ГАРТАЮЧЫ КАЛЯНДАР

Minskaya pravda - - З Добрым Настроем -

Імяні­ны 17 ве­рас­ня

Пр. Але­ны, Аляк­сандра, Васі­ля, Іва­на, Іло­ны, Мі­хаі­ла, Ры­го­ра

Кат. Ары­яд­ны, Пят­ра, Ст­эфа­на, Фелік­са

У све­це

18 ве­рас­ня – Дзень HR-ме­неджа­ра, Су­свет­ны дзень маніто­рын­гу ва­ды

19 ве­рас­ня – Дзень на­ра­дж­эн­ня смай­ліка, Су­свет­ны дзень бес­тран­ш­эй­ных тэхна­ло­гій, Між­на­род­ны дзень «Раз­маў­ляй як пірат»

Пад­зеі і ці­ка­вост­кі, якія ўраж­ва­ю­ць

17 ве­рас­ня 1940 г. бры­тан­скі па­вет­ра­ны флот ат­ры­маў ад­ну з са­мых знач­ных пе­ра­мог у Дру­гой су­свет­най вайне. Лёт­чы­кі бры­тан­ска­га Ка­ра­леўска­га па­вет­ра­на­га фло­ту ад­білі дзве моц­ныя ата­кі вой­скаў вер­мах­та. У небе над Аль­біё­нам быў зніш­ча­ны 61 са­ма­лёт пра­ціўніка. Ан­глі­чане па­неслі ўд­вая мен­шыя стра­ты: 29 ма­шын. Да­ве­даў­шы­ся пра па­ра­ж­энне, Гіт­лер ад­мяніў за­гад аб дэ­с­ан­це на Бры­тан­скія аст­ра­вы, ад­нак бам­бёж­кі там па-ра­ней­ша­му пра­ця­г­валі­ся

Сла­ву­тыя імё­ны, знач­ныя пад­зеі

17 ве­рас­ня 1939 г. на­рад­зіў­ся Улад­зі­мір Мянь­шоў, ак­цёр і рэ­жы­сёр («Мас­ква сля­зам не ве­ры­ць» – «Оскар» 1981 го­да за най­леп­шы за­меж­ны фільм,

«Ка­ханне і га­лу­бы», «Шыр­лі-Мыр­лі»).

18 ве­рас­ня 1925 г. з’явіў­ся пер­шы ў са­вец­кай гісто­рыі за­кон аб аба­вяз­ко­вай ва­ен­най служ­бе за под­пі­сам Стар­шы­ні ЦВК СССР Мі­хаі­ла Ива­наві­ча Каліні­на

19 ве­рас­ня 1478 г. вя­лікі Ле­а­нар­да да Він­чы скон­чыў ра­бо­ту над «Джа­кон­дай». Даг­этуль не сці­ха­ю­ць спр­эч­кі пра тое, хто ад­люстра­ва­ны на па­латне. Па­вод­ле афі­цый­най вер­сіі, «Джа­кон­да» – парт­р­эт жон­кі флар­эн­тый­ска­га ганд­ля­ра дэль Джа­кон­да. Хтось­ці паз­наў там гра­фі­ню Сфор­цу, а хтось­ці – мар­кі­зу дэ Эстэ. На­ват лічыц­ца, што гэта аўта­парт­р­эт са­мо­га Ле­а­нар­да...

На­род­ныя тра­ды­цыi

17 ве­рас­ня – Ваві­ла – по­знія ві­лы. Се­на бы­ло ў ста­гах, хлеб – у сцір­тах, та­му му­жыц­кім ві­лам да­валі ад­па­чы­нак. Муж­чы­ны абы­ход­зілі з віла­мі ад­ры­ну, дзе ля­жа­ла на­рых­та­ва­нае се­на, і, утырк­нуў­шы іх у сноп, па­кі­далі. Лічы­ла­ся, што гэта пра­га­няе нечы­с­ць, якая ха­ва­ец­ца ў хляве і мо­жа зі­мой учы­ні­ць шко­ду свой­скай жы­вё­ле

19 ве­рас­ня – Цу­ды. Га­вор­ка ід­зе пра «цу­ды», што бы­лі звя­за­ны з Пра­чы­стай і ма­глі пры­нес­ці бя­ду. На Пінш­чыне ка­за­лі: «Не так бой­ся Пра­чы­стай, як Цу­да яе», а на Го­мельш­чыне па­ву­чалі: «Пра­чы­ста га­во­ры­ць: «Мяне не свят­куй, а свят­куй маё Цу­да».

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.