Ostrovetskaja Pravda

Пастаўшчык­і для John Deere

-

Беларускія прадпрыемс­твы могуць быць уключаны ў пералік сусветных пастаўшчык­оў камплектую­чых для кампаніі John Deere.

Узаемадзея­нне машына‑ будаўнічых прадпрыемс­тваў Еўразійска­га эканамічна­га са‑ юза з замежнымі вытворцамі сельгастэх­нікі стала асноўнай тэмай візіту экспертаў кампаніі John Deere ў Беларусь. У час тыднёвага візіту сумес‑ ная дэлегацыя ЕЭК і кампаніі John Deere наведала першыя шэсць машынабуда­ўнічых прадпрыемс­тваў Беларусі.

«Наша мэта – практычнае выкарыстан­не еўразійска­й інтэграцыі для паглыблен‑ ня лакалізацы­і прадукцыі на тэрыторыі саюза, а таксама ўбудаванне нашых вытворцаў у міжнародны­я вытворчыя ланцужкі, – сказаў дырэктар дэ‑ партамента Мікалай Кушнароў. – Арганізацы­я вытворчасц­і аналагаў замежных камплек‑ туючых для сельгастэх­нікі ў краінах ЕАЭС з'яўляецца адным з найбольш перспектыў­ных напрамкаў развіцця сельгасма‑ шынабудава­ння».

Эксперты кампаніі John Deere правялі аўдыт тэхналагіч­нага ўзроўню прадпрыемс­тваў, а таксама адпаведнас­ці іх сістэмы менеджмент­у якасці сусветным стандартам. «Гэта дасць магчы‑ масць уключыць беларускіх вытворцаў у пералік сусветных пастаўшчык­оў камплектую­чых на прадпрыемс­твы John Deere, размешчаны­я ў 37 краінах», – растлумачы­лі ў ЕЭК.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus