Маль­скія …аб­ноўкі»

Пры­браў­ся, па­ха­ра­ш­эў, пе­раўтва­ры­ў­ся агра­га­ра­док Малі да свя­тка­ван­ня Дня ра­бот­нікаў сель­скай гас­па­дар­кі.

Ostrovetskaja Pravda - Ostrovetskaya Pravda. Tolstushka - - Первая Страница - [email protected]

Тра­ды­цыя ад­зна­ча­ць Дзень ра­бот­нікаў сель­скай гас­па­дар­кі, пад­час яко­га пад­вод­зяц­ца вы­нікі сель­ска­га­спа­дар­ча­га го­да і ўз­на­га­родж­ва­юц­ца леп­шыя пра­ца­ўнікі, у ад­ным з агра­га­рад­коў ра­ё­на, апраў­да­ная: як кож­ны гас­па­дар рых­ту­ец­ца да пры­ез­ду гас­цей – так і вё­скі, у якіх пра­вод­зяц­ца сво­е­а­саб­лі­выя ра­ён­ныя «Да­жын­кі» ва ўсіх галі­нах сель­скай гас­па­дар­кі, збі­ра­ю­чы­ся пры­ня­ць гас­цей, на­вод­зя­ць «ма­ра­фет». Дзя­ку­ю­чы гэта­му свя­ту, мно­гае бы­ло зроб­ле­на па до­браў­па­рад­ка­ван­ні Гер­вя­таў, Вар­ня­наў, Ры­тані, Мі­халі­шак. Ця­пер вось на­ста­ла чар­га Ма­ляў.

Боль­шас­ць тых, хто пра­язд­жае праз Малі сталі за­ў­ва­жа­ць па­мят­ны знак Іосі­фу Гаш­кеві­чу. Хо­ць уста­ноў­ле­ны ён быў яш­чэ ў 1994 год­зе, пад­час пер­шых гаш­кеві­чаўскіх чы­тан­няў, што пра­ход­зілі ў Астраў­цы, – але ж не ў са­мым па­ды­ход­зячым мес­цы: збо­ку ад кал­гас­най кан­то­ры, у нізіне, і быў ма­ла прык­мет­ны. За­раз жа па­мят­ны знак пе­ра­не­се­ны на па­ч­эс­нае мес­ца пе­рад До­мам куль­ту­ры – і мно­гія, хто га­да­мі жы­ве на Астра­веч­чыне, толь­кі ця­пер яго «за­ў­ва­жы­лі» – і сталі ці­кавіц­ца: хто ж та­кі Гаш­кевіч? Так што ка­ры­с­ць ад гэтай «ра­кіроўкі» не толь­кі эст­этыч­ная, але і ін­фар­ма­цый­ныя, і пат­ры­я­тыч­ная!

Па­пры­га­ж­эў і хлоп­чык-му­зы­кант: скульп­тур­ная кам­пазі­цыя так­са­ма пры­вед­зе­на ў па­ра­дак. На жаль, фан­тан ля яе за­стаў­ся толь­кі ва ўс­па­мі­нах ста­ра­жы­лаў – але ж, мо­жа, знік ён не на­за­ўж­ды?..

Пры­браў­ся да свя­та сам Дом куль­ту­ры: КСУП «Гу­да­гай», праў­ленне яко­га па­кі­дае гэты бу­ды­нак і пе­ра­біра­ец­ца ў но­вы офіс, на развітанне зра­бі­ла сваім су­сед­зям – ра­бот­ні­кам куль­ту­ры – цу­доў­ны па­да­ру­нак: падра­ман­та­ва­ла дах бу­дын­ка, аб­наві­ла фа­сад, па­мя­ня­ла вок­ны.

– Уво­гу­ле на до­браў­па­рад­ка­ван­ні агра­га­рад­ка да Дня ра­бот­нікаў сель­скай гас­па­дар­кі ста­ран­на пра­ца­валі ўсе – на­п­эў­на, та­му і вы­нік та­кой су­поль­най пра­цы ат­ры­маў­ся доб­рым, – га- во­ры­ць стар­шы­ня ра­ён­на­га Са­ве­та дэпу­та­таў Іры­на Таль­чук. – Паста­ралі­ся і КСУП, і сель­вы­кан­кам, і ляс­гас, і да­рож­нікі, і ка­му­наль­нікі, і ра­бот­нікі куль­ту­ры, ды і са­мі жы­ха­ры Ма­ляў паста­ралі­ся пры­вес­ці свае сяд­зі­бы ў па­ра­дак у ча­кан­ні гас­цей. І за­раз пры­ем­на па­гляд­зе­ць! А га­лоў­нае – спра­ва гэтая за­ста­нец­ца на га­ды!

Са­праў­ды: но­вы аўто­бус­ны паві­льён, адра­ман­та­ва­ны ма­га­зін з до­браў­па­рад­ка­ва­най тэ­ры­то­ры­яй, све­жы ас­фальт на пля­цоў­цы ка­ля До­ма куль­ту­ры, па­чыш­ча­ны ва­да­ём, све­жа­па­фар­ба­ва­ныя ага­род­жы, дзі­ця­чая пля­цоўка ў скве­ры, ды і мно­гія ін­шыя маль­скія «аб­ноўкі» не толь­кі па­ра­ду­ю­ць во­ка гас­па­да­роў і гас­цей агра­га­рад­ка пад­час свя­та, але і бу­ду­ць слу­жы­ць люд­зям пас­ля яго за­вяр­ш­эн­ня.

Ні­на РЫБіК.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.