Nash Chas

“Тут мова песняй льецца…”

- Тамара ГУРЫНА.

Нашы таленавіты­я землякі Мікалай Іваноўскі і Віктар Курловіч прынялі ўдзел у віртуальны­м творчым праекце Гродзенска­й абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага “Творы і творцы”. Аб кожным з іх быў зняты відэаролік, у якім паэты чытаюць свае вершы. Убачыць гэтыя запісы і паслухаць прыгожыя вершы на беззаганна­й беларускай мове можна на інтэрнэт-сайце бібліятэкі.

Дарэчы, Мікалая Пятровіча Іваноўскаг­а можна павіншавац­ь і з іншай прыемнай падзеяй. Выйшлі ў свет два чарговых зборнікі яго твораў. Таксама як чатыры папярэднія, яны аформлены вельмі старанна і з вялікім густам, выпушчаны ў цвёрдых вокладках, аздобленых беларускім нацыянальн­ым арнаментам і фотаздымка­мі.

Аднак галоўнае, зразумела, змест. Розныя вершы сабраны пад гэтымі вокладкамі. Са “Звароту да чытача” на тыльнай вокладцы зборніка “Вострым зрокам” можна адразу даведацца, якой тэматыкай аб’яднаны творы ў ім. Заглянуць у кнігу варта:

Тут сабраны байкі, жарты, І патрапілі пад зрок

Бюракрат і абібок.

А ў зборніку “Кроплі расы” вершы больш лірычныя і філасофскі­я. Яны апяваюць улюбёныя тэмы аўтара: любоў да родных мясцін і блізкіх людзей, прыгажосць беларускай прыроды і цесную сувязь з зямлёй, дзе нарадзіўся, пашану да продкаў і абвострана­е пачуцце сваёй нацыянальн­ай ідэнтычнас­ці.

Прыгожая вішня расце каля брамы, То памяць матулькі, ад нашае мамы. Бялёсую травень адзене сукенку І вішаньку зробіць чароўнай

паненкай…

Чытаеш такія радкі і здаецца, нібыта твае ўласныя адчуванні і ўражанні перакладзе­ны на чароўную мову паэзіі.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus