Ма­ла­ды – ды ўда­лы

Ostrovetskaja Pravda - Ostrovetskaya Pravda. Tolstushka - - Первая Страница -

Упер­шы­ню з трак­та­ры­стам-ма­шы­ністам КСУП «Гу­да­гай» Аляк­се­ем Са­ка­лоўскім я пазна­ё­міла­ся на жніве некаль­кі га­доў на­зад.

Па­мя­таю, та­ды моц­на зд­зівіла­ся, як та­ко­му ма­ла­до­му ма­глі да­ве­ры­ць кам­байн?! Але пер­шае ўра­жанне пад­вя­ло мяне: Аляк­сей Са­ка­лоўскі за некаль­кі га­доў ра­бо­ты ў КСУП «Гу­да­гай» за­р­э­ка­мен­да­ваў ся­бе пер­ша­клас­ным ме­хані­за­та­рам.

– Ве­даў з дзя­цін­ства, што бу­ду трак­та­ры­стам, – прызна­ец­ца Аляк­сей. – На­рад­зіў­ся і жы­ву ў Др­э­вяні­ках. Пас­ля шко­лы вучы­ў­ся ў Аш­мян­скім аг­рар­ным ка­ле­джы, ат­ры­маў аж­но тры спе­цы­яль­на­сці: трак­та­ры­ста-ма­шы­ні­ста, вад­зі­це­ля і сле­са­ра. Пай­шоў пра­ца­ва­ць у кал­гас, – на ад­ным ды­хан­ні за некаль­кі хвілін вы­даў сваю бія­гра­фію ма­ла­ды ме­хані­за­тар.

Няг­лед­зячы на неш­мат­слоў­на­сць і сці­пла­с­ць у ста­сун­ках з люд­зь­мі, у ка­біне трак­та­ра Аляк­сей ад­чу­вае ся­бе ў сва­ёй сты­хіі.

– Вяс­ной рых­тую гле­бу да сяў­бы, ле­там пе­ра­во­жу «зя­лён­ку», зі­мой раз­во­жу па фер­мах кар­мы. Пра­ца­ваў і кам­бай­не­рам, – га­во­ры­ць Аляк­сей. – А некаль­кі тыд­няў на­зад мне да­ве­ры­лі МАЗ. Не­ка­то­рыя ка­жу­ць, што вад­зі­це­лем пра­ца­ва­ць ляг­ч­эй, але гэта толь­кі зда­ец­ца. Селі б яны ў ка­бі­ну гру­за­во­га аўта­ма­бі­ля – ды па без­да­ро­ж­жы цэ­лы дзень патр­эс­лі­ся б… Чу­жы хлеб за­ў­сё­ды зда­ец­ца смач­ней­шым, а ра­бо­та – ляг­ч­эй­шай.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.