Што ма­ем – заха­ва­ем

Minskaya pravda - - Традыцыі -

шко­лы Мін­ска­га ра­ё­на. Ва ўста­но­ве аду­ка­цыі лі­ча­ць, што скла­данне ра­да­во­даў – ад­зін з ме­та­даў да­луч­эн­ня дзя­цей да ды­я­ло­гу па­ка­лен­няў. Ба­ць­кі, ба­булі і дзя­дулі ўд­зель­ні­ча­ючь ва ўсіх эта­пах гэтай спра­вы, прых­од­зя­ць пад­т­ры­ма­ць вуч­няў пад­час пр­э­зен­та­цыі ра­да­во­ду.

– Зня­лі некаль­кі від­эа­ролікаў «І прад­зед мой да­моў з вай­ны вяр­нуў­ся», дзе на фоне кі­на­хронікі дзе­ці рас­каз­ва­ю­ць пра ва­ен­ныя шляхі сваіх прад­зе­даў, пра тое, як прод­кі, прый­шоў­шы з вай­ны, бу­да­валі­ся, га­да­валі дзя­цей, – рас­па­вя­дае за­гад­чык му­зея, пе­да­гог да­дат­ко­вай аду­ка­цыі Мі­ха­навіц­кай СШ Ма­рыя Леў­ка­вец.

Ма­рыя Міка­ла­еў­на за­ў­ва­жае: праб­ле­му ся­мей­ных каш­тоў­на­сцей мож­на лічы­ць ад­ной з най­больш ак­ту­аль­ных у су­час­ным гра­мад­стве. Сям'я няўхіль­на зні­жае свой пат­эн­цы­ял у пе­ра­да­чы кам­пет­эн­цый ся­мей­на­га жыц­ця непа­ср­эд­на ад ба­ць­коў і стар­эй­шых па­ка­лен­няў да дзя­цей. Каб спы­ні­ць гэты пра­ц­эс, ва ўста­но­вах аду­ка­цыі неаб­ход­на ства­ра­ць су­поль­нае вы­ха­ваў­чае ася­роддзе, у якім пе­да­го­гі, на­вуч­эн­цы і іх ба­ць­кі бу­ду­ць дзейс­ны­мі пра­даў­жаль­ні­ка­мі тра­ды­цый вы­ха­ван­ня, ма­раль­на-ду­хоў­ных каш­тоў­на­сцей па­пяр­эд­ніх па­ка­лен­няў.

Рэ­гу­ляр­на лад­зяц­ца экс­пе­ды­цыі, боль­шас­ць якіх пра­ду­г­ле­дж­вае за­піс фальк­лор­на-эт­на­гра­фіч­ных мат­э­ры­я­лаў у сем’ях на­вуч­эн­цаў, ін­фар­ма­та­ра­мі з’яў­ля­юц­ца ба­ць­кі, ба­булі і дзя­дулі.

Скар­бы ў сты­лі эт­на

Пе­да­го­гі Ільян­скай сяр­эд­няй шко­лы Вілей­ска­га ра­ё­на ўп­эў­не­ны: ста­годдзя­мі на­бы­ты на­род­ны во­пыт – эфек­ты­ў­ны рэ­с­урс для на­ву­чан­ня і вы­ха­ван­ня пад­рас­та­ю­ча­га па­ка­лен­ня. Ва ўста­но­ве аду­ка­цыі рэалізоў­ва­ец­ца іна­ва­цый­ны пра­ект «Ука­ра­ненне эт­на­куль­тур­ных тэхна­ло­гій для па­шы­р­эн­ня і ўз­ба­га­ч­эн­ня аду­ка­цый­на­га ася­роддзя ўста­но­вы аду­ка­цыі».

– Пра­ект з’яў­ля­ец­ца ад­ка­зам на са­цы­я­куль­тур­ныя вы­клікі су­часна­сці. Плён­на пра­цу­ю­ць аб’яд­нан­ні на­стаўнікаў і на­вуч­эн­цаў па ін­тар­э­с­ах. Ад­бы­лі­ся па­сяд­ж­эн­ні клу­ба «Ці­ка­выя су­стр­эчы» з ма­ста­ком і кра­яз­наў­цам Ба­ры­сам Ціто­ві­чам і яго жон­кай Ва­лян­ці­най, ар­ты­ста­мі літа­ра­тур­на­га тэат­ра «Сло­ва» Зі­наі­ды Фе­ак­ціста­вай, з чле­на­мі Са­ю­за пісь­мен­нікаў Бе­ла­русі. Пра­вод­зяц­ца за­нят­кі па ін­тар­э­с­ах «Ас­но­вы даслед­чай дзей­на­сці вуч­няў па гісто­рыі», «Літа­ра­тур­нае кра­яз­наўства», «Ас­но­вы пра­васлаў­най куль­ту­ры», а

так­са­ма фа­куль­та­ты­ў­ныя за­нят­кі па бе­ла­рус­кай мо­ве і літа­ра­ту­ры, – рас­ка­за­ла на­мес­нік ды­р­эк­та­ра па на­ву­чаль­най ра­бо­це Ільян­скай СШ Але­на Мі­ха­лё­нак.

У да­па­мо­гу пе­да­го­гу ство­ра­ны элек­трон­ны рэ­с­урс, дзе прад­стаў­ле­ны нар­ма­ты­ў­ныя пра­ва­выя і ла­каль­ныя да­ку­мен­ты, ана­та­ва­ны спіс літа­ра­ту­ры, наву­ко­вы слоўнік тэр­мі­наў і ін­шае. На па­чат­ку кож­най чвэр­ці пра­ход­зі­ць Ад­зі­ны дзень пра­ек­та. Ар­ганізоў­ва­юц­ца вы­ста­ва пры­лад пра­цы бе­ла­ру­саў, вер­ні­са­жы ма­люн­каў, пр­э­зен­та­цыя і вы­ста­ва сім­ва­лаў бе­ла­рус­ка­га ар­на­мен­ту, кон­кур­сы юных чы­таль­нікаў, літа­ра­тур­ныя кам­пазі­цыі.

Куплет з ба­булі­най пес­ні

У Па­гар­эль­ца­ўс­кай сяр­эд­няй шко­ле на Ня­свіж­чыне праз аб­ра­да­выя свя­ты дзе­ці зна­ё­мяц­ца са све­та­по­гля­дам прод­каў – іх уяў­лен­ня­мі аб уза­е­ма­ад­но­сі­нах ча­ла­ве­ка з пры­ро­дай. Гэта­му да­па­мог пра­ект «Школь­ны му­зей як сро­дак на­цы­я­наль­на-пат­ры­я­тыч­на­га вы­ха­ван­ня вуч­няў».

У вы­ніку даслед­чай дзей­на­сці для школь­на­га эт­на­гра­фіч­на­га му­зея бы­лі на­бы­ты прад­ме­ты по­бы­ту бе­ла­ру­саў, пад­рых­та­ва­ны экс­кур­сіі, са­бра­ны гіста­рыч­ныя звест­кі. Пра­ект шо­ста­га школь­на­га дня «Ка­ра­год», за­сна­ва­ны на вы­вуч­эн­ні тра­ды­цый і аб­ра­даў бе­ла­рус­ка­га на­ро­да, ад­зна­ча­ны ды­п­ло­мам I сту­пе­ні ў ра­ён­ным эта­пе аб­лас­но­га кон­кур­су.

– Неаб­ход­на з са­ма­га ран­ня­га ўз­рос­ту фар­міра­ва­ць у дзя­цей уяў­ленне пра асаб­лі­вас­ці бе­ла­рус­кай ду­хоў­най куль­ту­ры і на­род­ных тра­ды­цый, фальк­лор­най спад­чы­ны, – лічы­ць ды­р­эк­тар Па­гар­эль­ца­ўс­кай СШ На­тал­ля Ха­да­ко­ва. – У шко­ле ба­га­та здаб­ыт­каў на ніве вы­вуч­эн­ня, заха­ван­ня і транс­ля­цыі бе­ла­рус­кай куль­ту­ры ў су­час­ную аду­ка­цый­ную прас­то­ру. Што­год пра­вод­зяц­ца вы­ха­ваўчыя ме­ра­пры­ем­ст­вы, у якіх удзель­ні­ча­ючь на­стаўнікі, дзе­ці і іх ба­ць­кі: пра­васлаў­ныя, фальк­лор­ныя свя­ты, інт­эрак­ты­ў­ныя гуль­ні, эт­на­гра­фіч­ныя пра­ек­ты. Вуч­ні пры­малі ўд­зел у кон­кур­се «Заха­ва­ем куль­тур­ную спад­чы­ну ра­зам» (Бе­ла­русь – Украі­на – Польш­ча). Ка­ман­да на­шай шко­лы пас­пя­хо­ва прад­ставі­ла ра­ён на між­на­род­ным уз­роўні. Па вы­ні­ках удзе­лу ў кон­кур­се вуч­няў за­прасілі на­ве­да­ць Лет­нюю ака­д­эмію для дзя­цей у Польш­чы.

Ар­ты­сты бат­лей­кі жод­зін­с­кай гім­на­зіі №1

Фальк­лор­ныя свя­ты «Са­ра­кі», «Смач­ная Мас­лені­ца», «Ка­ма­ед­зі­ца», «Сё­му­ха», інт­эрак­ты­ў­ная гуль­ня «Пілі­паўскія вя­чор­кі», кір­маш «Ой, Ля­воні­ха, Ля­воні­ха мая!» – у Па­гар­эль­ца­ўс­кай сяр­эд­няй шко­ле што­год пра­вод­зяц­ца вы­ха­ваўчыя ме­ра­пры­ем­ст­вы, у якіх удзель­ні­ча­ю­ць дзе­ці з ба­ць­ка­мі і на­стаўнікі

Ды­п­ло­мам у на­мі­на­цыі «Уклад у ся­мей­ныя каш­тоў­на­сці» ад­зна­ча­на ра­бо­та «Ва­лош­ка на рэ­ліквіі ма­ёй сям’і» Свя­та­сла­ва Ха­да­ко­ва, удзель­ніка Між­на­род­най наву­ко­ва­прак­тыч­най кан­фер­эн­цыі «Аб’яд­но­ў­ва­ем­ся ве­да­мі» ў Мас­кве

Мінія­ц­юр­ныя пер­са­на­жы на цвёр­дым стрыж­ні, якія больш за ўсё пры­жы­лі­ся ў бе­ла­рус­кай бат­лей­цы

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.