Гер­вяц­кі Ай­баліт

Ostrovetskaja Pravda - Ostrovetskaya Pravda. Tolstushka - - Первая Страница -

Вет­э­ры­нар­ны ўрач ма­лоч­на-та­вар­на­га ком­плек­са «Дай­лід­кі» КСУП «Гер­вя­ты» Дз­міт­рый Аляк­сандравіч Бу­дай у сваім жыц­ці спра­ба­ваў клас­ці да­рож­ную пліт­ку, ра­бі­ць гла­зу­ро­ва­ныя сыр­кі, фа­са­ва­ць та­вар… і ўр­эш­це зра­зу­меў, што яго мес­ца – на фер­ме, што най­лепш за ўсё ён умее і лю­бі­ць лячы­ць жы­вёл.

– Ро­дам я з Вілейш­чы­ны, з па­сёл­ка Ілья, вя­до­ма­га па аг­рар­ным ка­ле­джы, што там дзей­ні­чае. Так што пы­танне вы­ба­ру пра­фесіі пе­ра­да мной не ста­я­ла: жы­вёл лю­біў з дзя­цін­ства, – муж­чы­на ўсмі­ха­ец­ца. – Дар­эчы, дзя­ку­ю­чы пра­фесіі, пазна­ё­міў­ся з жон­кай. За­воч­на вучы­ў­ся ў Ві­цеб­скай вет­э­ры­нар­най ака­д­эміі, Ган­на – так­са­ма. Там і су­стр­э­лі­ся. Калі згу­ля­лі вя­сел­ле, пе­ра­е­халі жы­ць на Ані­ну рад­зі­му.

У КСУП «Гер­вя­ты» Дз­міт­рый Аляк­сандравіч па­чы­наў пра­ца­ва­ць вет­э­ры­нар­ным ар­та­пе­дам на МТК «Рымд­зю­ны». По­тым па­кі­нуў сель­скую гас­па­дар­ку – каб праз нека­то­ры час вяр­нуц­ца на­зад з ўп­эў­не­на­сцю, што тут ён – на сваім мес­цы. Апош­нія некаль­кі га­доў Дз­міт­рый Бу­дай пра­цуе вет­э­ры­на­рам і па су­мяш­чаль­ніцтву апе­ра­та­рам штуч­на­га асе­мя­нен­ня на ком­плек­се ў Дай­лід­ках.

На пы­танне, якіх жы­вёл муж­чы­на лю­бі­ць най­больш, ён, доў­га не ду­ма­ю­чы, шчы­ра ад­ка­заў:

– Усіх! Не мной ска­за­на, што мы ў ад­ка­зе за тых, ка­го пры­ручы­лі.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.