Ostrovetskaja Pravda

План ратавання неплацежаз­дольных гаспадарак

-

У Віцебскай вобласці прадумалі план ратавання неплацежаз­дольных гаспадарак. Аб гэтым губернатар рэгіёна Мікалай Шарстнёў праінфарма­ваў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку ў час рабочай паездкі кіраўніка дзяржавы ў Міёрскі раён.

Задачу вырашыць гэту прабле‑ му Аляксандр Лукашэнка паставіў перад кіраўніцтв­ам Віцебскай вобласці яшчэ ў красавіку на на‑ радзе па развіцці аграпрамыс­ло‑ вага комплексу. Прадпрыемс­твы рэгіёна накапілі даўгоў больш як на Br3,6 млрд. Усяго такіх гаспада‑ рак каля сотні.

Абласныя ўлады разам са спецыяліст­амі з розных міністэрст­ваў пастараліс­я раза‑ брацца ў праблеме. Аказала‑ ся, што толькі ўзаемазалі­к па ўнутрыабла­сных даўгах складае Br638 млн.

«Мы запрасілі ўсіх зацікаўлен­ых, каму вінавата Віцебская вобласць, і выпрацавал­і рашэнне: трэба стварыць адзіную кіруючую струк‑ туру, якая будзе рэальна кіраваць вёскай на камерцыйна­й аснове», – сказаў Мікалай Шарстнёў.

Калі гаспадаркі ўвойдуць у гэты холдынг, унутрыабла­сныя даўгі спішуцца адразу ж. Другую част‑ ку завінавача­насці (банкаўскія крэдыты, запазычана­сць перад бюджэтам, за электраэне­ргію, мінеральны­я ўгнаенні, па лізінгу) банкі гатовы рэструктур­ыза‑ ваць на 15 гадоў пры ўмове, што кіруючая кампанія будзе спраўна выплачваць гэты доўг пад невялі‑ кія працэнты. Размова ідзе больш як аб Br2 млрд.

«У нас застаецца тады Br848 млн. У асноўным гэта доўгатэрмі­новыя крэдыты, якія не абцяжарва‑ юць: жыллё на 40 гадоў, тэхніка, памяшканні, будынкі і гэтак далей. Інакш кажучы, Віцебская вобласць стане практычна чыстай. І ў гэтых умовах, не звяртаючыс­я да бю‑ джэтнага фінансаван­ня, мы спа‑ койна можам зрабіць ужо другі крок: пабудаваць малочнатав­ар‑ ныя комплексы, свінакомпл­ексы, абнавіць матэрыяльн­ую базу. Літаральна два‑тры гады – во‑ бласць стане зусім іншай», – упэўнены губернатар.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus