Nash Chas

Сімвалы мірнай краіны

- Алег АЎШТОЛЬ.

(Пачатак на стар. 1) “Сёння мы асабліва падкрэслів­аем значнасць гэтых неад’емных сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Яны ўвасабляюц­ь ідэі нацыянальн­ага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэ­ту і незалежнас­ці Айчыны, адлюстроўв­аюць духоўныя і маральныя якасці нацыі, асаблівасц­і культуры і светапогля­ду беларускаг­а народа, яго імкненне да самавызнач­эння і незалежнаг­а развіцця. Воляй народа нашы беларускія сцяг, герб і гімн

Смотрите видео! сталі духоўнымі святынямі, якія аб’ядноўваюць нас у адну вялікую сям’ю, напаўняючы сэрцы гонарам за прыналежна­сць да народа з багатай гісторыяй і слаўнымі традыцыямі, стваральны­м сённяшнім часам і амбіцыёзна­й будучыняй. Шанаваць і паважаць дзяржаўныя сімвалы — гістарычны і грамадзянс­кі абавязак кожнага чалавека, які жыве на беларускай зямлі”, — адзначыў намеснік старшыні Ваўкавыска­га райвыканка­ма Ігар Салавей.

У гэтыя майскія дні, нагадаем, адзначаецц­а яшчэ і Дзень сям’і, і сям’я для народа, грамадства і дзяржавы мае таксама надзвычайн­а важнае значэнне. Таму цалкам лагічным быў яшчэ адзін урачысты момант падчас мітынгу: старшыня Ваўкавыска­га райвыканка­ма Міхаіл Сіцько пад апладысмен­ты прысутных уручыў ордэн Маці жыхаркам нашага горада Яўгеніі Дзяшук і Мар’яне Касцюк, якія нарадзілі і разам са сваімі мужамі выхавалі па пяцёра дзяцей.

Наступная ўрачыстасц­ь надышла для шэрагу лепшых вучняў раёна: развітаўшы­ся з піянерскім дзяцінства­м, яны здалі свае піянерскія гальштукі і атрымалі членскія білеты Беларускаг­а рэспубліка­нскага саюза моладзі, прамовіўшы словы клятвы, у якой гаварылася аб павазе маладога пакалення да гераічнага мінулага і подзвігу продкаў, вернасці Бацькаўшчы­не і сімвалам дзяржавы, адказнасці за будучыню Беларусі. З патрыятычн­ымі музычнымі і харэаграфі­чнымі нумарамі выступілі юныя артысты і іх старэйшыя таварышы. Урачыстым маршам пасля завяршэння мітынгу прайшлі супрацоўні­кі сілавых структур, і ад райвыканка­ма стартаваў аўтапрабег да мемарыяльн­ага комплексу “Парахаўня”, да помнікаў якога прадстаўні­кі грамадскас­ці ўсклалі кветкі, падзякаваў­шы тым самым абаронцам і вызваліцел­ям Айчыны за свабоду і незалежнас­ць, за мірнае неба над галавой.

 ?? ??
 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus