Су­пра­цоўніцтва МНС і ЮНІСЭФ, но­вая ка­цель­ня ў Чэрвені і небяс­печ­ны чад­ны газ – най­больш ад­мет­ныя пад­зеі ў ка­рот­кім агляд­зе.

Minskaya pravda - - Цэнтральны Рэгіён - Дзя­жур­ны па воб­лас­ці Аляк­сандр НАВАХРОСТ

Прад­стаўнікі ЮНІСЭФ і НДААЦ «Зубра­ня» на­ве­далі аб­лас­ны цэнтр бяс­пе­кі МНС у Ба­ры­са­ве. Для гас­цей вы­ра­та­валь­нікі ар­гані­за­валі ці­ка­вую інт­эрак­ты­ў­ную экс­кур­сію. Ды­р­эк­тар «Зубра­ня­ці» Над­зея Ануфры­ева ад­зна­чы­ла, што ў аз­да­раў­лен­чым цэн­тры ўжо некаль­кі год функ­цы­я­нуе па­доб­ны аб’ект. З да­па­мо­гай на­гляд­най агіта­цыі ад­па­чы­ва­ю­чыя на­бы­ва­ю­ць на­вы­кі бяс­пе­кі. У бу­дучым маг­чы­мас­ці аб’ек­та пла­ну­ец­ца па­шы­ры­ць, у тым ліку дзя­ку­ю­чы во­пы­ту аб­лас­но­га цэн­тра.

У сваю чар­гу спе­цы­я­лі­сты ЮНІСЭФ вы­ка­за­лі за­цікаў­ле­на­сць у да­лей­шым су­пра­цоўніц­тве з вы­ра­та­валь­ні­ка­мі Мінш­чы­ны. Дзі­цячы фонд пла­нуе больш інт­эн­сіў­на пра­ца­ва­ць у сфе­ры бяс­пе­кі. Пад­час су­стр­эчы ў аб­лас­ным цэн­тры прад­стаўнікі ар­гані­за­цыі і Мін­ска­га аб­лас­но­га ўпраў­лен­ня МНС аб­мер­ка­валі дэталі некаль­кіх пат­эн­цы­яль­ных пра­ек­таў.

Да па­чат­ку аця­п­ляль­на­га се­зо­на ў Чэрвені за­пра­цуе но­вая ка­цель­ня. За­раз на аб'ек­це ў са­мым раз­га­ры пус­ка­на­ла­дач­ныя ра­бо­ты. Іх пла­ну­ец­ца за­вяр­шы­ць да па­чат­ку аця­п­ляль­на­га пе­ры­я­ду. У па­мяш­кан­ні ка­цель­ні ўста­ноў­ле­ны су­час­ныя агрэ­га­ты, якія ад­па­вя­да­ю­ць са­мым вы­со­кім стан­дар­там. У пры­ват­на­сці, га­вор­ка ід­зе пра вы­ка­ры­станне ды­ма­вых га­заў. Калі ра­ней яны праз тру­бу трап­ля­лі ў ат­ма­сфе­ру, дык за­раз уста­ноўкі да­з­ва­ля­ю­ць аку­му­ля­ва­ць част­ку цяп­ла, тым са­мым па­вы­ша­ю­чы ККД агрэ­га­таў і эка­но­мячы палі­ва.

Ка­цель­ня раз­лі­ча­на на кам­бі­на­ва­ную экс­плу­а­та­цыю. У якас­ці палі­ва бу­ду­ць вы­ка­ры­стоў­ва­ць мяс­цо­выя ві­ды (МВП) і газ. Агуль­ная ма­гут­на­сць агрэ­га­таў склад­зе 18 ме­га­ват, боль­шая част­ка энер­гіі буд­зе вы­пра­цоў­вац­ца з ме­навіта з да­па­мо­гай МВП.

За­пуск ка­цель­ні кар­ды­наль­на змені­ць энер­гасіст­эму Чэрве­ня і прак­тыч­на цал­кам за­крые патр­эб­на­сць га­ра­джан у га­ра­чай вад­зе і ацяп­лен­ні.

Дзве жан­чы­ны атру­цілі­ся чад­ным га­зам на Салі­горш­чыне. Зда­ры­ла­ся гэта ў вёс­цы Ле­ця­нец ве­ча­рам мі­ну­лай су­б­о­ты. Пры­бы­ў­шы на мес­ца, вы­ра­та­валь­нікі вы­явілі на ад­ным з ле­ціш­чаў дзвюх жан­чын 45 і 49 год. На шчас­це, да­па­мо­га па­даспе­ла сво­е­ча­со­ва і па­цяр­пе­лых апе­ра­ты­ў­на даставілі ў баль­ні­цу, дзе з па­пяр­эд­нім ды­яг­на­зам «атруч­энне чад­ным га­зам» шпіталі­за­валі. А пры­чы­на здар­эн­ня ба­наль­ная – пра­паліў­шы ў пе­чы, гас­пады­ні за­над­та ра­на за­кры­лі за­слан­ку, у вы­ніку ча­го ледзь не сталі ахвя­ра­мі «ня­бач­на­га за­бой­цы». У МНС на­га­д­ва­ю­ць: іг­на­ра­ванне правіл экс­плу­а­та­цыі аця­п­ляль­ных пры­бо­раў мо­жа пры­вес­ці да гі­белі.

Ка­рыс­ная на­ві­на для жы­ха­роў Ма­лад­зеч­на. Ця­пер марш­рут­ныя так­сі, якія кур­сіру­ю­ць да ра­ён­на­га цэн­тра са сталі­цы, бу­ду­ць ад­праў­ляц­ца з ін­ша­га пры­пын­ку. Ра­ней мес­цам па­сад­кі бы­ла пля­цоўка за чы­гу­нач­ным вак­за­лам, на сталіч­най ДС «Друж­ная». А вось з 26 ве­рас­ня мікра­аўто­бу­сы пе­ра­е­ду­ць на пры­пы­нак «Ленін­град­ская», што по­бач з фа­культ­этам між­на­род­ных ад­но­сін БДУ. Зменіц­ца і мес­ца вы­сад­кі – ця­пер яе бу­ду­ць ажыц­цяў­ля­ць на­су­пра­ць ува­х­о­ду ў вак­зал.

За­раз на вулі­цы Друж­ная пра­ця­г­ва­ец­ца ма­штаб­ная рэ­кан­струк­цыя, пас­ля яе за­вяр­ш­эн­ня пля­цоўку для ста­ян­кі між­га­род­ніх марш­ру­так лікві­ду­ю­ць.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.