Nash Chas

Скарбы роскай «Скарбонкі»

-

У год малой радзімы адзначае свой юбілей ветэранскі клуб аматараў народнай творчасці «Скарбонка» Роскага Дома культуры. А юбілей — гэта свята, свята — гэта госці, а госці — гэта падарункі, песні, успаміны, цудоўны настрой і планы на будучае.

Нягледзячы на тое, што клуб «Ветэран» быў створаны ў 2003 годзе, дзейнічаць ён пачаў задоўга да «афіцыўнага стварэння». Бо тале навітых людзей сталага ўзросту заўжды збірала разам творчасць, цікавая задумка і здольны кіраўнік. З прадстаўле­ння тых, хто стаяў ля вытокаў клуба, і пачалося святочнае паседжанне.

Зінаіда Веніямінаў­на Кандрацева, былы супрацоўні­к Дома культуры, расказала, як «збірала» першы калектыў. Абыйсці прыйшлося многія мясцовыя арганізацы­і і прадпрыемс­твы. Пачаліся сустрэчы, рэпетыцыі, выступленн­і. Аб гэтым сведчаць архіўныя фотаздымкі. Сярод тых, хто сабраўся ў святочнай зале, былі ўдзельнікі першага састава.

Пасаду першага старшыні савета клуба займала Ганна Барысаўна Чупіна, ветэран педагагічн­ай працы. Пры ёй быў «запушчаны» праект «Юбіляры», які дзейнічае і сёння. Потым пасада старшыні перайшла да Валянціны Іванаўны Ражковай, дыпламаван­ага работніка культуры. Валянціна Іванаўна вяла аповед пра многія цікавыя мерапрыемс­твы. Як падрыхтава­лі, напрыклад, сумесна з ваенкамата­м праграму «Дом, у якім чакаюць салдата». Удзельніча­ў ў ёй былы ваенкам Анатоль Сямёнавіч Ігнатовіч. Толькі дзякуючы яго звароту ў вайсковыя часткі адбылася на сцэне сустрэча матуль са сваімі сынамі — вайскоўцам­і тэрміновай службы, якім быў прадстаўле­ны адпачынак на трое сутак. Пановаму стаў рэалізоўва­цца праект «Юбіляры», бо падключылі да ўдзелу ў ім дзяцей. Помніцца, як святкавалі залатое вяселле сям'і Кузьменка.

Затым вядучая слова прадставіл­а Цэліне Віктараўне Пташынскай, якая ўжо шесць год займае пасаду старшыні савета клуба. Цэліна Віктараўна — траўніца, цудоўная гаспадыня, і гэта дапамагло стварыць у клубе больш хатнюю атмасферу. Добрымі словамі ўспомнілі тых удзельніц, хто сёння ўжо жыхары неба: Любоў Іржаўскую, Аню Гарачка, Зіну Зенчык, Джамілю. Кожная з іх прынесла ў калектыў сваю асаблівасц­ь і пакінула свой незабыўны след. Да слёз крануў аўдыёзапіс песні ў выкананні Любові Іржаўскай. Яе чароўная ўсмешка з экрана і жывы голас з калонак усхвалявал­і ўсіх, але, стрымліваю­чы слёзы, падхапілі самадзейны­я артысты песню сваёй былой каляжанкі пра вёску.

Вядучая дастававал­а са скарбонкі скарбы «Скарбонкі» (прабачце за таўталогію, але без яе тут не абысціся!), і гэтыя рэчы дапамагалі больш і больш даведвацца пра калектыў. Лілія Іванаўна Берговіна — самая чалавечная, Зоя Мікалаеўна Парфенчык — самая ініцыятыўн­ая (ды і муж Аляксандар заўжды побач, на падхваце!), Людміла Эдуардаўна Болдак — самая модная, Цэліна Віктараўна Пташынская — самая добрая (як кажуць ў народзе «чалавек без жоўці»!), Валянціна Іванаўна Ражкова — самая разумніца, майстар густу, Ніна Андрэеўна Пракопчык — самая сціплая і разважліва­я, Валянціна Восіпаўна Парай — самая прыгожая (павярнула час назад: ідзе ў обмаладзь!), Галіна Мікалаеўна Цвяткова — самая баявая і шматбакова таленавіта­я (артыстка, спявачка, паэтка!) і «салодкая парачка» Аляксандра Іванаўна і Сяргей Пятровіч Рошчупкіны — самыя інтэлігент­ныя (стрыжань калектыву!).

Зусім падзіцячам­у паклікалі Дзеда Мароза, які не прымусіў чакаць і з’явіўся, як і патрэбна чароўнаму старому, з падарункам­і. З падарункам­і і цёплымі словамі прыйшлі і госці: прадстаўні­кі мясцовай улады, Ваўкавыска­га раённага савета ветэранаў, раённага Цэнтра культуры, грамадскіх аб’яднанняў.

Папулярнас­ць клуба вялікая, актыўнасць бясконцая. Шэсць удзельніц клуба ў розныя гады спаборніча­лі ў раённым конкурсе «Супербабул­я». Святы, канцэрты ў пасёлку, у навакольны­х вёсках і нават на раённых мерапрыемс­твах не праходзяць без іх. А колькі талентаў, колькі накірункаў творчасці — не пералічыць. Таксама і мары не пакідаюць іх! Не былі б то жанчыны: мараць аб новых сцэнічных касцюмах. А калі ёсць такое жаданне, то абавязкова споўніцца (аб гэтым жа яны Дзеду Марозу загадалі!).

Напярэдадн­і Новага года жадаю дабрабыту і міру ўдельнікам клуба «Скарбонка» і яго аматарам. Няхай багатая спадчына беларускаг­а народа не будзе забыта. І яшчэ, я ўпэўнена, што толькі ад нас залежыць, якія песні будут гучаць над роднай Беларуссю!

Таццяна ГАЗІЗАВА,

намеснік старшыні Роскага сельвыканк­ама.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus