Пры­свяч­энне ма­ту­лям

Minskaya pravda - - Дзень Маці - Галі­на НАРКЕВІЧ

«Ма­мач­ка, ма­ту­ля... Ты бы­ва­еш роз­ная: доб­рая і стро­гая, вя­сё­лая і стом­ле­ная. Але ў лю­бым на­строі і ў лю­бых аб­ставі­нах ты лю­бя­чая і ад­зі­ная». Так цёп­ла пр­э­зен­та­ва­ла свой ма­лю­нак Дар’я Шастак з Ба­ры­саўс­кай дзі­ця­чай шко­лы ма­стацтваў. Яе кар­ці­ну «Хат­нія кло­па­ты», як і тво­ры ін­шых на­вуч­эн­цаў уста­но­вы, мож­на ба­чы­ць у фае пр­эс-цэн­тра До­ма пр­э­сы, дзе пра­цуе вы­ста­ва «Са­мая леп­шая ма­ці на све­це». Іні­цы­я­та­рам ме­ра­пры­ем­ства вы­сту­пі­ла на­мес­нік стар­шы­ні Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жан­чын Лілія Ананіч.

– Ме­сяц та­му ў га­лер­эі «З’ява» Ба­ры­саўс­кай цэн­траль­най ра­ён­най біб­ліят­экі імя І. Х. Ка­лад­зее­ва мы ад­кры­валі вы­ста­ву «Ба­ры­саўская Вя­сёл­ка-2019». Гэта ў ней­кім сэн­се спра­ва­з­да­ча аб на­шых да­сяг­нен­нях у аду­ка­цый­ным пра­ц­э­се за 2018/2019 на­ву­чаль­ны год, – рас­ка­заў ды­р­эк­тар Ба­ры­саўс­кай дзі­ця­чай шко­лы ма­стацтваў Сця­пан Клі­м­чук. Ра­зам са сва­ёй ву­чані­цай ён пры­ехаў у Мінск на ад­крыц­цё вы­ста­вы. – Мы пр­э­зен­та­валі най­леп­шыя ра­бо­ты вы­ха­ван­цаў, вы­ка­на­ныя ў роз­ных тэхні­ках: вы­яў­лен­чае ма­стацтва, ба­цік, ро­спіс па шк­ле, са­ло­ма­п­ля­ценне, дзі­ця­чая дру­ка­ва­ная гра­фіка... Ме­ра­пры­ем­ства на­ве­да­ла Лілія Стані­сла­ваў­на Ананіч. Яна вы­со­ка аца­ні­ла по­спе­хі дзя­цей, пра­па­на­ва­ла вы­ставі­ць іх ма­стац­кія ра­бо­ты ў Мін­ску. І так су­па­ла, што пад­ста­вай для гэ­та­га пас­лу­жы­ла цу­доў­нае свя­та, пры­све­ча­нае ма­ту­лям.

Сця­пан Клі­м­чук пры­вёз у сталі­цу 18 ма­люн­каў роз­ных год. Іх аўта­ры – школь­нікі, якія яш­чэ ву­чац­ца ў Ба­ры­саўс­кай дзі­ця­чай шко­ле ма­стацтваў, і тыя, хто ўжо скон­чыў яе. Ад­ной з пер­шых вы­ста­ву на­ве­да­ла Лілія Ананіч.

– Экс­пазі­цыя «Са­мая леп­шая ма­ці на све­це» – гэта ода ў го­нар усіх ма­ці Бе­ла­русі. Без вас не буд­зе моц­най сям’і, не буд­зе бу­дучы­ні ў краі­ны. Вы вы­хоў­ва­е­це дзя­цей сва­ёй лю­боўю, сва­ёй ува­гай, да­лу­ча­е­це да ма­стацтва і твор­час­ці, – ад­зна­чы­ла на­мес­нік стар­шы­ні Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жан­чын. – Важ­ную ро­лю тут адыг­ры­вае ся­мей­нае чы­танне.

Лілія Ананіч звяр­ну­ла ўва­гу на збор­нік бе­ла­рус­кіх на­род­ных ка­зак «Не сілай, а ро­зу­мам», вы­дад­зе­ны ў рам­ках са­цы­яль­на-твор­ча­га пра­ек­та Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жан­чын «Ся­мей­нае чы­танне». Пра­ект быў рас­па­ча­ты пры пад­т­рым­цы мініст­эр­стваў ін­фар­ма­цыі і аду­ка­цыі Бе­ла­русі.

Сваі­мі мер­ка­ван­ня­мі на­конт ролі жан­чы­ны-ма­ці ў гра­мад­стве пад­зя­ліла­ся і стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жан­чын, на­мес­нік стар­шы­ні Са­ве­та Рэс­пуб­лікі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь Ма­ры­ян­на Шчот­кі­на:

– На­шы жан­чы­ны да­волі сці­плыя і пра­ца­вітыя, яны так­са­ма ма­ю­ць патр­э­бу ў доб­рых сло­вах, пад­т­рым­цы. Для гэ­та­га мы пра­па­ноў­ва­ем но­выя пра­ек­ты, ак­цыі, – пад­кр­эс­лі­ла Ма­ры­ян­на Шчот­кі­на. – Ні­што так не аб’яд­но­ў­вае, як агуль­ная справа. Ні­што так не разві­вае, як куль­ту­ра і ду­хоў­на­сць. Калі ёс­ць куль­ту­ра і ду­хоў­на­сць – гра­мад­ства буд­зе моц­ным. Моц­нае гра­мад­ства – гэта пад­рых­та­ва­ныя пісь­мен­ныя люд­зі, пат­ры­ё­ты. А пат­ры­ё­таў неаб­ход­на вы­хоў­ва­ць. Па­чы­на­ць тр­э­ба яш­чэ з ма­лен­ства – чы­та­ць дзі­ця­ці кні­гі, бо ў іх за­клад­зе­на на­род­ная муд­рас­ць.

«Чы­танне і кні­гі – най­вя­лік­шыя каш­тоў­на­сці. З імі ў кож­ную сям’ю ўва­х­од­зя­ць най­леп­шыя спа­да­рож­нікі жыц­ця: імкненне да но­вых ве­даў, пра­ца­ві­тас­ць, уза­е­ма­да­па­мо­га», – ад­зна­чы­ла Лілія Ананіч.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.