Дзед ідзе, Ка­зу вядзе

Minskaya pravda - - Традыцыі -

З даўніх ча­соў і да на­шых дзён заха­ваў­ся звы­чай аб­хо­ду вё­скі з каляд­ны­мі пес­ня­мі, він­ша­ван­ня­мі, най­леп­шы­мі па­жа­дан­ня­мі. Ка­талікі хад­зілі 25 снежня і на Ва­до­х­рыш­ча, пра­васлаў­ныя – у пер­шы або дру­гі дзень Раства, на Шчод­ры ве­чар 13-га і рані­цай 14 студ­зе­ня. У роз­ных мес­цах аб­хо­ды на­зы­валі­ся па-роз­на­му: «у каз­лы хад­зі­ць», «каля­да­ва­ць» (на Раство) або «шчадра­ва­ць» (на Шчод­ры ве­чар), «у шчад­рухі хад­зі­ць» , «хад­зі­ць з бат­ле­яй». Да каляд­ных аб­хо­даў ра­білі мас­кі, у роз­ных вёс­ках свае: Звяз­дар і Ме­ха­но­ша, Дзед і Ба­ба ў ста­рым са­ма­тка­ным ад­зен­ні, якія сім­валі­за­валі прод­каў. Вад­зілі Мяд­звед­зя, Ка­ня, Ка­зу і Каз­ла. Уд­зель­нікі аб­хо­даў разыг­ры­валі роз­ныя сц­эн­кі.

У боль­шас­ці вё­сак аб­хо­ды з мас­ка­мі і сён­ня лад­зяц­ца на Шчод­ры ве­чар. Пад ахо­ву дзяр­жа­вы ўзя­ты аб­рад «Шчадр­эц» з вё­сак Рог і Во­са­ва Салі­гор­ска­га ра­ё­на. У гэтых вёс­ках пры­трым­лі­ва­юц­ца класіч­най па­лес­кай тра­ды­цыі ва­д­ж­эн­ня Дзе­дам і Ба­бай Ка­зы, Ка­ня, Жу­раў­ля. Так­са­ма ў гур­це аба­вяз­ко­ва ёс­ць Цы­ган з Цы­ган­кай, Ме­ха­но­ша і Звяз­дар, шчад­рухі-спя­вач­кі і му­зы­кан­ты. Аб­рад заха­валі Васіль і Тац­ця­на Ха­мі­ц­э­вічы, якія збіралі ў сва­ёй ха­це вя­чор­кі, бы­лі ў іх каляд­ныя мас­кі. Іх ад­на­вяс­ко­вец Міка­лай Міка­ла­евіч Ха­мі­ц­э­віч шмат год хад­зіў за Дзе­да. У яго бы­ла бе­рас­ця­ная мас­ка, мо­жа, ад­зі­ная та­кая ў Еўро­пе, што заха­ва­ла­ся ў жы­вым аб­рад­зе, як лі­ча­ць фалькла­ры­сты. А ўво­гу­ле вя­лікая за­слу­га ў збе­ра­ж­эн­ні жы­вой тра­ды­цыі гэ­та­га аб­ра­ду на­ле­жы­ць кіраўні­кам фальк­лор­на­га гур­та «Па­лескія кры­ні­цы» Ва­лян­ціне Са­рот­нік і Ва­лян­ціне Ця­ляк. Ёс­ць у гур­та і дзі­цячы ка­лек­тыў, які ўд­зель­ні­чае ў аб­рад­зе.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.