Паліт­ра жыц­ця сталіч­най воб­лас­ці і на мі­ну­лым тыд­ні бы­ла яр­кая. У Ма­лад­зечне дэ­ман­стра­ваў­ся фак­сі­міль­ны бук­вар, у Ста­рых Да­ро­гах вы­ву­чалі сім­воліку вя­сель­на­га руч­ніка, а ў Клец­ку са­праўд­ным ра­рыт­этам на­звалі вы­край­ку муж­ско­га галі­фэ…

Minskaya pravda - - Ракурс - Дзя­жур­ная па воб­лас­ці Але­на ПАШКЕВІЧ

Стаўб­цоўскі ра­ён. Пе­ш­шу 619 кіла­мет­раў. Ня­даў­на прых­од хра­ма Ар­хан­ге­ла Мі­хаі­ла ў агра­га­рад­ку Налі­ба­кі пры­маў удзель­нікаў Усе­бе­ла­рус­ка­га хр­эс­на­га хо­ду, пры­све­ча­на­га па­мя­ці мітра­паліта Іосі­фа (Ся­маш­кі) і 75-годдзю вы­зва­лен­ня Бе­ла­русі ад ня­мец­ка-фа­шы­сц­кіх за­хопнікаў. Хр­эс­ны ход па­чаў­ся ў Бр­эс­це 2 жніў­ня ў Свя­та-Афа­на­сьеўскім муж­чын­скім ма­на­сты­ры, а 6 ве­рас­ня пры­буд­зе ў по­лац­кі Спа­са-Еў­фра­сін­неўскі ма­на­стыр – 619 кіла­мет­раў па бе­ла­рус­кай зям­лі. Вер­нікі агра­га­рад­ка і на­ва­коль­ных вё­сак з вя­лі­кай ра­дас­цю да­лучы­лі­ся да гэтай ду­хоў­най пад­зеі. У хра­ме Ар­хан­ге­ла Мі­хаі­ла быў ад­слу­жа­ны ма­ле­бен. Удзель­нікаў хр­эс­на­га хо­ду гас­цін­на пры­ня­лі ў Налі­ба­ках, далі нач­лег. За­тым ён ад­правіў­ся да­лей па вы­зна­ча­ным марш­ру­це. Ахвот­ныя ма­глі так­са­ма да­лучыц­ца і прай­с­ці столь­кі, коль­кі хто змо­жа.

Стаўб­цоўскі ра­ён. За паў­годдзе ў эка­но­міку Стаўб­цоўш­чы­ны за­меж­ныя ін­ве­ста­ры ўклалі 15,2 млн до­ла­раў. Най­боль­шыя су­мы пай­шлі на ар­гані­за­цыю ап­то­ва­га ганд­лю – 13,1 млн до­ла­раў, або 86,1% ад агуль­на­га аб’ёму за­меж­ных ін­ве­сты­цый. Ся­род краін-ін­ве­ста­раў 44,9% агуль­на­га аб’ёму ін­ве­сты­цый пры­па­дае на суб’ек­ты гас­па­да­ран­ня Латвіі.

Ня­свіж­скі ра­ён. Мал­до­ва ста­ла блі­ж­эй. Па­соль­ства Рэс­пуб­лікі Мал­до­ва ў Бе­ла­русі пра­вя­ло ў ста­ра­жыт­ным Ня­сві­жы Дзень ды­яс­па­ры. Мал­да­ване – на­род з глы­бо­кі­мі ка­ра­ня­мі і тра­ды­цы­я­мі, за­сна­ва­ны­мі на пес­нях, тан­цах і ін­шых ві­дах твор­час­ці. Іх і пра­д­э­ман­стра­валі прад­стаўнікі ды­яс­па­ры на бе­ра­зе Бер­нард­зін­ска­га ва­да­ё­ма. На свя­це вы­сту­пілі так­са­ма най­леп­шыя твор­чыя ка­лек­ты­вы Ня­свіж­чы­ны.

Клец­кі ра­ён. Ра­бот­нікі Кух­чыц­ка­га До­ма куль­ту­ры ак­ты­ў­на збі­ра­ю­ць мат­э­ры­ял для экс­пазі­цыі бе­ла­рус­ка­га па­двор­ка. Ра­рыт­эты пе­ре­да­ю­ць мяс­цо­выя жы­ха­ры. Ужо пры­неслі мас­ла­бой­ку, дзі­ця­чую ка­лы­с­ку. Хтось­ці пра­па­ноў­вае за­бра­ць ста­ра­даў­нюю ша­фу, стол і раз­ную ла­ву. У мяс­цо­вы му­зей пе­ра­далі дар­э­ва­лю­цый­ныя фа­та­гра­фіі, паштоўкі 1950–1970 гг., га­зе­ты і ча­со­пі­сы гэ­та­га пе­ры­я­ду. З’явяц­ца ся­род экс­па­на­таў вя­сель­ныя фо­та і вя­сель­ная су­кен­ка, мно­ства вы­шы­ва­нак. За­хоў­ва­ец­ца тут і са­праўд­ны ра­рыт­эт – вы­край­ка муж­чын­ска­га галі­фэ. Зусім ня­даў­на з’явіў­ся збор­нік пе­сень 1958 г. і фі­гур­ная раз­ная рам­ка для фо­та­здым­каў та­го ж ча­су. Знай­ш­ло­ся тут мес­ца і ра­ён­най га­зе­це «Да но­вых пе­ра­мог» 1976 г. і аб­лас­но­му вы­дан­ню «Мін­ская праў­да» 1978 г.

Ста­рыя Да­ро­гі. У Цэн­тры ра­мё­стваў ува­гу на­вед­валь­нікаў пры­цяг­ну­ла вы­ста­ва «Вя­сель­ны руч­нік», дзе прад­стаў­ле­на больш за 60 вы­шы­ва­ных і тка­ных экс­па­на­таў. Руч­нік з да­лёкіх ча­соў ата­я­сам­лі­ваў­ся з да­ро­гай жыц­ця, та­му па­лат­но яго павін­на бы­ць цэ­лым. На ім аба­вяз­ко­ва вы­шы­валі ці ткалі па­ру: аль­бо дзве квет­кі, што хі­ляц­ца ад­на да ад­ной, аль­бо дзве птуш­кі (звы­чай­на га­луб­кі), аль­бо з ад­ной галін­кі – дзве раслін­кі. Паз­ней з’явілі­ся і два пяр­с­цён­кі, якія сім­валі­зу­ю­ць вер­на­сць і ка­ханне. Гэтыя цу­доў­ныя руч­нікі прад­ставілі на вы­ста­ве жы­хар­кі агра­га­рад­ка Ста­рыя Да­ро­гі Зоя Пра­таш­чык і на­род­ны май­стар Бе­ла­русі Аляк­сандра Пра­таш­чык, га­ра­джан­кі Ні­на Пар­хі­мо­віч, На­тал­ля Ру­да­коўская, Жан­на Паўла­ва. Яны пе­ра­далі на руч­ні­ках аўт­эн­тыч­ныя ўзо­ры, якія мяс­цо­выя май­ст­рыхі вы­ка­ры­стоў­валі на пра­ця­гу па­ка­лен­няў.

Ма­лад­зе­чан­скі ра­ён. Аз… Букі... Вед­зі… У аб­лас­ным кра­яз­наўчым му­зеі ў Ма­лад­зечне ад­кры­ла­ся вы­ста­ва «Школь­ны свет мі­ну­ла­га ста­годдзя». Ад­зін з рэд­кіх экс­па­на­таў – фак­сі­міль­нае вы­данне пер­ша­га ў све­це бук­ва­ра. У лі­пе­ні 1618 го­да ў мя­ст­эч­ку Еўе (за­раз – тэ­ры­то­рыя Літ­вы) бы­ла над­ру­ка­ва­на кні­га «Бук­вар мо­вы сла­вен­ска», якая ста­ла пра­во­бра­зам су­час­на­га пад­руч­ніка для ма­лод­шых школь­нікаў.

Ма­лад­зе­чан­скія ўста­но­вы аду­ка­цыі на­ве­далі прад­стаўнікі Японіі. Яны азна­ё­мілі­ся з умо­ва­мі, ство­ра­ны­мі ў спе­цы­яль­най агуль­на­а­ду­ка­цый­най шко­ле-інт­эр­на­це для на­ву­чан­ня і пра­жы­ван­ня дзя­цей з па­ру­ш­эн­ня­мі зро­ку. У твор­чай май­ст­эр­ні япон­скія гос­ці ўба­чы­лі, як дзе­ці ро­бя­ць са­лод­кія су­вені­ры. Так­са­ма яны з ці­ка­вас­цю азна­ё­мілі­ся з ка­бі­не­там сен­сор­на­га развіц­ця, па­ко­я­мі псі­ха­ла­гіч­най раз­груз­кі, што аб­ста­ля­ва­ны су­час­най тэхні­кай. Зд­зівіў дэле­га­цыю з Японіі і ад­зі­ны ў Бе­ла­русі ка­бі­нет бія­ла­гіч­най зва­рот­най су­вязі. У Ма­лад­зечне гос­ці на­ве­далі са­на­тор­ную шко­лу-інт­эр­нат для дзя­цей з хва­ро­ба­мі кас­цё­ва­мы­шач­най сіст­эмы і злу­чаль­ных тканін.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.