, Ня­свіж, Ор­ша, Пінск, Заслаўе, Мс­ціслаў, Мір, Ка­мя­нец, Іва­на­ва і ін­шыя га­ра­ды Бе­ла­русі.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.