Раім пачытаць
У год 75-годдзя Перамогі самы час успомніць пра кнігі, якія распавядаюць нам, нашчадкам, пра вайну. Топ-5 кніг ваеннай тэматыкі, якія па-сапраўднаму вартыя чытацкай увагі, прапануюць супрацоўнікі Роскай гарпасялковай бібліятэк.
1. Святлана Алексіевіч. У вайны не жаночае аблічча.
Гэта амаль дзвесце споведзяў жанчын-франтавічак, падпольшчыц і партызанак. Мы чуем галасы жанчын, якія, прайшоўшы ўсе выпрабаванні жорсткага часу, засталіся жанчынамі. Кніга атрымала прэмію Ленінскага камсамола, літаратурныя прэміі імя М. Астроўскага і імя К. Федзіна.
2. Уладзімір Багамолаў. момант ісціны (У жніўні сорак чацвёртага…). Вострасюжэтны раман расказвае пра вышукальнікаў савецкай ваеннай контрразведкі. Асноўныя падзеі рамана адбываюцца на Беларусі.