А ў нас, у ра­ёне...

Рыб­нае мес­ца

Minskaya pravda - - Дайджэст -

У ва­да­ё­мах Ма­лад­зе­чанш­чы­ны па­вя­ліч­ва­ец­ца коль­кас­ць рыбы. Асаб­лі­ва ад­зна­ча­ны та­кія ва­да­ё­мы, як Вась­каўс­кае ва­дас­хо­віш­ча і штуч­ныя азё­ры ля Па­ла­чан і Бе­разін­ска­га.

Пра гэта рас­ка­заў вя­дучы па­ляўніцтва­зна­вец Ма­лад­зе­чан­с­кай струк­ту­ры Бе­ла­рус­ка­га та­ва­ры­ства па­ляўнічых і ры­ба­ло­ваў Іосіф За­луц­кі.

На кру­чок трап­ля­ю­ць плот­ка, акунь, шчу­пак, лінь, чы­рва­на­пёр­ка, гу­с­ця­ра, сом і ін­шыя прад­стаўнікі вод­на­га цар­ства. Ба­га­тыя ры­бай і рэкі, асаб­лі­ва Вілія, Бе­разі­на, Удран­ка. Бе­лым аму­рам, ка­ра­сём, таўста­лобі­кам і со­мам бы­лі за­рыб­ле­ны Па­ла­чан­скія раз­лі­вы. Знач­на па­вя­лічы­ў­ся ар­эал «чы­рва­нак­ніж­ніка» строн­гі. Мно­гім уда­ец­ца вы­лаві­ць са­праў­ды вы­дат­ныя эк­з­эм­пля­ры. Так, ад­зін ма­лад­зе­ча­нец злавіў на Вась­каўскім ва­дас­хо­віш­чы 8-кілагра­мо­ва­га шчу­па­ка. А шчу­пак з Па­ла­чан­скіх раз­лі­ваў за­ва­жыў амаль 12 кілагра­маў!

– Ся­род рыб ёс­ць свае «інт­элек­ту­а­лы», якія про­ста так не трап­ля­ю­ць на кру­чок, – га­во­ры­ць Іосіф Ра­му­аль­давіч. – Каб здаб­ы­ць та­го ж шчу­па­ка, лі­ня або бе­ла­га аму­ра, тр­э­ба вель­мі пас­та­рац­ца, улічы­ць мно­га фак­та­раў. Та­кія тра­феі цэняц­ца асаб­лі­ва.

У го­рад­зе і ра­ёне больш за 600 ча­ла­век ма­ю­ць па­свед­чан­ні Бе­ла­рус­ка­га та­ва­ры­ства па­ляўнічых і ры­ба­ло­ваў. Ся­род іх шмат жан­чын. Яны на­роўні з муж­чы­на­мі ўд­зель­ні­ча­ю­ць у спа­бор­ніцтвах і мо­гу­ць па­хваліц­ца няд­р­эн­ны­мі вы­ні­ка­мі. Рыб­ная лоў­ля на­бы­вае па­пу­ляр­на­сць і ў юных жы­ха­роў Ма­лад­зе­чанш­чы­ны.

Іосіф За­луц­кі да­даў, што на Ма­лад­зе­чанш­чыне ўсё час­цей злоў­ле­ны тра­фей ад­пус­ка­ю­ць у ва­да­ём. У гэтым вы­пад­ку на па­мя­ць за­ста­юц­ца фо­та­зды­мак пра пад­зею і доб­ры на­строй. А прых­іль­нікі класіч­най ры­бал­кі мо­гу­ць за­ка­за­ць з вы­лаў­ле­на­га эк­з­эм­пля­ра чу­ча­ла і по­тым па­каз­ва­ць яго як до­каз свай­го май­ст­эр­ства.

«Ма­лад­зе­чан­ская га­зе­та»

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.