Ба­булі­ны ўнівер­сіт­эты

Ostrovetskaja Pravda - Ostrovetskaya Pravda. Tolstushka - - Программа Телепередач С 26 Ноября По 2 Декабря -

Я на­рад­зіла­ся позна і не паспе­ла су­стр­эц­ца са сваі­мі

вось з ба­бу­ля­мі за­ў­сё­ды бы­лі свя­там для мяне. Яны не су­нулі ўну­кам гро­шы ў кі­ш­эню, каб «ад­ку­піц­ца», а кож­ную хвілі­ну ста­ралі­ся бы­ць з на­мі: гу­ля­лі ў на­шы дзі­цячыя гуль­ні так шчы­ра, ве­се­ла і з ахво­тай, што мы не за­ў­ва­жалі: яны ж у некаль­кі разоў стар­эй­шыя за нас і ім, на­п­эў­на, не так лёг­ка бе­га­ць і ска­ка­ць. Вочы гар­э­лі ад ра­дас­ці, ха­та раз­ры­ва­ла­ся ад сме­ху. Гэта бы­ло шчас­це!

Ба­булі ўмелі за­ў­сё­ды нас «пра­ца­ўлад­ка­ва­ць». Мы ра­білі ве­раш­ча­ку, за­цір­ку, цер­лі буль­бу на дранікі, ля­пілі клёц­кі, мясілі це­ста… А калі та­та ра­ман­та­ваў ма­шы­ну ці плот, то з клю­ча­мі, ма­лат­ком і цві­ка­мі мы бы­лі «пра­ца­ўлад­ка­ва­ны» ўжо да яго. І ха­ця та­ту гэта не па­даб­а­ла­ся і ён ка­заў, каб мы ішлі гу­ля­ць і не пе­раш­ка­д­жалі, але аўта­рыт­эт ба­булі Ган­ны ставіў усё на сваё мес­ца: мы кру­цілі гай­кі, за­бі­валі цвікі…

Мы пад­рас­талі – зда­ва­ла­ся б, кла­па­ціц­ца пра нас мож­на ўжо менш. Ад­нак, калі я з сяб­ра­мі ўпер­шы­ню пай­ш­ла ў вяс­ко­вы клуб на тан­цы, то ба­бу­ля Іра, ха­ва­ю­чы­ся за пла­ты, «пра­вод­зі­ла» нас аж да клу­ба. Яе за­ў­ва­жы­лі, і мне бы­ло няём­ка – але як на яе кры­ўд­зіц­ца? Ха­це­ла ж як най­лепш…

Кож­ны год на свя­ты мы ехалі ў ад­ным і тым жа на­кірун­ку: на Каля­ды – на рад­зі­му май­го та­ты, а на Вя­лікд­зень – на рад­зі­му ма­мы. На Каля­ды мы ўсёй сям’ёй ра­зам з ба­бу­ляй Ган­най ішлі ў кас­цёл на Паст­эр­ку. А до­ма нас ча­калі па­да­рун­кі, гуль­ні, кон­кур­сы, якія ар­ганізоў­ва­ла ма­ма.

А на Вя­лікд­зень ба­бу­ля Іра еха­ла ра­нень­ка ў кас­цёл, а мы, прач­нуў­шы­ся, на­кры­валі на стол, па­гляд­валі ў вок­ны, ча­калі чы­рво­ных пас­вен­ча­ных яек і, да­ча­каў­шы­ся ба­бу­лю, па­чы­налі свя­тка­ва­ць. Паз­ней, пад по­лу­дзень, мае ба­ць­кі неслі па­да­рун­кі сваім хрос­ні­кам, а нам мож­на бы­ло схад­зі­ць да су­сед­зяў «у жа­кі». Мы він­ша­валі іх са свя­там, а яны клалі нам у ко­шы­кі роз­ныя пры­сма­кі.

У на­шай сям’і не пры­ня­та бы­ло еха­ць у ба­ць­коўскую ха­ту з пу­сты­мі ру­ка­мі: так вучы­лі нас дзя­ды, так ро­бя­ць на­шы ба­ць­кі – так робім і мы. А калі пад­рас­ту­ць на­шы дзе­ці, то, спад­зя­ю­ся, гэты звы­чай пя­ройдзе і да іх: шчод­рас­ць і гас­цін­на­сць у кры­ві кож­на­га бе­ла­ру­са, і мае ба­булі – не вы­клю­ч­энне. Яны за­ў­сё­ды шчод­ра часта­валі нас, даста­ю­чы з ха­лад­зіль­ніка ўсё, што там бы­ло, на­ват тое, што бы­ло прых­а­ва­на «на ўся­ля­кі вы­па­дак» – і гэтак жа шчод­ра часта­валі кож­на­га ча­ла­ве­ка, які пе­рас­ту­паў па­рог іх до­ма. «Ча­ла­век у ха­ту – Бог у ха­ту», – ча­ста паўта­ралі яны, – на­п­эў­на, каб мы за­пом­нілі.

Гэтыя муд­рыя жан­чы­ны, Ір­эна Ча­сла­ваў­на Трац­кевіч і Ган­на Людвікаў­на Дзят­ло­віч, ве­шалі на сце­ны сваіх па­ко­яў ся­мей­ныя фо­та­здым­кі – бы­лі ўп­эў­не­ны: тое, ад ча­го на сэр­цы ста­но­віц­ца ця­плей, не павін­на бы­ць сха­ва­на ў ша­фу. Яны лю­білі і за­хоў­валі па­да­рун­кі, зроб­ле­ныя на­шы­мі ма­лень­кі­мі ру­ка­мі, ча­ста іх раз­гляд­валі, каб упэўніц­ца, што ра­бо­та з на­шых рук у да­рос­лым жыц­ці не буд­зе вы­валь­вац­ца. А калі на дзень на­ра­дж­эн­ня мы пры­ду­малі да­ры­ць ім вя­лікую ўпры­го­жа­ную ліч­бу, якая ад­па­вя­да­ла коль­кас­ці пра­жы­тых імі га­доў, то гэта бы­ла вяр­шы­ня на­шай фан­та­зіі і ба­булі­на­га го­на­ру. Ліч­ба ўвесь год ві­се­ла на сцяне – і кож­ны, хто за­ход­зіў у ха­ту, ба­чыў, коль­кі га­доў гас­пады­ні. Кож­ны год мы мя­ня­лі ліч­бу. Але, на жаль, у ад­ным до­ме ліч­ба «65» ста­ла апош­няй, а ў дру­гім – «80».

Пра­ца­віты­мі, са­ма­а­хвяр­ны­мі, жыц­ця­ра­дас­ны­мі бы­лі мае ба­булі, але пры гэтым – са­праўд­ны­мі жан­чы­на­мі: у кож­най – са­кр­эт­ная шу­фляд­ка ў ша­фе, ку­ды за­зір­ну­ць мож­на бы­ло толь­кі з даз­во­лу. А там… Аку­рат­на склад­зе­ныя па­цер­кі, за­вуш­ні­цы, брош­кі, за­кол­кі і ін­шыя жа­ночыя «штуч­кі». Лю­білі апра­нуц­ца з гу­стам, пры­го­жа за­ка­ло­ць ва­ла­сы…

Чы­тач дзеліц­ца

Чы­тач успа­мі­нае

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.