Па­мя­ць па­ка­лен­няў

Ostrovetskaja Pravda - Ostrovetskaya Pravda. Tolstushka - - Первая Страница -

На ўс­край­ку Гу­да­гая зна­ход­зіц­ца брац­кая ма­гі­ла са­вец­кіх ва­ен­на­па­лон­ных – мес­ца, ля яко­га што­год пра­ход­зя­ць мітын­гі і ўра­чы­с­тас­ці.

Па­мя­ць пра са­вец­кіх воі­наў, якія знай­шлі тут апош­ні спа­чын, бы­ла ўве­ка­ве­ча­на ў 1954 год­зе. Та­ды на мес­цы воін­скіх па­ха­ван­няў уста­навілі невя­лікі драў­ля­ны пом­нік. У 1975 год­зе ён быў рэ­кан­стру­я­ва­ны.

Да 75-годдзя вы­зва­лен­ня на­шай краі­ны ад ня­мец­ка-фа­шы­сц­кіх за­хопнікаў зменіц­ца тэ­ры­то­рыя ка­ля брац­кай ма­гі­лы і аб­но­віц­ца пом­нік.

– Дзя­ку­ю­чы по­шу­ка­вай ра­бо­це ўсіх неа­бы­я­ка­вых люд­зей, а так­са­ма вуч­няў і на­стаўнікаў мяс­цо­вай шко­лы што­год у Гу­да­гай пры­язд­жа­ю­ць на­шчад­кі за­гі­нуў­шых у га­ды Вя­лі­кай

Ай­чын­най вай­ны. Але гэтае мес­ца свя­тое не толь­кі для ро­дзі­чаў ва­ен­на­па­лон­ных, якія тут па­ха­ва­ны, але і для ўсіх, хто жы­ве на гэтай зям­лі, – га­во­ры­ць стар­шы­ня Гу­да­гай­ска­га сель­вы­кан­ка­ма Вік­тар Стані­сла­вавіч Кар­по­віч. – Та­му вы­ра­ша­на до­браў­па­рад­ка­ва­ць тэ­ры­то­рыю ка­ля брац­кай ма­гі­лы і аб­наві­ць бе­тон­ныя пліты.

Ва­кол пом­ніка за­лілі сцяж­ку і па­вя­лічы­лі ме­ма­ры­яль­ныя пліты, у хут­кім ча­се буд­зе вы­клад­зе­на да­рож­ка з пліт­кі, з’явяц­ца ла­вач­кі.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.