Каля­да, Каляд­зі­ца!

Minskaya pravda - - Традыцыі -

21 студ­зе­ня тыя, хто шчадра­ваў на ста­ры Но­вы год, пра­вод­зя­ць аб­рад «Цяг­ну­ць Каля­ду на ду­ба». Каля­да – гэта аб­ма­ло­ча­ны за­жынач­ны сна­пок у вы­гляд­зе жа­но­чай іпас­тасі. Яго вя­зу­ць на санач­ках да ду­ба, што ад­зі­но­ка стаі­ць у полі. Яго «аба­вяз­кі» – да на­ступ­на­га ле­та збе­ра­га­ць па­се­вы і спры­я­ць добра­му ўра­джаю.

Уд­зель­нікі аб­ра­ду на дуб усця­г­ва­ю­ць драў­ля­нае ко­ла – каб бу­слы вя­лі­ся. На ко­ла ста­вя­ць глі­ня­ны гарш­чок з ка­шай-куц­цёй – ахвя­ра­ванне ду­шам прод­каў. Пас­ля аб­ра­ду лад­зіц­ца су­мес­ная па­гу­лян­ка ў склад­чы­ну. Тан­цы, му­зы­ка, спе­вы да по­зня­га ве­ча­ра.

Ста­ра­жыт­ную тра­ды­цыю «Цяг­ну­ць Каля­ду на ду­ба» збе­ра­гае сям’я Клі­мо­віч з вё­скі Но­ві­ны Бяр­эзін­ска­га ра­ё­на. Для ўсёй вё­скі і Бяр­эзінш­чы­ны гэта ад­мет­нае свя­та. Гас­пады­ня сям’і Ні­на Клі­мо­віч па­мя­та­ла з дзя­цін­ства, як спраў­ля­лі гэты ры­ту­ал, і адрад­зі­ла яго ў 1998 год­зе. І ця­пер з сы­на­мі і ня­вест­ка­мі, уну­ка­мі, усім ро­дам яны збе­ра­га­ю­ць тра­ды­цыю аб­ра­ду, які некалі пра­вод­зіў­ся ва ўсіх вёс­ках Бяр­эзін­ска­га ра­ё­на. Ён пры­све­ча­ны за­кан­ч­эн­ню каляд­ных свя­тка­ван­няў. Аб­рад «Цяг­ну­ць Каля­ду на ду­ба» зна­ход­зіц­ца пад ахо­вай дзяр­жа­вы.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.