ГАРТАЮЧЫ КАЛЯНДАР

Minskaya pravda - - З Добрым Настроем -

Імяні­ны 19 ліста­па­да

Пр. Аляк­сан­дры, Ана­то­ля, Васі­ля, Гер­ма­на, Мікіты, Ні­ны, Се­ра­фі­мы

Кат. Елі­за­ве­ты, Мак­сі­ма

У све­це

19 ліста­па­да – Між­на­род­ны муж­чын­скі дзень

20 ліста­па­да – Су­свет­ны дзень дзі­ця­ці, Дзень пе­ды­ят­ра, Су­свет­ны дзень ба­ра­ць­бы су­пра­ць храніч­най аб­струк­ты­ў­най хва­ро­бы лёг­кіх

21 ліста­па­да – Су­свет­ны дзень тэле­ба­чан­ня, Су­свет­ны дзень пры­вітан­няў, Дзень ад­мо­вы ад кур­эн­ня

У краіне

19 ліста­па­да – Дзень ра­кет­ных войск і ар­ты­ле­рыі

Пад­зеі і ці­ка­вост­кі, якія ўраж­ва­ю­ць

19 ліста­па­да 1997 г. у аме­ры­кан­цаў Бобі і Кені Ма­ко­гі на­рад­зіла­ся ся­мё­ра бліз­нят: ча­ты­ры хлоп­чы­кі і тры дзяўчын­кі. Гэта пер­шы вы­па­дак у гісто­рыі, калі ўсе ся­мё­ра но­ва­на­род­жа­ных вы­жы­лі. У 1998-м тое ж са­мае ад­бы­ло­ся ў Са­удаўс­кай Аравіі, а ў 2001 год­зе – зноў у ЗША

Сла­ву­тыя імё­ны, знач­ныя пад­зеі

19 ліста­па­да 1898 г. у Мін­ску ство­ра­на Та­ва­ры­ства ама­та­раў вы­тан­ча­ных ма­стацтваў. Ра­бо­та та­ва­ры­ства па­ча­ла­ся ў той час, калі іш­ла пад­рых­тоўка да свя­тка­ван­ня 100-годдзя з дня на­ра­дж­эн­ня А. С. Пуш­кі­на. Ство­ра­ная ў су­вязі з гэтым ка­місія пры та­ва­ры­стве пра­па­на­ва­ла ад­кры­ць у го­рад­зе пуб­ліч­ную біб­ліят­эку імя А. С. Пуш­кі­на

20 ліста­па­да 1945 г. – па­ч­а­так Нюрн­берг­ска­га пра­ц­э­су – су­да над ва­ен­ны­мі зла­чын­ца­мі Тр­эця­га рэй­ха

21 ліста­па­да 1965 г. вя­дучы пра­гра­мы фран­цуз­ска­га тэле­ба­чан­ня, якую трансліра­валі ў няд­зе­лю ве­ча­рам, прад­ставіў гле­да­чам 19-га­до­вую правін­цы­ял­ку Мір­эй Ма­цье – яна вы­ка­на­ла ад­ну з пе­сень Эд­зіт Піяф. Так на фран­цуз­с­кай эст­рад­зе з’явіла­ся но­вая зор­ка

На­род­ныя тра­ды­цыi

21 ліста­па­да – Мі­хай­ла (апош­няе свя­та го­да). Уша­ноў­ваў­ся ар­хан­гел Мі­хаіл, аба­рон­ца ад гро­му. «Мі­хай­ло – усім сят­ком за­пі­хай­ло, по­сь­лі Мі­хай­ла ўжэ нема сят­коў до Ро­ж­эства», – ка­за­лі на Столінш­чыне. Жы­ха­ры Калін­кавіц­ка­га ра­ё­на ад­зна­чалі: «Мі­хай­ла мы празд­ну­ем, коб гром не біў нас. Не ру­ба­ем ні та­па­ром, ні на­жом, ні кра­сён не тком, штоб не абід­зіў­ся Мі­хал». На Ста­ра­да­рож­чыне па­пяр­эдж­валі: «Не тр­э­ба ра­бі­ць у гэты дзень, бо Мі­хай­ла злы – кры­шы рве»

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.