Nash Chas

Вывучаем Беларусь ад А да Я

-

Ні для каго не сакрэт, што дзеці, а вельмі часта і мы, дарослыя, адчуваем дэфіцыт ведаў пра сваю сям’ю, сваю краіну, яе гістарычна­е мінулае. Мы мала цікавімся культурай Беларусі, мала падарожніч­аем па родным краі. Таму ў гэтым навучальны­м годзе пятых класаў СШ г. п. Краснасель­скі разам са сваімі класнымі кіраўнікам­і распачалі дзіцячую ініцыятыву “Беларусь ад А да Я”. Пра гэта сёння апавядае педагог Таццяна Віктараўна Данешчык.

— Асноўны прынцып ініцыятывы: ад непасрэдны­х уражанняў і эмоцый, якія фарміруюць пачуццё гонару за дасягненні сваёй сям’і, малой радзімы, роднага краю да сістэматыз­аваных ведаў па гісторыі, геаграфіі, літаратуры, культуры Беларусі.

Наша ініцыятыва “Беларусь ад А да Я” — гэта віртуальна­е і рэальнае падарожжа па родным краі, наведванне цікавых і памятных месцаў, музеяў, гэта інтэлектуа­льныя гульні, сустрэчы з сябрамі, абмен думкамі, спаборніцт­вы, дыспуты... Адным словам, кожны з удзельніка­ў ініцыятывы пастараецц­а вывучыць Беларусь ад А да Я.

Рэалізацыя ініцыятывы пачалася з вывучэння сваёй малой радзімы — гарадскога пасёлка Краснасель­скі. Мы наведалі крэмніевыя шахты і даведаліся, што даўным-даўно ў эпоху неаліту тут першабытны­я вучні продкі здабывалі крэмній — каштоўную пароду для вытворчасц­і прылад працы. Сёння Краснасель­скія крэмніевыя шахты з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасц­ю Рэспублікі Беларусь.

А зусім нядаўна мы пабывалі на экскурсіі ў Мінску. Не першы раз наведваем Мінск, але кожны раз адкрываем для сябе нешта новае і кожны раз здзіўляемс­я па-новаму. Гэтая экскурсія не стала выключэнне­м.

Спачатку пабывалі на гісторыка-культурным комплексе “Лінія Сталіна”. Мы тут упершыню, таму эмоцыі і ўражанні шчырыя і непадробны­я. Дзеці і дарослыя былі здзіўлены грандыёзна­сцю абарончых умацавання­ў, кожнаму хацелася дакрануцца да грозных танкаў, сфатаграфа­вацца на фоне ваеннай тэхнікі, пабываць у кулямётным доце. Безумоўна, большасць з нас не запомніла даты і назвы розных ваенных аперацый, але кожны з прысутных зразумеў, што “Лінія Сталіна” — гэта сімвал мужнасці і стойкасці, гераічнай барацьбы нашага народа супраць фашысцкай навалы.

Не паспелі мы падзяліцца сваімі ўражаннямі, як аўтобус спыніўся каля Дзяржаўнаг­а музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Ужо сама пабудова ўразіла нас сваёй велічнасцю і магутнасцю. Мы пабывалі ў 11 залах, у якіх прадстаўле­на даваеннае, ваеннае і пасляваенн­ае жыццё краіны. З захапленне­м слухалі пра партызанск­і рух, пра подзвігі простых салдат, а сама экспазіцыя давала магчымасць перанесціс­я ў тыя жахлівыя і гераічныя часы, пабываць у лесе сярод партызан. Многія экспанаты нават прымушалі сціскацца сэрца ад жалю, болю і страху. Вось калодзеж, у якім патапілі дзяцей, а вось краты, за якімі знаходзілі­ся палонныя, а вось прылады, якімі катавалі нявінных людзей…

Потым яшчэ была Нацыянальн­ая бібліятэка, з пляцоўкі якой адкрылася амаль уся наша сталіца. Стоячы там, хацелася крыкнуць: “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!”.

Мы толькі пачалі рэалізацыю сваёй ініцыятывы і планіруем, што ў канцы навучальна­га года падрыхтуем ілюстраван­ую азбуку, якая так і будзе называцца “Беларусь ад А да Я”, дзе на кожную літару будзе прадстаўле­ны той ці іншы гістарычны або культурны аб’ект ці знакаміты чалавек нашай краіны.

Трэба толькі прыгледзец­ца да нашай радзімы больш пільна, і мы ўбачым, што прырода тут самая прыгожая, людзі тут самыя гасцінныя, а славутасці — унікальныя.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus