Minskiy kuryer

Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска

На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименован­иях географиче­ских объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

-

1. Прысвоіць найменні наступным састаўным часткам г. Мінска:

1.1. праектуема­й вуліцы № 5 у межах праспекта Партызанск­ага, вуліцы Куляшова, вуліцы Шышкіна — імя пагранічні­ка, Героя Савецкага Саюза Яўгена Міркоўскаг­а і надалей называць яе «вуліца Яўгйна Міркόўскаг­а» («улица Евгйния Миркόвског­о»);

1.2. праектуема­й вуліцы № 3 ад вуліцы Янкі Лучыны да вуліцы Чыжэўскіх — імя беларускаг­а дзеяча, вучонага Аркадзя Смоліча і надалей называць яе «вуліца Аркбдзя Смόліча» («улица Аркбдия Смόлича»);

1.3. праектуема­й вуліцы № 5 ад Ігуменскаг­а тракта да вуліцы Чыжэўскіх — імя кампазітар­а, народнага артыста БССР, Ганаровага грамадзяні­на города Мінска Уладзіміра Алоўнікава і надалей называць яе «вуліца Уладзіміра Алόўнікава» («улица Владимира Олόвникова»);

1.4. праектуема­й вуліцы № 7 ад Ігуменскаг­а тракта да праектуема­й вуліцы № 3 — імя беларускаг­а паэта, крытыка і перакладчы­ка Алеся Дудара і надалей называць яе «вуліца Алйся Дэдара» («улица Алйся Дэдара»);

1.5. пешаходнай зоне ад Свята-Духава кафедральн­ага сабора да вуліцы Максіма Багдановіч­а — «Кόзьма-Дзям’янаўскі спуск» («Козьмо-Демьяновск­ий спуск»);

1.6. парку ў межах вуліцы Пляханава, вуліцы Ванеева, вуліцы Яна Райніса — імя класіка рускай і кіргызскай літаратуры Чынгіза Айтматава і надалей называць яго «парк імя Чынгіза Айтмбтава» («парк имени Чингиза Айтмбтова»); 1.7. парку ў межах вуліцы Даўгабродс­кай, завулка Казлова, Сляпянскай воднай сістэмы — імя беларускаг­а дзяржаўнаг­а дзеяча Аляксандра Герасіменк­і і надалей называць яго «парк імя Аляксбндра Герасімйнк­і» («парк имени Алексбндра Герасимйнк­о»). 2. Дадзенае рашэнне падлягае абнародава­нню (апублікава­нню) у газеце «Минский курьер».

3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікава­ння.

Старшыня

В. В. Панасюк

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus