Доб­рая ак­цыя ў Слуц­ку, пе­ра­мо­га юных ла­гай­чан у Мас­кве, но­выя вы­пад­кі ад­зё­ру і сіту­а­цыя з ша­лен­ствам ся­род жы­вёлін. Ко­рат­ка пра тое, чым за­пом­ніў­ся мі­ну­лы тыд­зень, у тра­ды­цый­ным агляд­зе «МП».

Minskaya pravda - - Цэнтральны Рэгіён - Дзя­жур­ная па воб­лас­ці Юлія БРОЖЫНА

Да­б­ро – по­бач. Случ­чане да­па­ма­глі бес­пры­туль­ным жы­вёлі­нам у рам­ках вы­ста­вы «Мы за іх у ад­ка­зе!». Ме­ра­пры­ем­ства ў пад­т­рым­ку бес­пры­туль­ных са­бак і ка­тоў прай­шло ў Слуц­кай ра­ён­най цэн­траль­най біб­ліят­э­цы. Мяс­цо­выя жы­ха­ры, што не ма­глі за­стац­ца абы­я­ка­вы­мі да бед бра­тоў на­шых мен­шых, неслі для іх корм, лекі, а так­са­ма роз­ныя неаб­ход­ныя прад­ме­ты: міскі, лат­кі, гі­гіеніч­ныя срод­кі. Ужо за пер­шыя паў­гад­зі­ны хол біб­ліят­экі быў за­поў­не­ны па­ке­та­мі з рэ­ча­мі. Ар­гані­за­та­ры пла­ну­ю­ць зра­бі­ць ак­цыю тра­ды­цый­най.

Ра­дас­ная на­ві­на на мі­ну­лым тыд­ні пры­ля­це­ла з Ла­гой­ска. Ка­ман­да «Вя­лікі прай­гра­валь­нік» з сяр­эд­няй шко­лы №1 ста­ла пе­ра­мож­цам гуль­ні «Эрудыт-кварт­эт» на між­на­род­ным тур­ні­ры па інт­элек­ту­аль­ных

гуль­нях у Мас­кве. За пры­за­выя мес­цы там зма­галі­ся 55 ка­манд. Прад­стаўнікі цэн­траль­на­га рэ­гіё­на – Дані­ла Ла­тош, Ар­цём Тал­ма­чоў, Вітольд Маш­чан­коў, Аляк­сей Слон­скі, Па­вел Лаш­кевіч і Дар’я Ера­ха­вец – вый­гралі гуль­ню «Эрудыт-кварт­эт», абы­шоў­шы моц­ныя ка­ман­ды Расіі, дзве з якіх ужо гу­ля­лі ў мас­коўскім тэлек­лу­бе «Што? Дзе? Калі?».

Ме­ды­кі б’юць тры­во­гу: на Мінш­чыне з

 па­чат­ку го­да на ад­зёр за­хвар­э­лі 15 ча­ла­век. Усе вы­пад­кі ін­фі­цы­ра­ван­ня – за­воз­ныя (з Украі­ны, Расіі і Егіп­та). Па кож­ным з іх пра­вед­зе­ны ком­плекс санітар­на-су­пра­ць­эпід­эміч­ных ме­ра­пры­ем­стваў, на­кіра­ва­ных на спы­ненне шля­хоў пе­ра­да­чы ін­фек­цыі. У пры­ват­на­сці, усе тыя, хто кан­так­та­ваў з хво­ры­мі, пры неаб­ход­на­сці ат­ры­малі прыш­ч­эп­ку. Дар­эчы, у ана­ла­гіч­ным пе­ры­яд­зе мі­ну­ла­га го­да на ад­зёр за­хвар­э­лі 16 ча­ла­век.

Вы­яў­ля­юц­ца ў воб­лас­ці і вы­пад­кі ша­лен­ства ся­род жы­вёлін. У 2019 год­зе за­рэ­гістра­ва­на 110 та­кіх эпізо­даў. У ві­да­вой струк­ту­ры дзікія жы­вёлі­ны склалі амаль 73%, хат­нія – звыш 17%. Вак­цы­на­цыю па­жа­далі прай­с­ці больш за 3,5 тыс. ча­ла­век, у тым ліку па пры­чыне кан­так­ту з ша­лё­ны­мі жы­вёлі­на­мі – 155. Боль­шас­ць па­цяр­пе­ла ад уку­саў са­бак і ка­тоў (92%). Вы­пад­кі за­хво­рван­ня на ша­лен­ства ча­ла­ве­ка не за­рэ­гістра­ва­ны.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.