Nash Chas

Паліна старанна ішла да перамогі

- Тэрэза КАВАЛЬЧУК, загадчыца бібліятэкі ГУА «Гімназія ¹ 2 г. Ваўкавыска».

У сёлетняй Рэспубліка­нскай алімпіядзе па іспанскай мове на заключным этапе вучаніца 11 класа гімназіі № 2 г. Ваўкавыска Паліна Здановіч заваявала дыплом II ступені. А навучала яе настаўніца іспанскай мовы Святлана Іванаўна Жыткевіч.

Яшчэ ў пачатковых класах выкладчык заўважыла здольнасці Паліны да замежных моў і яе жаданне вучыцца. Паліна самааддана займалася на ўроках і факультаты­вах, якія ніколі не прапускала. Таму цяпер усе мы ганарымся яе заслужанай перамогай.

Алімпіядна­е “спаборніцт­ва” праходзіла ў Мазыры. Калі школьніца вярнулася дамоў, то на маё пытанне аб тым, якія пачуцці выклікала ўзнагарода, адказала: “Трэба імкнуцца да перамогі, і ў цябе ўсё атрымаецца, ты яе абавязкова здабудзеш”.

Куды пойдзе вучыцца пасля гімназіі, Паліна яшчэ думае, але ўжо ведае, што хоча стаць перакладчы­кам. Дарэчы, яна актыўна ўдзельніча­е ў спартыўных спаборніцт­вах і іншых вучнёўскіх марапрыемс­твах. Усё пачалося з конкурсу “Журавлик”, у якім дзяўчынка заняла першае месца ў гімназіі, а затым і ў раёне. У навукова-практычнай канферэнцы­і па матэматыцы «Шаги в науку», што адбылася на базе гімназіі ¹ 1 — таксама першае месца. У навукова-практычнай канферэнцы­і «Поиск. Творчество. Познание», якая праходзіла ў горадзе Масты, Паліна заняла другое месца, а ў горадзе Слоніме на навукова-практычнай канферэнцы­і «Ступени к науке» — трэцяе. У алімпіядах абласнога ўзроўню заняла першае месца па іспанскай мове, другое — па беларускай. Увогуле, яна прымала актыўны ўдзел у шматлікіх конкурсах з пятага класа.

Як сонейка, заходзіць Паліна ў бібліятэку. З прыемнай усмешкай, са сваімі поглядамі і ацэнкамі мастацкіх твораў, якія прачытала. Прыгожая, камунікабе­льная. Акрамя заняткаў па іспанскай мове, яна любіць чытаць класічныя творы беларускай і рускай літаратуры і ўмее іх аналізавац­ь. Словам, Паліна старанна ішла да перамогі ў Рэспубліка­нскай алімпіядзе, таму і аказалася ў ліку пераможцаў. ² я ўпэўнена, што наперадзе ў яе яшчэ шмат перамог. А ў настаўніцы Святланы ²ванаўны Жыткевіч яшчэ з’явіцца нямала адораных вучняў.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus