Ма­ра­фон доб­рых спраў, ка­стынг пры­га­жос­ці, свой кут для ме­ды­каў і Дзень бе­ла­рус­ка­га кі­но – га­лоў­ныя пад­зеі, які­мі жы­ла Мінш­чы­на мі­нулыя 7 дзён.

Minskaya pravda - - Цэнтральны Рэгіён - Дзя­жур­ная па воб­лас­ці Ган­на МАСЛЯКОВА

Мі­ну­лым па­няд­зел­кам у Мін­скім ра­ёне

 стар­та­ва­ла аб­лас­ная ма­лад­зёж­ная ак­цыя «100 каляд­ных па­жа­дан­няў і доб­рых спраў, род­ная Мінш­чы­на!». Ак­ты­ві­сты Мін­ска­га аб­ка­ма БРСМ упры­го­жы­лі свя­точ­ную ёл­ку на плош­чы агра­га­рад­ка Ляс­ны. Кож­ны рэ­гіён пад­рых­та­ваў і пры­вёз сваю цац­ку з на­ва­год­нім він­ша­ван­нем.

А для дзе­цей і да­ро­с­лых, што ма­ю­ць патр­э­бу ў асаб­лі­вай це­п­лы­ні і кло­па­це, мо­ладзь воб­лас­ці са­бра­ла смач­ныя і ка­рыс­ныя па­да­рун­кі. У гэты дзень іх ат­ры­малі ма­лень­кія па­цы­ен­ты аб­лас­ной дзі­ця­чай баль­ні­цы, на­вуч­эн­цы шко­лы-інт­эр­на­та ў Жда­но­ві­чах і на­вед­валь­нікі аддзя­лен­ня дзён­на­га зна­ход­жан­ня ТЦСАН Мін­ска­га ра­ё­на.

Ма­ра­фон доб­рых спраў прыйдзе ў кож­ны ра­ён. Гэтая доб­рая тра­ды­цыя аб’яд­но­ў­вае мо­ладзь, вучы­ць бы­ць неа­бы­я­ка­вы­мі да чу­жых праб­лем. А люд­зям, якія тра­пілі ў цяж­кае ста­но­віш­ча, до­ры­ць цяп­ло і ра­зам з тым ве­ру, што не ўсё так без­над­зей­на.

На Мінш­чыне пра­ця­г­ва­юц­ца рэ­гія­наль­ныя

 ад­бо­ры На­цы­я­наль­на­га кон­кур­су пры­га­жос­ці «Міс Бе­ла­русь – 2020». У мно­гіх ра­ё­нах яны ўжо ад­бы­лі­ся і дзяў­ча­ты рых­ту­юц­ца да аб­лас­но­га эта­пу. Яны патр­эніра­валі­ся і ўжо ве­да­ю­ць, што пры­га­жос­ць важ­ная не толь­кі знеш­няя. Хтось­ці ма­рыў аб удзе­ле ў кон­кур­се з дзя­цін­ства, а хтось­ці прызна­ец­ца, што іх уга­ва­ры­лі прый­с­ці на ад­бор пе­да­го­гі. І яны не хітру­ю­ць – на­шы дзяў­ча­ты пры­го­жыя, але сці­плыя. Па­доб­ныя ка­стын­гі не на­ша тра­ды­цыя і не ад­па­вя­дае мен­таліт­эту бе­ла­ру­сак. Тым не менш кон­курс – небла­гі шанц для дзяў­чат лепш паз­на­ць ся­бе, пе­ра­адо­ле­ць страхі, рас­кры­ць унут­ра­ны свет і сваю жа­ноц­кас­ць, а для ка­гось­ці цал­кам змяні­ць жыц­цё.

Вя­лікі па­да­ру­нак да Но­ва­га го­да ат­ры­малі

 мед­ра­бот­нікі воб­лас­ці і су­пра­цоўнікі РНПЦ ан­ка­ло­гіі і ме­ды­цын­с­кай ра­ды­я­ло­гіі імя М. М. Аляк­сандра­ва. У се­ра­ду ў па­сёл­ку Ле­скаўка Мін­ска­га ра­ё­на ўра­чы­ста ад­кры­лі­ся дзве­ры трох інт­эр­на­таў.

348 сем’яў ад­зна­ча­ць тут на­ва­сел­ле. У 2020 год­зе за­пла­на­ва­на рэ­кан­струк­цыя інт­эр­на­таў і бу­даўніцтва жыл­лё­вых ка­апе­ра­ты­ваў у Ба­ры­са­ве (107 кват­эр) і для ра­бот­нікаў Мін­с­кай аб­лас­ной клініч­най баль­ні­цы (250 кват­эр). У рэ­гіёне пра­цуе больш за 30 тыс. мед­ра­бот­нікаў. Але праб­ле­ма кад­раў у мно­гіх ра­ё­нах ак­ту­аль­ная. Вы­ра­ша­ец­ца яна эфек­ты­ў­на, калі ёс­ць жыл­лё: ні­што так не пры­вяз­вае ча­ла­ве­ка, як на­яў­на­сць свай­го ку­та.

Дзень бе­ла­рус­ка­га кі­но ад­зна­чы­ла Мінш­чы­на з усёй краі­най. Сён­ня ў 17 рай­ц­эн­трах воб­лас­ці пра­цу­ю­ць 20 кі­на­за­лаў, дзе па­каз­ва­ю­ць філь­мы ў ліч­ба­вым фар­ма­це. Су­час­ныя пе­ра­соў­ныя ком­плек­сы вы­язд­жа­ю­ць у сель­скія клу­бы, уста­но­вы аду­ка­цыі. Мо­да на кі­но вяр­та­ец­ца. Су­свет­ныя пр­эм’еры ў рай­ц­эн­трах вы­ход­зя­ць ад­на­ча­со­ва са сталі­цай і Еўро­пай. Што да ай­чын­на­га кі­но, то за 95 год на­бы­ты ба­га­ты во­пыт і тра­ды­цыі, а вось су­час­най шко­лы, на жаль, ня­ма. Пра­ц­эс гэты не хут­кі. Ад­зін са зна­ка­вых пра­ек­таў на­цы­я­наль­на­га кі­но – фільм «Ян­ка Ку­па­ла» рэ­жы­сё­ра Улад­зі­мі­ра Ян­коўска­га. Яго пла­на­валі скон­чы­ць да юбілею, але не паспе­лі. Гле­да­чы ўба­ча­ць яго ўжо ў 2020-м. Яш­чэ ад­зін наш фільм упер­шы­ню на­мі­на­ва­ны на «еўра­пей­скі Оскар», пр­эмію Еўра­пей­с­кай кі­на­а­ка­д­эміі, – «Во­зе­ра ра­дас­ці» (рэ­жы­сёр Аляк­сей Па­лу­ян). Пра­ц­эс ід­зе!

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.