Цёп­ла. А буд­зе яш­чэ ця­плей

Minskaya pravda - - Дайджэст -

На бу­даўніц­тве са­ма­га буй­но­га аб’ек­та Стаўб­цоўш­чы­ны – ка­цель­ні на мяс­цо­вых ві­дах палі­ва ма­гут­на­сцю 24 МВт – ажыц­цяў­ля­ец­ца ман­таж тэхна­ла­гіч­на­га аб­ста­ля­ван­ня.

– Ра­бо­ты вя­дуц­ца згод­на з гра­фі­кам. Па­драд­ная ар­гані­за­цыя, ТАА «Еўрат­эхпрам», за­бяс­пе­ча­на ўсі­мі неаб­ход­ны­мі мат­э­ры­я­ла­мі. Асво­е­на 6,4 млн руб­лёў, вы­да­тка­ва­ных з іна­ва­цый­на­га фон­ду Мініст­эр­ства энер­ге­ты­кі Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь і з аб­лас­но­га бюд­ж­эту. Для пра­вяд­зен­ня ман­таж­ных і пус­ка­на­ла­дач­ных ра­бот неаб­ход­на да­дат­ко­вае фі­нан­са­ванне, – за­зна­чае прад­стаўнік за­каз­чы­ка, ды­р­эк­тар УП «Стаўб­цоўс­кае АКС» Дз­міт­рый Му­рын.

З улі­кам ма­штаб­на­сці гэ­та­га аб’ек­та тэхніч­ны на­гляд за бу­даўніцтвам ажыц­цяў­ляе дзяр­жаў­нае прад­пры­ем­ства «УКБ Стаўб­цоўска­га ра­ё­на» на ча­ле з Міка­ла­ем Мар­му­зеві­чам. Бу­даўнічы на­гляд пра­вод­зі­ць ад­на з рэс­пуб­лі­кан­скіх ар­гані­за­цый.

На бу­даўні­чай пля­цоў­цы штод­зён­на пра­цуе ка­ля трох дзя­сят­каў ча­ла­век. Не па-зім­ня­му цё­п­лае на­двор’е спры­яе та­му, каб рэалізоў­ва­ць пра­ект у поў­ным аб’ёме. Дах ка­цель­ні, з якой буд­зе абаг­ра­вац­ца жы­лы мікра­ра­ён Стоўб­цаў, ужо на­кры­ты, ра­бочыя пры­сту­пілі да аб­шы­ўкі сцен. Зда­ча аб’ек­та ў экс­плу­а­та­цыю пла­ну­ец­ца ў лю­тым – са­кавіку 2020 го­да.

Стоўб­цы, «Пра­мень»

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.