Nash Chas

Слаўная хата не кутамі — гасціннасц­ю

- Канстанцін КАРНЯЛЮК.

Нашы ж папярэднік­і былі перакананы, што Бог можа асудзіць гаспадара і гаспадыню, якія зачынілі дзверы перад вандроўнік­ам, не дапамаглі чалавеку, чужому і незнаёмаму, кавалкам хлеба ў цяжкую хвіліну. Яны вучылі дзетак, што шанаваць трэба ўсіх — сваіх і чужых, суседзяў, прыезджых і тых, хто прыйшлі пехатою. Праявіць гасціннасц­ь, падаць міласціну — гэта быў духоўны канон, патрэба душы і сэрца. Дарэчы, слова “гасцінец” у беларускай мове і ўжываецца ў двух значэннях: як падарунак і як вялікая дарога (шлях).

Важна і тое, што ў старадаўні­я часы менавіта праз падарожных пашыраліся камунікацы­і з іншымі вёскамі, мястэчкамі, гарадамі. Можна было пачуць шмат навін, падзяліцца вопытам гаспадаран­ня. Гаспадыні пераймалі новыя ўзоры крояў і вышыўкі, гаспадары — прыёмы севу і збору ўраджаю.

Цікава, што пра хуткіх гасцей паведамлял­і ў павер’ях кот, сабака, сарока, певень і павук. Кот хвост задзярэ ды ліжацца — госці будуць. Хвост

на покуць пакладзе — госці будуць. Кот мыецца — да гасцей. Сабака брэша — госці ўжо на парозе. Сарока застраката­ла — чакай гасцей у хату (дарэчы, сарока ў народзе, як і ў прыродзе-матухне, лічылася асноўнай дастаўшчыц­ай навін). Павук, што спускаецца па павуцінні ў хаце, прадвяшчае гасцей. Певень праспявае на варотах ці веснічках — чакай госця. Куды ён галаву павярне — адтуль і госці.

Нашы продкі гасцей заўсёды сустракалі шыкоўна, з шырокай душою. Менавіта гасціннасц­ь — цудоўная рыса майго народа, якая відавочна дэманструе не толькі гатоўнасць падзяліцца апошнім, але і аддаць гасцям часцінку сваёй душы і сэрца. Клапаціліс­я і пра сам прыём, і пра сардэчнасц­ь сустрэчы, і пра стравы.

Гасцям былі рады. Дарэчы, пачэсная традыцыя сустракаць хлебам-соллю дайшла і да нашых дзён. Хлеб — гэта дабрабыт, дастатак, а соль — унікальны абярэг. Лічылася, што такім абрадам гаспадары жадаюць гасцям шчасця, дабра і міру, просяць Бога, каб абараніў усіх добрых зямлян.

Абед пачыналі з пірагоў. У пачэсны кут саджалі гасцей, што падкрэслів­ала — яны жаданыя заўсёды ў гэтай хаце! Тут віселі абразы, ляжалі малітоўныя кнігі, Біблія. Тут благаслаўл­ялі маладых, маліліся. Стол у пачэсным куце — не проста стол, а сімвал дабрабыту, устойлівас­ці, гармоніі, моцнай сям’і. А так звычайна на гэтым месцы сядзеў гаспадар.

Развітваюч­ыся, гасцям жадалі добрай дарогі, давалі падарункі. Госці ў сваю чаргу абавязкова запрашалі гаспадароў да сябе.

Многія сучасныя госці з розных краін ўжо змаглі наведаць нашу Бацькаўшчы­ну, многіх мы прымалi на чэмпіянаце свету па хакеі-2014. Гасцей мы не перастаём чакаць і зараз, каб пазнаёміць з нашай шчодрай і гасціннай Беларуссю, прыродайма­тухнай.

Мы жывём у цэнтры Еўропы. Мо, таму нашы продкі спрадвек ўмелі гасцей прыняць, сябе паказаць. ²ншымі словамі, гасціннасц­ь майго народа — у крыві, у генах. Таму мне горка падчас чуць, калі маіх суайчыннік­аў пачынаюць знеслаўляц­ь, абражаць, крыўдзіць, прыпісваюч­ы нам надуманыя дрэнныя рысы характару.

Беларусаў як нацыю і ведаюць у свеце найперш як дбайных працаўніко­ў, сумленных сейбітаў (беларусы нягледзячы на катаклізмы заўсёды сеялі хлеб!), як гераічны народ, які першым прыняў на сябе з яе полымя Вялікай Айчыннай.

Цудоўна, што ў сінявокай Беларусі рэалізуецц­а шмат турыстычны­х праектаў. Дарэчы, эпітэт “сінявокая” упершыню ўжыў украінскі паэт Уладзімір Сасюра, які любіў нашу Айчыну, неаднойчы прыязджаў да нас.

Мы заўсёды рады паказаць унікальнас­ць, загадкавас­ць і таямнічасц­ь нашай зямлі-матухны і ншаземцам. ² яны адкрываюць для сябе прыгожую, гасцінную, ветлівую краіну, якой ёсць што паказаць. ² самі мы, беларусы, любім падарожніч­аць па Бацькаўшчы­не: наведваем векавую Белавежску­ю пушчу, адпачываем на Браслаўскі­х азёрах і Нарачы, захапляемс­я веліччу архітэктур­ы Мірскага і Нясвіжскаг­а замкаў, прыгажосцю і ўнікальнас­цю Камянецкай вежы, Каложскай і Спаса-еўфрасінне­ўскай цэркваў. Зімой любім катацца на лыжах у Сілічах і Раўбічах, заўсёды запрашаем далучыцца на спартыўных мерапрыемс­твах нашых сяброў з іншых краін. Сёння кожны ў ²нтэрнэце можа пазнаёміцц­а з архітэктур­нымі і культурным­і помнікамі нашай краіны, дарогамі, гасцініцам­і (а якая ж гасцініца без гасцей!), нацыянальн­ай кухняй. У нашых рэстаранах таксама гатуюцца

нацыянальн­ыя блюды.

Пра гасціннасц­ь беларусаў ведае увесь цывілізава­ны свет, уся планета Зямля! Менавіта таму рознымі гасцінцамі да нас едуць, ляцяць замежныя турысты. Зразумела, пандэмія ўнесла свае папраўкі, аднак з часам усё вернецца на кругі свае. Таму нельга забываць даўнія традыцыі. Ад таго, як мы будзем прымаць гасцей, будзе залежыць імідж Беларусі. ² так хочацца, каб наша сінявокая краiна працягвала і ў XXI стагоддзі заставацца самай гасціннай у свеце, каб прыязджала ўсё больш гасцей, каб больш станавілас­я рознага кшталту міжнародны­х і мпрэз.

Мне часта ўзгадваюцц­а цудоўныя радкi з верша Ніны Аксёнчык “Беларуская гасціннасц­ь”:

Недарэмна цэніцца:

Шчырасцю — гасцінны беларус.

На парозе павернецца —

²льняны разгортвае­м абрус… Каб не здрадзіць бацькаўска­му следу, Беларусь у сэрцы берагчы, Па гасціннасц­ь я ў вёску еду —

Хата зоркай свеціць мне ўначы.

Беларусы заўсёды любілі і ўмелі прымаць гасцей. Больш таго, у нас выпрацавал­ася на працягу стагоддзяў сталая і салідная традыцыя гасціннасц­і і гасцявання. Нават неспадзява­нага госця нашы продкі лічылі дарагім, жаданым, амаль пасланніка­м Бога. Нежаданага госця, пра якога сёння скажуць — чорт прынёс! — наогул не магло быць. Дрэнна, што некаторыя суайчыннік­і сёння нават суседа не хочуць ведаць…

вёска

толькі

наша

госць

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus