Што па­ра­да­ва­ла?

Што па­ра­да­ва­ла жы­ха­роў го­ра­да і ра­ё­на ў апош­ні час, вы­свят­ляў наш кар­эс­пан­д­энт.

Ostrovetskaja Pravda - Ostrovetskaya Pravda. Tolstushka - - Первая Страница - [email protected]

Аляк­сандра Кард­зіс, пен­сія­нер­ка:

– Што мяне мо­жа ра­да­ва­ць? Ка­нешне, сям’я, асаб­лі­ва ўнукі. Ха­ця крыху пры­к­ра, што стар­эй­шы – хло­пец ра­зум­ны, але зусім не хо­ча вучыц­ца, са шко­лы прых­од­зі­ць і ў інт­эр­нэце пра­па­дае: то за камп’юта­рам, то за план­ш­этам, то ў ма­біль­ніку.

На зда­роўе скард­зіц­ца гр­эх: мне ўжо 73 га­ды, ад­нак ад­чу­ваю ся­бе лепш, чым мно­гія мае ра­вес­нікі, што так­са­ма ра­дуе. Лі­чу, гэта дзя­ку­ю­чы та­му, што апош­нія 18 га­доў зай­ма­ю­ся ёгай.

Хут­ка свя­ты вя­лікія бу­ду­ць: Но­вы год і два Ра­жаст­вы – гэта так­са­ма ра­дуе.

Ле­а­нард Гуль­біц­кі, за­гад­чык гас­па­дар­кі Астра­вец­ка­га ра­ён­на­га цэн­тра кар­эк­цый­на­разві­ва­ю­ча­га на­ву­чан­ня і рэа­біліта­цыі:

– Ста­ра­ю­ся жы­ць на пазіты­ве. Наві­ны як ні па­гляд­зіш – усё ў све­це др­эн­на, ад­зін нега­тыў. Зра­зу­ме­ла, што і ў на­шай Бе­ла­русі ўсё ня­про­ста, але ж неяк кан­цы з кан­ца­мі звод­зім. Га­лоў­нае – над га­ла­вой мір­нае неба і ў краіне ня­ма вя­лікіх хва­ля­ван­няў.

Ра­ду­ю­ць сям’я, дзе­ці, унукі. А га­лоў­нае – са­бе не да­ва­ць «за­кіс­ну­ць», бо калі сам ся­бе не па­ра­ду­еш, гэ­та­га не зробі­ць ніх­то.

На­зар Афонін, ву­чань 3 кла­са СШ №2:

– Ня­даў­на ў мяне быў дзень на­ра­дж­эн­ня, але па­да­рун­кі ра­ду­ю­ць даг­этуль.

Снег, які вы­паў, так­са­ма па­ра­да­ваў – хо­ць ён хут­ка рас­таў, але я пас­пеў па­гу­ля­ць з сяб­ра­мі ў снеж­кі і па­ка­тац­ца з гор­кі.

А яш­чэ на гэтым тыд­ні я ат­ры­маў дзве дзя­сят­кі па ан­глій­с­кай мо­ве!

Ве­ра Даў­на­ро­віч, у ад­па­чын­ку па до­гляд­зе дзі­ця­ці:

– Цу­доў­на тое, што ў Астраў­цы ця­пер ха­пае но­вых ма­га­зі­наў: пад­час пра­гул­кі з дзе­ць­мі па го­рад­зе мож­на зай­с­ці па­гр­эц­ца, а так­са­ма пры­ца­ніц­ца, што дзе ёс­ць і коль­кі каш­туе. Дзе­ці кож­ны раз про­ся­ць нешта ім ку­пі­ць – а я і не ад­маў­ляю, бо шчаслі­выя дзе­ці – гэта шчаслі­выя ба­ць­кі.

Яш­чэ ра­да­ва­ла­ся, калі муж вяр­нуў­ся з Мас­к­вы. Пры­вёз поў­ныя сум­кі па­да­рун­каў, так што на Но­вы год за­куп­ляц­ца ўжо не тр­э­ба.

Гу­та­рыў Ан­тон МАЛЬШЭЎСКі.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.