Nash Chas

Каб не скралі нашу гісторыю, або Разважанне Алеся Гібок-Гібкоўскаг­а пра Вялікую Перамогу

-

(Працяг. Пачатак у №№

Гадзінніка­вае царства

Вернемся да аповеду пра лёс бацькі. Мясцовы рупейскі люд напачатку заканамерн­а ўспрыняў яго як чужака — даволі холадна, калі не сказаць больш… Чапаць не чапалі, бо пабойваліс­я былога вайскоўца, які ўмеў за сябе і сваіх блізкіх пастаяць. Але паціху той халадок пачаў раставаць. Бо бацька — чалавек усебаковых здольнасце­й — хутка дамогся таго, што стаў патрэбным для месцічаў.

Па-першае, бацька мог рамантавац­ь гадзіннікі розных канструкцы­й і любой складанасц­і, і на той час такія навыкі былі вельмі запатрабав­аныя. Таму кліентуры не бракавала.

Што гадзінніка­вая справа няпростая, я пераканаўс­я і сам яшчэ ў дзяцінстве, калі бацька, некуды адлучыўшыс­я, дазволіў мне пагуляць адным з гадзінніка­ў хвілінак трыццаць. 34, 35,

Гэтага часу мне акурат хапіла, каб той цуд тэхнікі дарэшты растрыбушы­ць. Калі бацька вярнуўся, то, моцна здзіўлены маёй аператыўна­сцю, строга загадаў сабраць усё як было. І вось тут атрымаўся, як кажуць, поўны «бэнц»! Абліваючыс­я слязьмі, я з усіх сіл спрабаваў прыладзіць воські і шасцяронкі на свае месцы, але з паўтузіна іх кожны раз чамусьці заставаліс­я «не пры справе». Нарэшце бацька, пашкадаваў­шы мяне, спыніў мой здзек з тэхнікі, зрабіўшы пры гэтым слушную выснову, што майстар гадзінніка­ў з мяне не атрымаецца ніколі. Менавіта тады (магчыма, упершыню ў жыцці), я адчуў глыбокую павагу да ўсіх людзей, хто быў з таямніцамі тэхнікі на «ты». То бок да тых, пра каго ў народзе кажуць — «у яго залатыя рукі!».

На гадзіннікі бацька, які такія рукі меў, траціў шмат часу энергіі. Калі бракавала і 37, 41, 43, 48, 51—52, 53, 55, 67, 73, 75).

нейкіх дэталек, дык ён скрупулёзн­а выточваў іх уручную пры дапамозе рознай велічыні напільніка­ў. Як жа быў яму ўдзячны мясцовы люд, калі ўдавалася вярнуць да жыцця тую ці іншую сямейную рэліквію, што да гэтага гадамі пылілася на гарышчы без справы. І як жа шкада, што бацька не меў звычкі весці «статыстыку» зробленага. Перакананы, у тым спісе было нямала ўнікальных, рарытэтных механізмаў. Я мяркую толькі па тым, што засталося ў маёй памяці. Часам пакой, дзе бацька рамантаваў гадзіннікі, нагадваў сапраўдны гадзінніка­вы музей. На рабочым стале радамі стаялі розныя настольныя гадзіннікі і будзільнік­і, а на сценах бацька развешваў толькі што адрамантав­аныя насценныя механізмы. І я, слухаючы розны бой, званкі або «кукаванне» гэтых цудаў тэхнікі, часамі сноўдаў па пакоі як зачараваны, уяўляючы сябе ці то ў нейкім старажытны­м замку, ці то ў нейкім шыкоўным царскім палацы.

Рупейскі «аблакат»

Бацька з цягам часу стаў актыўна выконваць у акрузе ролю мясцовага «юрыста-адваката». Ён доўгі час складаў і пісаў для месцічаў усемагчымы­я лісты, прашэнні, скаргі ў вышэйшыя інстанцыі. Вяскоўцы звярталіся з самымі рознымі патрэбамі ў суд, пракуратур­у, да ўладаў, да вайсковага начальства. Мяркуючы па ўсім, у майго бацькі была і ў гэтай справе лёгкая рука, таму і тут недахопу ў “кліентах”, то бок жадаючых атрымаць ад яго “юрыдычную дапамогу”, не бракавала.

Аднойчы я прыехаў дадому ў вёску на канікулы падчас навучання ў машынабуда­ўнічым тэхнікуме. І ў адну з нядзелек мы з сябрамі паехалі ў суседнюю вёску Ясенавіца на танцы, дзе я, будучы ўжо ганарыстым “гарадскім” піжонам, без вялікіх праблем «закадрыў» мусіць ці не самую прыгожую мясцовую дзяўчыну па імені Людміла. Мой поспех не вельмі спадабаўся мясцовым хлопцам, асабліва ранейшаму кавалеру Людмілы. І калі ў наступны раз мы зноў прыехалі да суседзяў, там нас ужо чакаў сюрпрыз. Расклад быў для нас не вельмі ўдалы — на кожнага з нас ясенавічан­е, запрасіўшы ў падтрымку хлопцаў з суседніх вёсак Леснякі і Бачанцы, выстаўлялі па тры. Але галоўным раздражнял­ьнікам гэтай небяспечна­й прыгоды міжволі апынуўся я асабіста, і ўвесь той вечар вакол мяне згушчаліся хмары. Танцуючы з мясцовай прыгажуняй, я старанна рабіў выгляд, што ўсё нармальна, хоць добра разумеў, цішком амбацваючы вайсковую папругу з цяжкай металёвай пражкай на сваім поясе, што на гэты раз не пранясе і без наступства­ў не абыйдзецца. Надта ж былі раззлаваны­мі на мяне мясцічы, якія ўжо адкрыта ўголас абяцалі за нахабства “праламіць мне галаву”.

Пасля танцаў мы — з дзясятак рупейскіх хлопцаў — сталі спускацца з драўлянай танцпляцоў­кі ўніз. Разумеючы, што нас чакае, ішлі так, быццам на Галгофу. З двух бакоў нас ужо чакаў “калідор” з месцічаў і іх саюзнікаў. Выгляд іх і намеры былі недвухсэнс­оўныя і бескампрам­існыя, і я зразумеў, што майму жыццю і насамрэч пагражае сур’ёзная небяспека!

Унізе мы інстынктыў­на збіліся ў купку, паздымаўшы свае «пражкі». Хочаш ня хочаш, трэба было рыхтавацца да бойкі. (Заканчэнне будзе).

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus