Ка­ла­сы і га­ла­сы мі­халіш­каўс­кай ні­вы

Як пра­цу­ю­ць хле­ба­ро­бы, якія цяж­кас­ці ўз­ні­ка­ю­ць пад­час убор­кі – гэтыя і ін­шыя пы­тан­ні мы вы­ра­шы­лі вы­свет­лі­ць у КСУП « Мі­халіш­кі »

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели -

Най­лепш аха­рак­тары­за­ва­ць сё­лет­няе жніво мож­на за­шмаль­ца­ва­ным жур­налісц­кім штам­пам « бітва за ўра­джай » : за кож­ны ка­ла­сок – ды дзе там, за кож­нае зяр­нят­ка – з плак­сі­вым на­двор’ ем зма­га­юц­ца хле­ба­ро­бы…

Вар­та ад­зна­чы­ць, што ў іх гэта спор­на ат­рым­лі­ва­ец­ца: на­па­ч­а­так тыд­ня аб­ма­ло­ча­на 40% ра­ён­ных ніў.

Плош­ча пад збож­жа­вы­мі і зер­не­ба­бо­вы­мі ў гас­па­дар­цы сё­ле­та ў па раў нан­ні з мі­ну­лым го­дам знач­на не змяніла­ся і скла­дае 2 706 гек­та­раў. Агуль­ны­мі на­ма ган­ня­мі вась­мі кам­бай­наў за дзень у КСУП « Мі­халіш­кі » аб­ма­лоч­ва­ец­ца 135 гек­та­раў зба­жы­ны.

– Ма­глі б, ка­нешне, і больш, – прызна­ец­ца ад­зін з са­мых во­пыт­ных мі­халіш­каўскіх кам­бай­не­раў Іван Юш­чык, які на­пры­кан­цы мі­ну­ла­га тыд­ня ўбіраў пшані­цу ў Стра­чан­цы. – Са­мі ба­чы­це, палі тут дроб­на­кон­тур­ныя, мяс­цо­вас­ць « пар­э­за­ная » ўз­гор­ка­мі. Зда­ец­ца, толь­кі ўвойдзеш у смак – а тр­э­ба пе­ра­язд­жа­ць. Гэтыя пе­ра­ез­ды і за­бі­ра­ю­ць каш­тоў­ны час.

У КСУП « Мі­халіш­кі » Іван Юш­чык пра­цуе з 1995 го­да і пят­нац­ца­ць га­доў за­пар што­год шчы­руе на жніве.

– Ці хо­чац­ца бы­ць у лі­да­рах жні­ва? – пе­ра­пытвае кам­бай­нер і на хвілі­ну за­дум­ва­ец­ца. – Га­ды ўжо не тыя: тр­э­ба да­ро­гу састу­па­ць мо­лад­зі. На пер­шы план ця­пер вы­ход­зі­ць не ра­ман­ты­ка, як у ма­ла­до­с­ці, а ра­зу­менне та­го, што ў ка­рот­кія тэр­мі­ны тр­э­ба ўбра­ць зба­жы­ну. Рапс ужо аб­ма­ла­цілі. Коль­кі пра­цую, а та­ко­га ма­лень­ка­га яш­чэ не ба­чыў. Кры­жа­к­ве­тка­вы вось та­кі паві­нен бы­ць, – муж­чы­на ру­кой пра­вод­зі­ць па по­я­се. – Шка­да, што люд­зі ўця­ка­ю­ць з сель­скай гас­па­дар­кі. Пра­ца ў нас цяж­кая, ча­сам – без вы­хад­ных. Але ж нека­му тр­э­ба рас­ці­ць хлеб і га­да­ва­ць жы­вё­лу.

Гэ­та­га мер­ка­ван­ня пры­трым­лі­ва­ец­ца яш­чэ ад­зін ак­са­кал жні­ва – кам­бай­нер Ва­лян­цін Куркуль.

– Пер­шы дзень на жніве, – рас­каз­вае муж­чы­на. – Усё ніяк не мог да тол­ку да­вес­ці кам­байн. « Ме­га- 208 » па сён­няш­ніх мер­ках лічыц­ца пен­сія­не­рам, але, спа дзя­ю­ся, сё­ле­та мяне не пад­вяд­зе. Пра­цую без па­моч­ніка. Кам­байн сам пе­ра­біраў: ба­ла- зе, усе патр­эб­ныя для ра­мон­ту зап­част­кі на­бы­лі. Хлоп­цы знач­на ра­ней за мяне вый­шлі жа­ць. А ў мяне ж так­са­ма ду­ша рвец­ца! Ра­монт скон­чыў, за­скочыў у ка­бі­ну – і ў по­ле, на­ват рукі не пас­пеў па­мы­ць. Га­лоў­нае, каб не ка­пры­зі­ла мая « Ме­га » – та­ды і ўра­джай сво­е­ча­со­ва ўбя­ром. Хо­ць, прызнац­ца, зба­жы­на сё­ле­та не ра­дуе – не ўра­джай­ны год.

Акра­мя ўбор­кі збож­жа­вых і зер­не­ба­бо­вых, на па­рад­ку дня аг­ра­ры­яў – кор­ма­на­рых­тоўка і аб­ма­лот траў.

Ча­ты­ры кам­бай­ны по­бач з вё­с­кай Ту­роўе аб­ма­лоч­валі ці­ма­фе­еўку, якая, у ад­роз­нен­ні ад збож­жа, вы­ма­ха­ла па пля­чо.

– Зба­жы­ну, ка­нешне, ці­ка­вей ма­ла­ці­ць: яна лепш сып­лец­ца, – га­во­ры­ць кам­бай­нер Аляк­сей Жусін, яко­му сё­ле­та на жніве да­па­ма­гае пля­мен­нік Ілья. – Пра­цую ў ляс­ной гас­па­дар­цы, але дзя­ся­ты се­зон за­пар да­па­ма­гаю вяс­коў­цам убіра­ць ура­джай – мне гэта па­даб­а­ец­ца.

На ўбор­цы ці­ма­фе­еўкі пра­ца­ваў яш­чэ ад­зін ся­мей­ны тан­д­эм – ба­ць­ка і сын Ва­ле­рый і Ан­тон Дэню­шы.

– Калі па­год­на – у по­ле вы­ход­зім ра­на. Вяр­та­ем­ся позна, – рас­каз­вае Ва­ле­рый Дэнюш. – Якая самая лю­бі­мая куль­ту­ра? ( Усмі­ха­ец­ца) Тая, што добра сып­лец­ца!

– А я пшані­цу най­больш люб­лю, – прызна­ец­ца Ан­тон. – Яна ўва­гі, кло­па­ту патра­буе. Коль­кі ўклад­зеш у яе – та­кі і ўра­джай ат­ры­ма­еш. Я ву­чу­ся на агра­но­ма ў На­ва­груд­ку. Вы­ра­шыў на прак­ты­цы спаз­на­ць смак жні­ва. Які ён? Яш­чэ не ра­за­браў­ся.

… У шу­ме саспе­лай зба­жы­ны і ма­гут­ных га­ла­соў пра­цу­ю­чых кам­бай­наў, калі пры­слу­хац­ца, чу­ва­ць і га­ла­сы хле­ба­ро­баў, якія штод­зень пра­ход­зя­ць свой шлях да Яго Вя­лі­кас­ці Хле­ба.

Сын і ба­ць­ка Ва­ле­рый і Ан­тон Дэню­шы ўпер­шы­ню жну­ць ра­замПас­ля за­кан­ч­эн­ня шко­лы Ан­др­эй Са­ла­вей у Вілей­скім ка­ле­джы ат­ры­маў спе­цы­яль­на­сці вад­зі­це­ля, трак­та­ры­ста і сле­са­ра. Ма­ла­ды ча­ла­век сё­ле­та пра­цуе па­моч­ні­кам кам­бай­не­ра і ўп­эў­не­ны, што яго мес­ца – у род­най гас­па­дар­цы.

Ілья і Аляк­сей Жусі­ны

Кам­бай­нер Ва­лян­цін Куркуль

Ад­зін з са­мых во­пыт­ных кам­бай­не­раў Іван Юш­чык

За ру­лём юр­кай і хут­кай « ГАЗелі » , на якой раз­во­зя­ць абе­ды ў по­ле, – Ана­толь Кра­севіч

Вад­зі­цель Ан­др­эй Бер­ню­кевіч пе­ра­вёз 300 тон збож­жа

Для па­моч­ніка кам­бай­не­ра Мікіты Яр­ма­ка сё­лет­няе жніво – пер­шае

Кам­бай­нер Мі­хаіл Да­шын

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.