Ця­лят­ні­ца

Ostrovetskaja Pravda - Ostrovetskaya Pravda. Tolstushka - - Первая Страница - [email protected]

Мі­ра­сла­ва Зя­но­наў­на БУКЕЛЬ, РУП «Астра­вец­кі саў­гас «Па­доль­скі»

З дзя­цін­ства Мі­ра бы­ла вы­думшчы­цай і фан­та­зёр­кай. У Вя­лікіх Свіран­ках, як і ў ін­шых вёс­ках, па чар­зе га­ня­лі ка­роў­на­па­шу–гэту­юс­пра­ву­звы­чай­на да­вя­ралі дзе­цям. Калі ін­шыя ка­пры­зілі, не ха­целі ра­на па­ды­мац­ца і з дуб­цом у ру­ках абы­ход­зі­ць два­ры, каб са­бра­ць ка­роў у гурт, то Мі­ра, на­а­д­ва­рот, з ра­дас­цю ўско­ква­ла з лож­ка і, ча­ста на­ват не пас­не­даў­шы, под­бе­гам ля­це­ла на вулі­цу. Ху­цень­ка «збіра­ла» па ха­тах ка­роў – і гна­ла іх на па­шу. Па­куль ра­гулі ла­са­валі­ся са­кавітай траві­цай, дзяўчын­ка ўгля­да­ла­ся ў неба. У аб­ры­сах бе­лых пуль­хных аб­ла­чын яна ба­чы­ла за­мор­скіх жы­вёл, ля­та­ю­чыя ка­раб­лі і вя­лікія ка­зач­ныя зам­кі. Ёй кар­це­ла хо­ць на ім­г­ненне ста­ць аб­ла­чын­кай ці вет­рам, каб хо­ць кра­ем во­ка ўба­чы­ць ін­шыя краі­ны і га­ра­ды.

Не дзі­ва, што пас­ля за­кан­ч­эн­ня Па­доль­скай сяр­эд­няй шко­лы Мі­ра пас­ту­пі­ла ў чы­гу­нач­нае вучы­ліш­ча.

– Адра­зу пас­ля ву­чо­бы ўлад­ка­ва­ла­ся пра­вад­ні­цай на Віль­нюс­кую чы­гун­ку. На пра­ця­гу некаль­кіх га­доў пра­ца­ва­ла на марш­ру­це Віль­нюсМас­ква. Аб’езд­зі­ла ўсю Пры­бал­ты­ку і па­ло­ву Са­ю­за, – з на­сталь­гіяй у го­ла­се ўс­па­мі­нае жан­чы­на. – Ры­га, Улад­зі­ва­сток, Ленін­град... Столь­кі ўра­жан­няў і но­вых зна­ём­стваў!

Зда­ва­ла­ся б, за шмат­лікі­мі па­езд­ка­мі і ка­ман­дзіроў­ка­мі ча­су на аса­бістае жыц­цё не знай­с­ці. Але ка­ханне са­мо знай­шло Мі­ру. Неў­за­ба­ве яна вый­ш­ла за­муж і ра­зам з му­жам пе­ра­е­ха­ла на яго рад­зі­му, у Ры­тань, бо ўлас­нае жыл­лё ў Віль­ню­се ма­ла­дым не «свя­ці­ла».

– Жы­лі з му­жа­вы­мі ба­ць­ка­мі. Тыд­зень прай­шоў, дру­гі, а я ўсё шу­ка­ла пра­цу і, прызнац­ца, су­ма­ва­ла па чы­гун­цы, – рас­каз­вае жан­чы­на. – Ур­эш­це ўлад­ка­ва­ла­ся ня­неч­кай у дзі­цячы са­док – вель­мі дзя­цей лю­бі­ла. По­тым пра­ца­ва­ла пры­біральш­чы­цай у кан­то­ры, нач­ным вар­таўнікоў на фер­ме. А калі зволь­ніла­ся ад­на з ця­лят­ніц, па­прасіла­ся на яе мес­ца. З та­го ча­су тут і пра­цую.

Мі­ра­сла­ва Зя­но­наў­на ра­зам з на­пар­ні­цай Люд­мі­ла Фран­ца­ў­най Кі­ся­левіч да­гля­да­ю­ць 105 ця­лят ма­лод­ша­га ўз­рос­ту: ад мо­ман­ту на­ра­дж­эн­ня да 21-га дня іх жыц­ця.

– Яны як дзе­ці, – з пяш­чо­тай у го­ла­се пра сваіх па­да­печ­ных рас­каз­вае ця­лят­ні­ца. – За паль­цы віль­гот­ны­мі вусна­мі ха­па­ю­ць – ду­ма­ю­ць, што ма­ма. Кож­ны дзень на ком­плекс прых­од­жу ў 6 гад­зін рані­цы. Паю ця­лят паст­эры­за­ва­ным ма­ла­ком, у вяд­зер­ца налі­ваю све­жую вад­зіч­ку, у спе­цы­яль­ныя ад­секі на­сы­паю кам­бікорм, пе­рас­цілаю, калі тр­э­ба. У кож­ным до­міку павін­на бы­ць чы­ста і су­ха, інакш ма­лое мо­жа за­хвар­эць. По­тым іду да­моў, а ў абед і ве­ча­рам із­ноў бя­гу да сваіх ця­лят-немаў­лят.

– Ве­да­е­це, чы­гун­ка і за­раз мне сніц­ца, – прызна­ец­ца жан­чы­на. – Але я ні аб чым не шка­дую. Тут, у Ры­тані, на­рад­зілі­ся дзе­ці, прай­шлі леп­шыя га­ды жыц­ця… Ды і як я без сваіх ця­ля­так: хто іх даг­лед­зі­ць, калі не я?

Але­на ГАНУЛіЧ, фо­та аўта­ра.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.