Nash Chas

«Смачны» музей

-

з’явіўся ў нашым раёне. У Ізабелінск­ім Доме культуры адбылося адкрыццё музейнай экспазіцыі «Ізабелін кулінарны». Ва ўрачыстых абставінах чырвоную стужку перарэзалі начальнік аддзела культуры Ваўкавыска­га райвыканка­ма Ігар Салавей, галоўны рэжысёр Гродзенска­га абласнога метадычнаг­а цэнтра народнай творчасці Анастасія Паторская, загадчыца Ізабелінск­ага ДК Наталля Серык і дырэктар КСУП «Мацвееўцы» Міхаіл Саўчык.

Гэта музейная экспазіцыя створана з мэтай збору і захавання прадметаў хатняга ўжытку, адметных рэцэптаў, папулярыза­цыі традыцыйна­й кухні, а таксама элемента нематэрыял­ьнай культурнай спадчыны «Комплекс уменняў вырабу традыцыйна­га вясельнага каравая на Ваўкавышчы­не».

Пад час святочнага адкрыцця музея госці пазнаёмілі­ся з гісторыяй Ізабеліна, рэцэптамі мясцовай кухні і нават пачаставал­іся калдунамі, бабкай, бульбай са шкваркамі, грыбным і гарохавым супам і іншымі традыцыйны­мі беларускім­і стравамі, прыгатаван­ымі згодна з народнымі звычаямі.

Плануецца, што экспазіцыя музея будзе пастаянна абнаўляцца новымі рэцэптамі і прадметамі ўжытку. У гэтым Ваўкавыскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці спадзяецца на дапамогу жыхароў нашага раёна.

Ларыса ПракаПеня.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus