…У чым бы­ла

Ostrovetskaja Pravda - Ostrovetskaya Pravda. Tolstushka - - Программа Телепередач С 3 По 9 Декабря -

Ця­пер Ма­ша, ку­ды б ні спя­ша­ла­ся і як бы ні спаз­ня­ла­ся, за­ў­сё­ды пе­ра­апра­нец­ца, па маг­чы­мас­ці – пад­вяд­зе вочы ці хо­ць бы вус­ны… І аба­вяз­ко­ва пра­ве­ры­ць пе­рад вы­хадам з до­му да­ку­мен­ты! Бо быў ад­ной­чы вы­па­дак..

Ран­кам яны прас­палі! Ма­шы яш­чэ ні­чо­га – у яе да па­чат­ку ра­бо­ты за­ста­ва­ла­ся цэ­лая гад­зі­на, а вось Ра­ма­ну па­гра­жа­ла доб­рая «вы­ва­лач­ка», калі не паз­баў­ленне пр­эміі, калі не вы­ед­зе ў рэйс сво­е­ча­со­ва.

– Пад­вязі! – па­прасіў Ро­ма жон­ку, спе­хам на­ця­г­ва­ю­чы шкар­п­эт­кі.

Ну як ад­мо­віш? Прас­палі ж з-за ад­ной, агуль­най на дваіх, пры­чы­ны…

Ма­ша, як бы­ла, у пі­жа­ме і хат­ніх шлё­пан­цах, вы­ска­чы­ла з ха­ты, за­вя­ла ма­шы­ну – зза­ду, на хаду за­шпіль­ва­ю­чы­ся, бег Ра­ман.

…Яны паспе­лі! У пра­хад­ную Ра­ман уля­цеў за тры хвілі­ны да па­чат­ку пра­цоў­на­га дня: ды­р­эк­тар ста­яў на ган­ку і па­гляд­ваў на гад­зін­нік, ад­зна­ча­ю­чы, хто ж сён­ня тра­пі­ць «у чор­ны спіс».

За­да­во­ле­ная, Ма­ша па­ма­ха­ла му­жу на развітанне – і кра­ну­ла­ся з мес­ца.

Але не пра­е­ха­ла і паў­сот­ні мет­раў, як ад­не­куль з це­м­ры, як чорт з та­ба­кер­кі, вы­ска­чыў мілі­цы­я­нер з жэз­лам. Лі­ха­ман­ка­ва пе­раб­раў­шы ў дум­ках усе маг­чы­мыя грахі, са­мым страш­ным з якіх бы­ла дзір­ка на пі­жа­ме ў са­мым ці­ка­вым мес­цы, Ма­ша, успом­ніў­шы ня­доб­рым сло­вам усіх ра­бот­нікаў ДАІ, з’еха­ла на абочы­ну і спы­ніла­ся.

– Ва­шы да­ку­мен­ты, – прад­ставіў­шы­ся, вет­лі­ва па­прасіў мілі­цы­я­нер.

«Толь­кі б не ска­заў вый­с­ці з ма­шы­ны!», – за­ту­ля­ю­чы ад­ной ру­кой дзір­ку, дру­гой лі­ха­ман­ка­ва пе­ра­біра­ла да­ку­мен­ты за сон­ца­а­хоў­ным ка­зыр­ком Ма­ша. – Бо ўвесь го­рад збя­жыц­ца на та­кое дзі­ва па­гляд­зе­ць… А раз­моў по­тым буд­зе!

Свят­ло ў ма­шыне яна, зра­зу­ме­ла, не ўклю­ча­ла – і без та­го со­рам­на. На­в­о­бма­цак знай­ш­ла пра­вы і па­да­ла мілі­цы­я­не­ру.

Той уваж­лі­ва раз­гля­даў пла­сты­ка­вы пра­ма­ву­голь­нік, кру­ціў яго і так, і гэтак…

– Гэта ўсё, што вы мо­жа­це прад’яві­ць? – спы­таў нар­эш­це з усмеш­кай.

– А вам што, недастат­ко­ва? – Ма­ша па­чы­на­ла за­вод­зіц­ца: ма­ла та­го, што ад­чу­вае ся­бе як пуд­зі­ла ага­род­нае па­ся­род плош­чы, дык гэты «ахоўнік па­рад­ку» яш­чэ і зд­зе­ку­ец­ца!

– Ну, не ве­даю, мно­га тут ці ма­ла, але ж мне не тое патр­эб­на… – па­даў ёй на­зад да­ку­мент мілі­цы­я­нер.

І толь­кі зноў узяў­шы яго ў рукі, Ма­ша ўба­чы­ла, што па­да­ла даіш­ніку не пра­вы, як ду­ма­ла, а пла­сты­ка­вую бан­каўскую карт­ку.

Яна доў­га вы­ба­ча­ла­ся, чы­рва­не­ла, аб­лі­ва­ла­ся ха­лод­ным по­там, за­кры­ва­ла дзір­ку, ха­ва­ла но­гі ў ста­рых шлё­пан­цах – і лі­ха­ман­ка­ва, не ўклю­ча­ю­чы свят­ла, шу­ка­ла да­ку­мен­ты.

Нар­эш­це яны знай­шлі­ся. Ал­кат­эст па­ка­заў, што Ма­ша та­кая чы­рво­ная і ўс­хва­ля­ва­ная не пас­ля «ўча­раш­ня­га», а з нер­ваў, даіш­нік ад­даў пра­вы і па­жа­даў шчаслі­ва­га шля­ху – а ў Ма­шы яш­чэ доў­га тр­эс­лі­ся рукі і но­гі.

…І з та­го ча­су яна да­ла са­бе за­рок: ніколі і ні­за­во­шта! Нія­кая пр­эмія не вар­тая та­го со­ра­му, што да­вя­ло­ся ёй зве­да­ць тым асен­нім ран­кам на да­ро­зе…

Та­ма­ра РАБІНКІНА.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.