Зна­ём­ства са сталі­цай

Ostrovetskaja Pravda - Ostrovetskaya Pravda. Tolstushka - - Программа Телепередач С 19 По 25 Ноября -

Глаз­га – буй­ней­шы го­рад Шат­лан­дыі. Але сталі­цай краі­ны з’яў­ля­ец­ца Эд­зін­бург – ці не та­му, што ме­навіта там зна­ход­зіц­ца веліч­ны Эд­зін­бург­скі за­мак, што вы­сіц­ца на вяр­шы­ні па­тух­ла­га вул­ка­на – сэр­ца Шат­лан­дыі?

Праў­да, на­ве­да­ць яго нам не ўда­ло­ся. Зр­э­шты, Дз­міт­рый Кры­лоў у сваіх «Не­пу­цё­вых на­тат­ках» сц­вяр­джаў, што за­раз ад­чу­ць дух Шат­лан­дыі там немаг­чы­ма: яго даў­но вы­вет­ры­лі шмат­лікія ту­ры­сты. Яш­чэ б: з XI ста­годдзя, калі не ра­ней, топ­чу­ць яго тэ­ры­то­рыю ўся­кія-ўся­ля­кія… Ну што ж, буд­зем лічы­ць, што мы і не ха­целі…

Дух Шат­лан­дыі я спра­ба­ва­ла ад­чу­ць на вуз­кіх ву­лач­ках сталі­цы – хо­ць і там, зда­ец­ца, ту­ры­стаў больш, чым аба­ры­ге­наў…

Аўта­ма­біль, на якім мы пры­ехалі ў сталі­цу, – не са­мы зруч­ны від транс­пар­ту ў Эд­зін­бур­гу, і не толь­кі з-за вуз­кіх ву­ла­чак. Ула­ды го­ра­да «вы­жы­ва­ю­ць» аўто з цэн­тра сталі­цы руб­лём: гад­зі­на вуліч­най пар­коўкі каш­туе 35 фун­таў – амаль 100 бе­ла­рус­кіх руб­лёў! Нам па­шан­ца­ва­ла: мы знай­шлі больш тан­ную пар­коўку, та­му і зма­глі па­гу­ля­ць па ста­рой част­цы Эд­зін­бур­га, якая – зр­э­шты, як і но­вая – за­не­се­на ў спіс куль­тур­най спад­чы­ны ЮНЕСКА.

…Цэн­тры сталіц па сут­на­сці сва­ёй па­доб­ныя ва ўсім све­це: у кож­най ёс­ць свой пе­ша­ход­ны «ар­бат», паў­сюль – ту­ры­сты з фо­та­апа­ра­та­мі, су­венір­ныя кра­мы…

І пры гэтым у кож­най – свае ад­мет­на­сці. Эд­зін­бург за­ма­нь­вае ту­ры­стаў ста­ра­жыт­най ар­хіт­эк­ту­рай – ад усве­дам­лен­ня та­го, што па­лац, храм, дом, пуб­ліч­ная біб­ліят­эка па­бу­да­ва­ны пя­ць ці на­ват больш ста­годдзяў та­му, а за­мак уво­гу­ле амаль што ты­ся­чу – му­раш­кі па ску­ры.

А яш­чэ са­праўд­ны­мі шат­ланд­ца­мі ў кіл­тах і з ва­лын­кай, па­доб­най на бе­ла­рус­кую ду­ду, якая іг­рае так ме­ла­дыч­на­жа­ласлі­ва... На­цы­я­наль­нае шат­ланд­скае ад­зенне – гэта не толь­кі кілт (муж­чын­ская спад­ні­ца ў клет­ку, па ко­ле­ру якой мож­на вы­зна­чы­ць, да яко­га са шмат­лікіх кла­наў на­ле­жы­ць …кіл­та­но­сец»). У класіч­ным ва­ры­ян­це да яго аба­вяз­ко­ва да­да­ец­ца пе­ра­кі­ну­ты це­раз пля­чо плед, аз­доб­ле­ны футрам ску­ра­ны ка­ша­лёк, ка­рот­кія пан­чохі – нак­шталт голь­фаў, спе­цы­яль­ныя ча­равікі і га­лоў­ны ўбор. Шат­ланд­скі на­цы­я­наль­ны кас­цюм мож­на ўба­чы­ць не толь­кі ў му­зе­ях, эт­на­гра­фіч­ных свя­тах ці на за­раб­ля­ю­чых на ту­ры­стах ар­ты­стах. На­ват за час свай­го непра­цяг­ла­га зна­ход­жан­ня ў Шат­лан­дыі я неад­ной­чы ба­чы­ла на вулі­цах го­ра­да муж­чын у кіл­тах – ну мо­жа, не зусім у класіч­ным ва­ры­ян­це. Кілт – аба­вяз­ко­вае ад­зенне на важ­ныя ся­мей­ныя свя­ты – вя­сел­ле, да прыкла­ду. І для кож­на­га са­праўд­на­га шат­ланд­ца спра­ва го­на­ру ме­ць кілт – хо­ць і каш­туе ён ня­тан­на, да ты­сячы фун­таў стэр­лін­гаў (прыклад­на 2700 бе­ла­рус­кіх руб­лёў). Ку­пі­ць яго мож­на ў ма­га­зі­нах ці за­ка­за­ць у спе­цы­яль­ных ат­э­лье, на­ват для зусім ма­лень­кіх хлоп­чы­каў.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.